Тэрмапілы (часопіс)

беларускі літаратурны часопіс у Польшчы

«Тэрмапі́лы» — літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы штогадовы часопіс[1]. Выдавец — Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»[2][3]. Выдаецца з 1998 году ў Беластоку, Польшча. Галоўны рэдактар — Ян Чыквін[4]. Мова выданьня — беларуская, польская.

Тэрмапілы
Тэматыка літаратура
Пэрыядычнасьць штогод
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Адрас Беласток
Заснавальнік Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»
Выдавец Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»
Галоўны рэдактар Ян Чыквін
Дата заснаваньня 1998
Мова Польская, беларуская
Аб’ём 350
ISSN 1506-6576

Гісторыя

рэдагаваць

Часопіс «Тэрмапілы» выходзіць з 1998 году, юбілейнага саракагодзьдзя аб’яднаньня «Белавежа». Да гэтага творы белавежцаў друкаваліся на Літаратурнай старонцы штотыднёвіка «Ніва», у альманахах ды аўтарскіх выданьнях[5]. Часопіс стаў першым беларускім выключна літаратурным часопісам на тэрыторыі Польшчы[6].

Пісала ў 2007 годзе:

Увогуле, як ужо згадвалася, ўсё, што зьяўлялася ў выданьнях «Бібліятэкі БЛА Белавежа», актыўна аналізаваліся на старонках «Тэрмапілаў»...

— Ала Сямёнава[7].

Ва ўступным слове да першага нумару рэдактар «Тэрмапілаў» Я. Чыквін акрэсьліў канцэпцыю часопіса:

«Хочацца спадзявацца, што ад самага пачатку часопісу будзе ўласьціва формула адкрытасьці ў тым сэнсе, што ён стане месцам сустрэчы для ўсіх, хто хоча творча займацца беларускім прыгожым пісьменствам, беларускаю культураю і іх дасьледаваньнем, як у нас, так і па-за межамі Польшчы»[4][8].

Віктар Швед у 2010 годзе сказаў, што пасьля адзначаньня пяцідзесяцігодзьдзя аб'яднаньня «Белавежы», па стане на 2010 год у яе складзе было 20 дзейных членаў[9], якія маюць свае зборнікі. Белавежа выпусьціла каля 200 кніг, 7 альманахаў і 12 гадавікоў Тэрмапілы.

Сучасная Польшча зьяўляецца краінаю дзьвюх літаратур: польскае й беларускае[9][10]. Таму беларуская літаратура Польшчы належыць як польскаму, так і беларускаму кантэксту. В. Швед спасылаўся на літаратурных крытыкаў, якія гаварылі, што «Белавежа» зьяўляецца найстарэйшай і з найбольшымі творчымі дасягненьнямі літаратурнаю групаю ў Польшчы[9].

  1. ^ Тэрмапілы: літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. НББПраверана 2020-04-27 г.
  2. ^ Мальдзіс А.І. (26 чэрвеня 2008) У беластоцкай “Белавежы” — юбілей. СБ. Беларусь сегодняПраверана 2020-04-27 г.
  3. ^ Навукова-публіцыстычныя выданні. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Праверана 2020-04-27 г.
  4. ^ а б Тварановіч Г.П. (10 студзеня 2014) Беларуская літаратура ў Польшчы. ТБМПраверана 2020-04-27 г.
  5. ^ Мастацкія творы на старонках часопіса Тэрмапілы: жанры, тэматыка, праблематыка. — 2016. — С. 1.
  6. ^ Астраўцоў С.А. (7 мая 2001) Што такое “Правінцыя”?. Наша НіваПраверана 2020-04-27 г.
  7. ^ Шлях па прамой часу: да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958—2008 гг. / Я. Чыквін. — Беласток: Прымат, 2007. — С. 93. — 322 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  8. ^ «Тэрмапілы» 1998, № 1, с. 3.
  9. ^ а б в Сяргей Чыгрын Мора Віктара Шведа: артыкулы і гутаркі / Сяргей Чыгрын. — Менск: Кнігазбор, 2015. — С. 28—29. — 32 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-7119-71-4
  10. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 233—234. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць