Шлях моладзі (1929)

(Перанакіравана з «Шлях моладзі»)

«Шлях Моладзі» (1929 — верасень 1939) — моладзевы грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс нацыянал-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выданне знаходзілася пад уплывам Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі.

Шлях Моладзі
Тэматыка маладзёвы грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Выдавец Янка Багдановіч
Галоўны рэдактар Сьцяг Беларусі
Дата заснаваньня 1929
Дата закрыцьця 1939
Мова Беларуская

Часопіс выдаваўся ў Вільні на беларускай мове (лацінкай і кірыліцай). Друкаваўся ў Беларускай Друкарні імя Франьцішка Скарыны, выдавецтве «Белпрэс».

Мэта — «змаганьне за незалежнасьць Беларусі і за паляпшэньне народнай долі шляхам абуджэньня моладзі да народнай сьвядомасьці, пашырэньня асьветы і культуры на вёсцы».

З 1938 выдаваўся штомесячны дадатак «Шлях беларускага студэнта».

Наклад асобных нумароў канфіскоўваўся польскімі ўладамі 14 разоў. Некалькі разоў рэдакцыя прыцягвалася да суду.

 
Заснавальнікі «Шляху Моладзі». Сядзяць зьлева направа: Язэп Найдзюк, Ізабэля Тумаш, цяпер Шутовіч, Мар’ян Пацукевіч; стаяць: Янка Багдановіч, Уладыслаў Тарасэвіч і Альфонс Шутовіч.

Рэдактары ў розныя гады: Мар’ян Пецюкевіч, Язэп Найдзюк, Янка Шутовіч. Выдавец Янка Багдановіч.

У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзілі Ізабэля Тумаш, Альфонс Шутовіч, Язэп Малецкі, Уладыслаў Тарасевіч.

На старонках часопісу пабачыла сьвет шмат твораў заходнебеларускіх пісьменьнікў і дзеячоў, т.я. Натальля Арсеньнева, Янка Брыль, Анатоль Бярозка, Зоська Верас, Янка Журба, Хведар Ільяшэвіч, Міхась Машара, Максім Танк, Валянцін Таўлай, Алесь Салавей, Сяргей Хмара.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць