Вожык (часопіс)
беларускі часопіс
«Во́жык» — сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Упершыню выйшаў у ліпені 1941 як сатырычны плякат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Са жніўня 1945 атрымаў статус часопіса пад назвай «Вожык». Першы нумар выйшаў накладам у 13 тысячаў асобнікаў[2]. Выходзіў на беларускай мове, у Менску, 2 разы на тыдзень. З 1957 выдае «Бібліятэку „Вожыка“».
«Вожык» | |
Тэматыка | гумар, сатыра |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штомесячна |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск, прасп. Незалежнасьці, д. 39 |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | «Зьвязда» |
Галоўны рэдактар | Юлія Зарэцкая |
Дата заснаваньня | жнівень 1945 г. |
Мова | Беларуская |
Наклад | 2012[1] |
ISSN | 0132-5957 |
Афіцыйны сайт | www.zviazda.by/be/edition/vozhyk |
У кастрычніку 2009 ператварыўся ў альманах і выходзіць раз на паўгоду[3]. З 2011 году выходзіць раз у тры месяцы (штоквартальна). Да 2012 году ўваходзіў у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Зьвязда».
У часопісе друкаваліся вядомыя пісьменьнікі — Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Анатоль Астрэйка.
Галоўныя рэдактары
рэдагаваць- Міхась Чавускі (1941—1943)
- Кандрат Крапіва (1943—1947)
- Міхась Чавускі (1947—1955)
- Павал Кавалёў (1955—1967)
- Уладзімер Корбан (1967—1971)
- Аляксандар Раманаў (1971—1987)
- Валянцін Блакіт (1987—2000)
- Міхась Пазьнякоў (2000—2002)
- Алесь Пісьмянкоў (2002—2004)
- Уладзімер Саламаха (2004—2008)
- Юлія Зарэцкая (з 2009)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ № 3 (1479), 2011 г.(недаступная спасылка)
- ^ Сьняжана Інанец. Любімы «Вожык»: крытыка ворагаў народа ў савецкі час і «сіські» ў дзевяностыя // Tut.by, 1 красавіка 2013 г. Праверана 1 красавіка 2013 г.
- ^ Зьміцер Глінскі. Часопіс «Вожык» ператварыўся ў альманах і будзе выходзіць радзей // Эўрарадыё, 6 кастрычніка 2009 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.