Анатоль Кудравец

беларускі пісьменьнік, перакладчык, кінасцэнарыст

Анато́ль Па́ўлавіч Кудраве́ц (1 верасьня 1936, в. Аколіца, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 8 траўня 2014, Менск) — беларускі пісьменьнік, перакладчык, кінасцэнарыст.

Анатоль Кудравец
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 верасьня 1936(1936-09-01)
Памёр 8 траўня 2014(2014-05-08) (77 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, сцэнарыст
Гады творчасьці 19602014
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[2]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 1 верасьня 1936 году ў в. Аколіца Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. У 1955 годзе скончыў Слуцкую пэдагагічную вучэльню, у 1963 годзе скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Працаваў настаўнікам, рэдактарам на Беларускім радыё, літаратурным работнікам газэты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», адказным сакратаром часопісу «Маладосьць», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1974), інструктарам, загадчыкам сэктару мастацкай літаратуры цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі (1974—1978), на працягу 19 гадоў — галоўным рэдактарам часопісу «Нёман» (1978—1997). Займаўся перакладамі. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1969 году.

Памёр 8 траўня 2014 году ў Менску. Пахаваны ў Менску на Каладзішчанскіх могілках.

Асноўныя творы

рэдагаваць
  • «На зялёнай дарозе» (1968)
  • «Раданіца» (1971)
  • «Дзень перад сьвятам» (1975)
  • «Зімы і вёсны» (1976)
  • «На балоце скрыпелі драчы» (1979)
  • «За чужымі далямі» (1981)
  • «Сачыненьне на вольную тэму» (1985)
  • Выбраныя творы ў двух тамах (1986—1987)
  • «Блакітны вярблюд» (1990)
  • «Сьмерць нацыяналіста» (1992)

Узнагароды

рэдагаваць