Янка Шутовіч

(Перанакіравана з «Я. Шутовіч»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шутовіч.

Я́нка Шуто́віч, пс.: Іван Дубневіч; Ян Дубневіч; Я. Сьцяблінскі; крыптанімы: І. Ш.; Я. Ш.; Я.Ш-ч і інш.; (24 студзеня [ст. ст. 11 студзеня] 1904; в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 9 сьнежня 1973; Вільня, цяпер Летува) — беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.

Янка Шутовіч
Іван Восіпавіч Шутовіч
Род дзейнасьці выдавец, перакладнік, рэдактар
Дата нараджэньня 24 студзеня 1904
Месца нараджэньня вёска Шутавічы, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 9 сьнежня 1973 (69 гадоў)
Месца сьмерці Вільня, Летувіская ССР, СССР
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, культурніцкі дзяяч, журналіст, рэдактар, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1], журналістыка[1] і рэдагаваньне[d][1]
Месца працы
Сябра ў Беларускі студэнцкі саюз, Беларускае навуковае таварыства (1918), Таварыства прыяцеляў беларусаведы і Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры
Бацька Восіп Шутовіч
Жонка Она Міцютэ

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай шматдзетнай сям’і. Па пасьпяховым сканчэньні ў 1915 годзе народнай вучэльні ў суседняй вёсцы Сукневічы атрымаў у падарунак кнігу. Затым навучаўся ў беларускай школе пры дзіцячым прытулку, зладжаным яго дзядзькам ксяндзом Віктарам Шутовічам у в. Бадзенічы (Дзісенскі павет, Віленская губ.), дзе выкладалася француская мова. Скончыў Глыбоцкую гарадзкую вучэльню (Дзісенскі пав.).

Увосень 1919 г. яго залічылі ў 4-ую клясу Віленскай беларускай гімназіі. Па яе сканчэньні ў 1924-ым паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, дзе быў чальцом рэвізійнай камісіі Беларускага студэнцкага саюза. З 1928 — рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Таксама працаваў карэктарам у беларускай друкарні імя Францішка Скарыны і на Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.

Пачаў друкавацца ў 1927 годзе. У 1934 скончыў ВНУ з дыплёмам магістра права. Сябра партыі хрысьціянскіх дэмакратаў. У 1935—1939 выдавец і рэдактар часопісаў «Калосьсе», «Шлях моладзі».

За актыўную дзейнасьць у справе беларускага нацыянальнага адраджэньня напачатку 1939 году арыштаваны польскімі ўладамі. Зьняволены ў лягеры Бяроза-Картуская. Вызвалены ў верасьні 1939 году савецкімі войскамі. З 1940 выкладаў у Беларускай настаўніцкай сэмінарыі.

Зь лютага 1941 да лістапада 1944 працаваў загадчыкам Беларускага музэю ў Вільні. Хаваў ад вывазу экспанаты ў сутарэньнях касьцёлу сьвятога Міхала пад апекай ксяндза Адама Станкевіча[2].

Арыштаваны органамі НКДБ 19 лістапада 1944 году. Рашэньнем Асобай нарады пры НКДБ прысуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Сасланы ў Унжлаг (Горкаўская вобласьць, Расейская СФСР), пасьля да Пясчанлагу (Карагандзінская вобласьць, Казаская ССР). Вызвалены зь лягеру 28 жніўня 1954 году. Да 10 красавіка 1956 — у высылцы ў Карагандзе і Сарані (Карагандзінская вобл.).

Пасьля высылкі вярнуўся ў Вільню. З 1957 г. працаваў пажарнікам у Віленскім дзяржаўным мастацкім музэі. Рэабілітаваны 25 красавіка 1958 году. Быў пазаштатным карэспандэнтам часопіса Саюза пісьменьнікаў БССР «Полымя».

Разам з жонкай, летувіскай паэткай Онай Міцюце, займаўся перакладамі твораў летувіскіх і беларускіх пісьменьнікаў. Адшукаў у архіве рукапіс рамана-хронікі Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары». Сярод неапублікаванай спадчыны застаўся вялікі нарыс пра Міхала Забэйду-Суміцкага. Знайшоў і перахоўваў дзёньнік Адама Станкевіча, перад сьмерцю зрабіў некалькі копіяў і раздаў розным надзейным людзям[3].

Архіў Шутовіча захоўвае Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа[4].

 
Могілка Яна Шутовіча ў Павільнісе (Павіленскія могілкі), Вільня, 2021
  1. ^ а б в Šutovìč, Janka // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ ЭГУ(недаступная спасылка)
  3. ^ Міхась Скобла (22 кастрычніка 2008) Жыцьцё ў слове ксяндза Адама Станкевіча Вольная студыя. Радыё Свабода.
  4. ^ Тацяна Жук, Марына Ліс. Рукапісы не гараць. Янка Шутовіч: пакутлівая біяграфія беларуса зь беднай сям’і // Tut.by, 24 студзеня 2014 г. Праверана 26 студзеня 2014 г.

Літіратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць