Верш

мэтрычны радок у паэтычным тэксьце

Верш (па-старажытнагрэцку: ὁ στίχος) — невялікі па аб’ёме, завершаны па думцы і форме лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай. У вершы знаходзяць адлюстраваньне зьявы і падзеі рознага характару (драматычныя, трагічныя, камічныя і г. д.), выяўляюцца адносіны аўтара да гэтых падзеяў. За шматвяковы пэрыяд існаваньня паэзія выпрацавала цэлую сыстэму вершаваных жанраў (ода, эпіграма, сатыра, элегія і інш.). Багаты, разнастайны верш і па форме. Ён карыстаецца рознымі відамі рытму, гукавой арганізацыі, архітэктонікі, паэтычнага сынтаксісу, тропаў, валодае своеасаблівай інтанацыяй, кампазыцыйнымі сродкамі.

Гісторыя верша ў беларускай літаратуры

рэдагаваць

Вершы (творы і сам тэрмін) зьявіліся ў беларускай літаратуры на самым пачатку XVI ст. у творчасьці Ф. Скарыны. Спачатку гэтым словам называлі двухрадкоўі, змацаваныя рыфмай, пасьля — любы твор, напісаны вершаванай мовай.

Літаратура

рэдагаваць