Мікола Мішчанчук
Мікола Мішчанчук (26 кастрычніка 1939, пасёлак Майскі(ru) Мазанаўскага раёну Амурскай вобласьці Расеі — 12 кастрычніка 2012, Берасьце)[1][2][3] — пэдагог, літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт, перакладчык, доктар філялягічных навук (1994), сябар Саюзу беларускіх пісьменнікаў (1995).
Мікола Мішчанчук | |
Мікалай Іванавіч Мішчанчук | |
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 2012 |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка |
Занятак | паэт, літаратуразнаўца |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Вядомы як | аўтар манаграфіі «Клясыка ― сучаснасьць ― пэрспэктывы: пра літаратурны працэс XX стагоддзя» (2009) |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1995) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМікола Мішчанчук нарадзіўся ў пасёлку (капальня да 1939 году) Майскі разьмешчаным на беразе ракі Нора левага прытоку Зеі у сям’і высланых беларускіх сялян. Дзіцячыя гады прайшлі на чыгуначнай станцыі Юхта(ru), дзе Мікола скончыў сем клясаў.[4]
На радзіму бацькоў сям’я пераехала ў 1954 годзе ў вёску Чырвоны Бераг Пухавіцкага раёну. Вучыўся ў Суцінскай сярэдняй школе, якую скончыў у 1957 годзе з залатым мэдалём. У 1957 годзе паступіў на філялягічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытута, які скончыў у 1962 годзе з дыплёмам выдатніка. Некаторы час працаваў настаўнікам у школе-інтэрнаце места Узда. Вучыўся ў асьпірантуры (1964—1967). Працаваў у Мінскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце: выкладчык, дацэнт, намесьнік дэкана (1972—1982), з 1989 г. загадчык катэдры беларускай літаратуры. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Лірыка Яўгена Абрамавіча Баратынскага: папярэднікі й нашчадкі».[5] З канца 1970-х да сярэдзіны 1980-х гг. кіраваў сэкцыяй беларускай літаратуры пры Навуковым савеце Міністэрства народнай адукацыі БССР. Пасьля абароны дысэртацыі «Жанрава-стылявыя асаблівасьці сучаснай беларускай паэзіі» (1994) атрымаў вучоную ступень доктара філялягічных навук.[6] З 1996 году працаваў у Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе з 2004 году загадваў катэдрай беларускага літаратуразнаўства. Абраны сябрам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі ў 1998 годзе.
Творчасьць
рэдагавацьМікола Мішчанчук зрабіў каштоўныя для беларускага літаратуразнаўства высновы аб нацыянальным беларускім мадэрнізму й яго розных плынях у літаратуры 20 — 30-х гадоў, па запаўненьні белых плям гісторыі нацыянальнай літаратуры.[7][8][9][10][11]
Друкаваўся ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газэта», часопісе «Полымя», іншых пэрыядычных, а таксама энцыкляпэдычных выданьнях, навуковых зборніках. Займаўся вывучэньнем жыцьця й творчасьці пісьменьнікаў: (Алесь Дудар, Міхась Чарот, Аркадзь Моркаўка, Таісія Бондар). Аўтар і суаўтар шматлікіх падручнікаў і дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Мікола Мішчанчук вядомы таксама як паэт. У 1962 г. у часопісе «Бярозка» апублікаваны першы верш «Метал». Асобныя вершы друкаваліся ў «Настаўніцкай газэце», часопісе «Маладосць». Ён аўтар зборнікаў паэзіі «Вернасьць» (1979), «Трывожуся за белы сьвет» (1984), «Струна надзеі» (2009).
Мікола Мішчанчук вядомы як перакладчык. Яму належаць пераклады зь Яўгена Баратынскага, Івана Буніна, Уладзіслава Хадасевіча, Зінаіды Гіпіус, Івана Савіна, Георгія Адамовіча, Арнольда Шпалянскага і інш.[12]
Сям’я
рэдагаваць- Дачка Ірына Гоўзіч (нар.1975) — кандыдат філялягічных навук (2004), загадчык катэдры беларускай літаратуры й культуры ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце.[13][14]
Творы
рэдагаваць- Мікола Мішчанчук. Вернасць: вершы і паэма. — Менск: Мастацкая літаратура, 1979. — 78 с. — (Першая кніга паэта).
- Мікола Мішчанчук. Трывожуся за белы свет: вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1984. — 39 с.
- Мікола Мішчанчук. Струна надзеі: вершы, паэмы, пераклады / прадмова Мікола Сянкевіча. — Брэст: Альтернатыва, 2009. — 147 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-521-023-9
- Мікола Мішчанчук. Пераклады з польскай мовы. // Жырандоля : літаратурны альманах. — 2009. — № 2. — С. 51—54.
- Мікола Мішчанчук. Праз гады: штрыхі да партрэта «застойнага» часу; Мая цаліна. (Апавяданьні) // Жырандоля : літаратурны альманах. — 2010. — № 3. — С. 107—110.
- Мікола Мішчанчук. Выпрабаваньне настаўніцтвам. // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2012, 12 кастрычніка. — № 41 (4687). — С. 5.
Манаграфіі
рэдагаваць- М. І. Мішчанчук. Ёсць у паэта свой аблог цалінны: жанрава-стылявая разнастайнасць сучаснай беларускай лірыкі / рэдактар У. В. Гніламёдаў. — Менск: Навука і тэхніка, 1992. — 187 с. — 3000 ас. — ISBN 5-343-00436-9
- М. І. Мішчанчук. Класіка ― сучаснасць ― перспектывы: пра літаратурны працэс XX стагоддзя: манаграфія / навуковы рэдактар З. П. Мельнікава. — Брэст: БрДУ, 2009. — 188 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-473-434-7
Артыкулы
рэдагаваць- М. І. Мішчанчук. «Буры ў граніце»: Алесь Звонак у пачатку дарогі. // Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў : вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў. — Менск: Вышэйшая школа, 1988. — С. 162—172. — ISBN 5-339-00059-1.
- М. І. Мішчанчук. Сувязь з часам і людзмі. Роздум над паэзіяй Аркадзя Куляшова. // М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі Беларуская лiтаратура XX ст. : вучэбны дапаможнік для філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. — Менск: Вышэйшая школа, 2001. — С. 269—288. — ISBN 985-06-0125-6.
- Мішчанчук, Мікола. «Так цяжка шлях нам церабіць да Беларусі!»: Пра зборнік паэзіі Ніла Гілевіча «На высокім алтары». // Роднае слова : штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 1995. — № 9 (93).
- Мішчанчук, Мікола. Недапетая песня: Развагі пра творчасць Анатоля Сербантовіча. // Роднае слова : штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 1997. — № 6 (114). — С. —.
- Мікола Мішчанчук. Хто сплоціць доўг? Перачытваючы даследаванне Яна Чыквіна «Далёкія і блізкія». // Тэрмапілы : літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. — 2000. — № 3. — С. 193—198.
- Мікола Мішчанчук. Рэцэнзія. «Свой знак быцця...». Вячаслаў Рагойша. Полюс цяпла. Вершы. Кнігазбор, 2007. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. — 2008. — № 04 (942). — С. 169—171.
- Мікола Мішчанчук. Чужы край праз прызму роднага: Пра паэзію Дзмітра Шатыловіча. // Тэрмапілы : літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. — 2008. — № 12. — С. 286—293.
- Мікалай Мішчанчук. «Сам!» як канцэпцыя жыцця і творчасці Ф.М. Янкоўскага; «Не спяшаюся прыдумляць…»: Стыль майго Настаўніка. // Каб жыло наша Слова : зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага. — Брэст: БрДУ, 2009. — С. 23—25; 376—378. — ISBN 978-985-521-102-1.
- Мікола Мішчанчук. «Сваёю сцежкаю ісці…»: Паэзія апаленых пялёстаў. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. — 2010. — № 5 (967). — С. 128—137.
- Мікола Мішчанчук. Стратэгічныя кірункі творчасці мастака слова: пра Янку Сіпакова. // Тэрмапілы : літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. — 2012. — № 16. — С. 263—277.
- Мікола Мішчанчук. Рэцэнзія. «Людзям на дабро». (Мікола Сянкевіч. Незваротны шлях. — Брэст: Альтэрнатыва, 2012. — 220 с.) // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праэкт ГА «Саюз беларускіх пісьменэнікаў» і «Новага часу». — 2012. — № 8 (72). — С. 22.
- Мікола Мішчанчук. «Душа не ведае спакою, калі на свет раджае верш…». (Язэп Пушча) // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2012, 18 мая. — № 20 (4666). — С. 6.
- Мікола Мішчанчук. Творчасць Таісы Бондар: лірыка, проза // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. — 2013. — № 1 (999). — С. 164—175.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр Мікалай Іванавіч Мішчанчук // Сайт грамадзкага аб'яднаньня «Саюз беларускіх пісьменьнікаў», 12 кастрычніка 2012 г.
- ^ Алесь Марціновіч. Туга, якую не выказаць словамі. // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2012, 12 кастрычніка. — № 41 (4687). — С. 5.
- ^ Прэсавая служба СБП. Вечная памяць. // Літаратурная Беларусь : Культурна-асветніцкі праект Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2012, кастрычнік. — № 10 (74). — С. 2.
- ^ Міхаіл Стралец. «Трывожуся за белы свет». Пяць эпох лёсу Мікалая Мішчанчука. // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2019, 1 лістапада. — № 43 (5049). — С. 5.
- ^ Н. И. Мищенчук. Лирика Е. А. Баратынского. Предшественники и наследники: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Специальность Литературоведение. — Менск: 1969. — 20 с.
- ^ Мішчанчук, Мікалай. Жанрава-стылявыя асаблівасці сучаснай беларускай паэзіі. Дысэртацыя доктара філалагічных навук / Акадэемія навук Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Янкі Купалы. — Менск: Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, 1994. — 390 с.
- ^ М. І. Мішчанчук. Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў : вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў. — Менск: Вышэйшая школа, 1988. — 189 с. — 2650 ас. — ISBN 5-339-00059-1
- ^ М. І. Мішчанчук. Чатыры партрэты беларускіх паэтаў-эмігрантаў: вучэбна-метадычны дапаможнік. (Натальля Арсеньнева, Ларыса Геніюш, Алесь Салавей, Масей Сяднёў). — Менск: МДПІ, 1993. — 89 с. — 100 ас. — ISBN 5-7830-0352-2
- ^ М. І. Мішчанчук. Як жыць ― дык жыць для Беларусі... : вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйнай школы. — Менск: Народная асьвета, 1996. — 332 с. — 680 000 ас. — ISBN 985-03-0204-6
- ^ М. І. Мішчанчук. Літаратура беларускага замежжа: вучэбны дапаможнік. — Менск: БДПУ, 1996. — 169 с. — 200 ас. — ISBN 985-6087-13-9
- ^ М. І. Мішчанчук. Лiтаратура XX стагоддзя: спроба пераасэнсавання. Вучэбна-метадычны дапаможнік. — Менск: БДПУ, 1996. — 168 с. — 100 ас. — ISBN 985-435-005-3
- ^ Борсук Н.М. Руская паэтычная спадчына ў перакладах М. Мішчанчука. // Весьнік Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсітэта : гуманітарныя навукі. — Брэст: Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, 2010. — № 6. — С. 128—130. — ISSN 1818-1112.
- ^ Мішчанчук, Ірына Мікалаеўна. Жанрава-стылявая спецыфіка творчасці Анатоля Вярцінскага і Янкі Сіпакова: дысэртацыя кандыдата філалялягічных навук / [Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка. — Менск: 2003. — 120 с.
- ^ Гоўзіч, Ірына Мікалаеўна. Жанрава-стылявая спецыфіка творчасці Анатоля Вярцінскага і Янкі Сіпакова: Аўтарэферат дысэртацыі на атрыманьне вучонай ступупені кандыдыты філялягічных навук. Абаронена 21.01.2004; Зацьверджана 31.03.04 / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. — Менск: 2003. — 23 с. — 100 ас.
Літаратура
рэдагаваць- Максім Багдановіч: энцыклапедыя. — Менск: Бел. Энцыкл., 2011. — С. 346. — 608 с. — ISBN 978-985-11-0584-3
- Марына Весялуха. Памяці Вандроўнага Прафесара. // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2014, 21 лістапада. — № 46 (4795). — С. 9.
- Жыццё пражыць... : М. І. Мішчанчук — вучоны, настаўнік, творца / укладальнік Л. В. Скібіцкая; пад агульнай рэдакцыяй З. П. Мельнікавай. — Брэст: Альтернатива, 2010. — 239 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-521-193-9
- Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі павет. (Артыкулы, нарысы, эсэ). — Менск: Беларусь, 2020. — С. 150—153. — 198 с. — (Падарожжа па родным краі). — 700 ас. — ISBN 978-985-01-1337-5.
- Макарэвіч, А. М. М. І. Мішчанчук як даследчык прыгожага пісьменства: некаторыя аспекты літаратуразнаўчай спадчыны. // укладальнік Л. В. Скібіцкая; пад агульнай рэдакцыяй З. П. Мельнікавай Жыццё пражыць... : М. І. Мішчанчук — вучоны, настаўнік, творца. — Брэст: Альтернатива, 2010. — С. 48—56. — ISBN 978-985-521-193-9.
- Мельнікава, З. П. Вучоны, настаўнік, творца: М. І. Мішчанчук. // пад агул. рэд. У.А. Сенькаўца Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу : зб. матэрыялаў рэсп. навуковай канф., 11 лістапада 2014 года. — Брэст: БрДУ, 2015. — С. 180—187. — ISBN 978-985-555-423-4.
- Мельнікава, З. П. Калі згасне святло… // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2014, 24 кастрычника. — № 42 (4791). — С. 8.
- Мікола Мішчанчук. // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 4: Лазарук — Перкін. — Мн.: БелЭн, 1994. — 528 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-153-6. — С. 326—328.
- Мікола Мішчанчук. // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 663с.:іл. с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0805-9 — С. 605.
- І. У. Саламевіч. Мікола Мішчанчук. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 — С. 493.
- Міхаіл Стралец. «Трывожуся за белы свет». Пяць эпох лёсу Мікалая Мішчанчука. // ЛіМ : газэта. — 2019, 1 лістапада. — № № 43 (5049). — С. 5.
- Мікола Сянкевіч. Боль і радасць паэта. Да 10-й гадавіны з дня смерці Міколы Мішчанчука. // Літаратурная Беларусь : Культурна-асветніцкі праект. — 2022. — № 9 (193). — С. 11.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- 26 кастрычніка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Мішчанчука (1939—2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта. Краязнаўства Берасьцейшчыны.
- Мішчанчук Мікалай Іванавіч. Беларусь у асобах і падзеях.