Зубрэвічы (Віцебская вобласьць)

вёска ў Зубрэвіцкім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі

Зубрэ́вічы[1]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Зубрэвічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавету.

Зубрэвічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Зубрэвіцкі
Насельніцтва: 453 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211005
СААТА: 2236814036
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′52.01″ пн. ш. 30°12′42.01″ у. д. / 54.3977806° пн. ш. 30.2116694° у. д. / 54.3977806; 30.2116694Каардынаты: 54°23′52.01″ пн. ш. 30°12′42.01″ у. д. / 54.3977806° пн. ш. 30.2116694° у. д. / 54.3977806; 30.2116694
Зубрэвічы на мапе Беларусі ±
Зубрэвічы
Зубрэвічы
Зубрэвічы
Зубрэвічы
Зубрэвічы
Зубрэвічы

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку XV стагодзьдзя вёска была цэнтрам невялікага ўдзельнага княства — рэзыдэнцыяй князя Зьмітра (Міткі) Сякіры-Зубрэвіцкага.

Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласьці ў Аршанскім павеце ВКЛ[2]. З 1772 году ў складзе маёнтка Александрыя Капыскага павету. У 1782 г. валодаў Зорыч С. Г. 23 двары, 98 мужч., 96 жанч. сялян, праваслаўная царква[3]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губэрняў.

З 1938 у складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.

Да 8 красавіка 2004 году вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавету, з 8 красавіка 2004 году зьяўляецца цэнтрам сельсавету[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 616 чалавек
  • 2010 год — 453 чалавекі

Славутыя жыхары

рэдагаваць

Зубрэвічы зьяўляюцца радзімай беларускага пісьменьніка Янкі Сіпакова.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 137.
  3. ^ Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 716.
  4. ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Аб зьмене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці»