Іван Агееў

беларускі футбаліст

Іва́н Андрэ́евіч Аге́еў (нар. 21 красавіка 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Энэргетык-БДУ».

Іван Агееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 2005(2005-04-21)[1] (18 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Энэргетык-БДУ
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022— Энэргетык-БДУ 21 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 кастрычніка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у роднай Воршы, у 2015 годзе трапіў у структуру менскага «Дынама», а праз тры гады перабраўся ў акадэмію АБФФ на базе сталічнага РДВАР. У ліпені 2022 году, па заканчэньні падрыхтоўкі ў акадэміі, перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[2]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 5 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Віцебску» (3:0), калі выйшаў на гульнявую пляцоўку на пачатку другога тайму і пазьней быў заменены. Пасьля гуляў у асноўным за дубль клюбу.

Міжнародная рэдагаваць

У кастрычніку 2021 году браў удзел у матчах юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць