Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — міжнародны гуманітарны рух, у якім прымаюць удзел каля 97 мільёнаў добраахвотнікаў па ўсім сьвеце[1]. Мэтай дзейнасьці руху ёсьць абарона чалавечага жыцьця ды здароўя, забесьпячэньне павагі да ўсіх чалавечых істотаў, папярэджаньне людзкіх пакутаў ды іх палягчэньне, незалежна ад расы, рэлігійных ды палітычных поглядаў. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа далучылася да руху ў 1995 годзе[2].
Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца | |
па-ангельску: International Red Cross and Red Crescent Movement | |
Ля ўваходу ў Музэй МРЧКЧП у Жэнэве | |
Абрэвіятура | МРЧКЧП |
---|---|
Дэвіз | Дабрачыннасьць падчас вайны |
Дата ўтварэньня | 29 кастрычніка 1863 (161 год таму) |
Тып | Няўрадавая |
Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
Мэта | Ахова здароўя пацярпелых у войнах і здарэньнях |
Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
Сяброўства | 186 таварыстваў, МКЧК, МСТЧКЧП |
Афіцыйныя мовы | Ангельская, гішпанская, француская |
Кіроўны орган | Нарада |
Сайт | www.redcross.int |
Колішняя назва | Міжнародны Чырвоны Крыж (да 8 лістапада 1986 г.) |
Рух складаецца зь некалькіх розных арганізацыяў, якія зьяўляюцца юрыдычна незалежнымі адзін ад аднаго, але аб’яднаныя ў рух праз агульныя базавыя прынцыпы, мэты, сымбалі, статуты й кіруючыя органы.
Гісторыя
рэдагавацьМіжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа
рэдагавацьДа сярэдзіны XIX стагодзьдзя не было арганізавана й закладзена ніякай сыстэмы, якія займалася забесьпячэньнем і абаронай установаў для разьмяшчэньня й лячэньня тых, хто быў паранены на полі бою. У чэрвені 1859 году швайцарскі прадпрымальнік Жан-Анры Дзюнан адправіўся ў Італію, каб сустрэцца з францускім імпэратарам Напалеонам III з мэтай абмеркаваньня цяжкасьцяў у вядзеньні бізнэсу ў Альжыры, у той час акупаванай Францыяй. Калі ён прыехаў у маленькім гарадку пры Сальфэрына ўвечары 24 чэрвеня ён стаўся сьведкам бітвы пры Сальфэрына, якая была часткаю Аўстра-Сардынскай вайны. У адзін дзень, каля 40 тысячаў жаўнераў з абодвух бакоў загінулі альбо засталіся параненымі на полі бою. Жан-Анры Дзюнан быў узрушаны страшэннымі наступствамі бітвы, пакутамі параненых жаўнераў і амаль поўнай адсутнасьцю мэдычнай дапамогі параненым. Ён цалкам адмовіўся ад першапачатковага намеру сваёй паездкі й на працягу некалькіх дзён прысьвяціў дапамозе зь лячэньнем параненым. Ён атрымаў значны посьпех у стварэньні якаснага ўзроўню гуманітарнай дапамогі, матывуючы мясцовых жыхароў дзелю дапамогі.
Яшчэ ў сваім доме ў Жэнэве, ён вырашыў напісаць кнігу пад назвай «Памяць аб Сальфэрына», якую ён апублікаваў на ўласныя грошы ў 1862 годзе. Ён паслаў копіі кнігі вядучым палітычным і ваенным дзеячам па ўсёй Эўропе. У дадатак да яркага апісаньня свайго вопыту ў Сальфэрына ў 1859 годзе, ён адкрыта выступаў за фармаваньне нацыянальных грамадзкіх арганізацыяў дапамогі, якія былм бы абавязаныя на дапамогу параненым жаўнерам у выпадку вайны. Акрамя таго, ён заклікаў да разьвіцьця міжнародных дамоваў, каб гарантаваць абарону нэўтральных мэдыкаў і палявым шпіталям для жаўнераў, параненых на полі бою.
9 лютага 1863 году ў Жэнэве Жан-Анры Дзюнан заснаваў «Камітэт пяці» (разам з чатырма іншымі вядучымі постацямі зь вядомых сем’яў Жэнэвы) у якасьці сьледчай камісіі Жэнэўскага Таварыства грамадзкага дабрабыту. Іхняй мэтай было вывучыць мэтазгоднасьць ідэй Дзюнана й арганізаваць міжнародную канфэрэнцыю аб іхняй магчымай рэалізацыі. Чальцамі гэтага камітэту, акрамя самога Дзюнана, былі Гюстаў Муанье, юрыст і старшыня Жэнэўскага Таварыства сацыяльнай абароны насельніцтва; лекар Люі Апія, які валодаў значным вопытам працы ў якасьці поалявога хірурга; сябра Апіі й ягоны калега Тэадор Мануа, з Жэнэўскай камісіі гігіены й здароўя й Гіём-Анры Дзюфур, вядомы швайцарскі армейскі генэрал. Праз восем дзён пяць чалавек вырашылі перайменаваць камітэт у «Міжнародны камітэт па аказаньні дапамогі для параненых». У 26—29 кастрычніка 1863 году міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная камітэтам была праведзена ў Жэнэве з мэтай распрацоўкі магчымых мераў па паляпшэньню мэдычнага абслугоўваньня на полі бою. У канфэрэнцыі прынялі ўдзел 36 чалавек: васямнаццаць афіцыйных дэлегатаў ад нацыянальных урадаў, шэсьць дэлегатаў зь іншых няўрадавых арганізацыяў, сем неафіцыйных замежных дэлегацыяў, а таксама пяць чальцоў Міжнароднага Камітэту. На камітэце прысутнічалі афіцыйныя прадстаўнікі наступных краінаў:
Сярод прапановаў, якія былі запісаныя ў канчатковай рэзалюцыі канфэрэнцыі, прынятай 29 кастрычніка 1863 году былі:
- Стварэньне нацыянальных таварыстваў дапамогі для параненых жаўнераў;
- Аб’яўленьне нэўтралітэту й абароны для параненых жаўнераў;
- Выкарыстаньне добраахвотных ўзброеных сілаў дзеля аказаньня надзвычайнай дапамогі на полі бою;
- Арганізацыя дадатковых канфэрэнцыяў, каб прыняць гэтыя паняткі ў юрыдычныя міжнародныя дамовы;
- Увядзеньне адзінага адметнага знаку абароны для мэдычнага пэрсаналу ў палявых умовах, а менавіта белую нарукаўную павязку, забясьпечаную чырвоным крыжам.
Толькі праз год урад Швайцарыі прапанаваў урадам усіх эўрапейскіх краінаў, а таксама ЗША, Бразыліі й Мэксыкі, удзел ў афіцыйнай дыпляматычнай канфэрэнцыі. Шаснаццаць краінаў даслалі ў агульнай складанасьці 26 дэлегатаў у Жэнэву. 22 жніўня 1864 году на канфэрэнцыі была прынятая першая Жэнэўская канвэнцыя «аб паляпшэньні лёсу параненых у арміі ў поле». Прадстаўнікі 12 дзяржаваў і царстваў падпісалі пагадненьне, як то Бадэну, Бэльгіі, Даніі, Францыі, Гэсэн-Касэлю, Італіі, Нідэрляндаў, Партугаліі, Прусіі, Швайцарыі, Гішпаніі й Вюртэмбэргу. Канвэнцыя, якая зьмяшчала дзесяць артыкулаў, стварыла ўпершыню юрыдычна абавязковую норму, якая гарантавала абарону нэўтралітэту для параненых жаўнераў, палявых мэдычных супрацоўнікаў, а таксама канкрэтных гуманітарных установаў ува ўмовах ўзброенага канфлікту. Акрамя таго, канвэнцыя вызначыла два канкрэтныя патрабаваньні да прызнаньня нацыянальнага таварыства:
- Нацыянальнае таварыства павінна быць прызнана сваім нацыянальным урадам як таварыства дапамогі згодна з канвэнцыяй,
- Нацыянальны ўрад адпаведнай краіны павінен прадстаўляць дзяржаву-ўдзельніцу Жэнэўскай канвэнцыі.
Непасрэдна пасьля стварэньня Жэнэўскай канвэнцыі, першыя нацыянальныя таварыствы былі заснаваны ў Бэльгіі, Даніі, Францыі, Ольдэнбургу, Прусіі, Гішпаніі й Вюртэмбэргу. Таксама ў 1864 годзе Люі Апія й Чарлз ван дэ Вэльдэ, капітан галяндзкай арміі, стаў першым незалежным і нэўтральным дэлегатам працуючым пад знакам Чырвонага Крыжа ва ўзброеным канфлікце. Праз тры гады ў 1867 годзе першая Міжнародная канфэрэнцыі нацыянальных таварыстваў дапамогі для догляду за параненым была скліканая.
Таксама ў 1867 годзе, Жан-Анры Дзюнан быў вымушаны абвесьціць аб банкруцтве з-за фінансавай няўдачы ў Альжыры, збольшага таму, што ён грэбаваў сваімі дзелавымі інтарэсамі ў час сваёй нястомнай дзейнасьці Міжнароднага Камітэту. Спрэчкі наконт Дзюнанавых бізнэсовых адносінаў і ў выніку нэгатыўнай грамадзкай думкі, у спалучэньні з працяглым канфліктам з Гюставам Муанье, прывялі да выгнаньня Дзюнана з пасады чальца й сакратара. Ён быў абвінавачаны ў злосным банкруцтве й нават быў выдадзены ордэр на ягоны арышт. Такім чынам, ён быў вымушаны пакінуць Жэнэву й ніколі больш не вяртаўся ў свой родны горад. У наступныя гады, нацыянальныя таварыствы былі створаныя амаль ва ўсіх краінах Эўропы. У 1876 годзе камітэт прыняў назву «Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа» (МКЧК), які й дагэтуль зьяўляецца ягонай афіцыйнай назвай. празь пяць гадоў Амэрыканскі Чырвоны Крыж быў заснаваны дзякуючы намаганьням Клары Бартан. Усё больш і больш краінаў пачало падпісваць Жэнэўскую канвэнцыю й паважаць арганізацыю на практыцы падчас узброеных канфліктаў. У даволі кароткі пэрыяд часу, Чырвоны Крыж атрымаў велізарны імпульс, паколькі міжнароднае прызнаньне руху й нацыянальных таварыстваў сталася ўсё больш папулярным месцам для валянтэрскай працы.
У 1901 годзе нарвэскі Нобэлеўскі камітэт вырашыў узнагародзіць Нобэлеўская прэміяй міру сумесна Жан-Анры Дзюнана й Фрэдэрыка Пасі, лідэра міжнароднай пацыфістыкі. Больш важным чым гэтая прэмія стала афіцыйнае віншаваньне Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа, якое пратэрмінова рэабілітавала Жан-Анры Дзюнана, і ўяўляла сабой даніну ягонай ключавай ролі ў фармаваньні Чырвонага Крыжа. Дзюнан памёр праз 9 гадоў у маленькім швайцарскім курортым мястэчку Гайдэн. Толькі за два месяцы раней, чым памёр ягоны даўні супраціўнік Гюстаў Муанье, які стаў самым працяглым паводле часу выкананьня паўнамоцтваў прэзыдэнтам арганізацыі.
У 1906 годзе Жэнэўская канвэнцыя 1864 году была перагледжана ў першы раз. Праз год, X Гаагаўская канвэнцыя, прынятая на другой міжнароднай канфэрэнцыі ў Гаазе, пашырыла рамкі дзеяньня Жэнэўскай канвэнцыі таксама й да марской вайны. Незадоўга да пачатку Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе, праз 50 гадоў пасьля стварэньня МКЧК і прыняцьця першай Жэнэўскай канвэнцыі, існавала ўжо 45 нацыянальных таварыстваў дапамогі па ўсім сьвеце. Рух пашырыўся й за межы Эўропы й Паўночнай Амэрыцы ў Цэнтральную й Паўднёвую Амэрыку (Аргентына, Бразылія, Чылі, Куба, Мэксыка, Пэру, Сальвадор, Уругвай, Вэнэсуэла), Азію (КНР, Японія, Карэя, Сіям), і Афрыку (Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз).
Дзейнасьць падчас Першай сусьветнай вайны
рэдагавацьЗ пачаткам Першай сусьветнай вайны, МКЧК сутыкнуўся зь вялізнымі праблемамі, што яна можа працаваць толькі ў цесным узаемадзеяньні з нацыянальнымі таварыствамі Чырвонага Крыжа. Мэдычныя сёстры Чырвонага Крыжа з розных краінаў сьвету, уключаючы Злучаныя Штаты й Японію, прыйшлі падтрымаць мэдычныя службы ўзброеных сілаў эўрапейскіх краінаў, якія былі ўцягнутыя ў вайну. 15 кастрычніка 1914 году адразу пасьля пачатку вайны, МКЧК заснавала Міжнароднае агенцтва зьняволеных ваеннапалонных (POW), якое налічвала прыкладна 1200 добраахвотных супрацоўнікаў да канца 1914 году. Да канца вайны Агенцтва перадала каля 20 мільёнаў лістоў і паведамленьняў, 1,9 млн пасылак, а таксама каля 18 мільёнаў швайцарскіх франкаў ў выглядзе грашовых ахвяраваньняў для ваеннапалонных ўсіх закранутых краінаў. Акрамя таго, дзякуючы ўмяшаньню Агенцтва, каля 200 тысячаў зьняволеных былі абменены паміж ваюючымі бакамі, вызваленыя з палону й вярнуліся на радзіму. Арганізацыйная картатэка агенцтва назапасіла каля 7 мільёнаў запісаў з 1914 па 1923 гады, зьмяшчаючы зьвесткі пра запалоненых асобаў або тых, што прапаў бязь вестак. Картатэка прывяла да ідэнтыфікацыі каля 2 мільёнаў ваеннапалонных і дала магчымасьць зьвязацца зь сем’ямі палонных ці прапаўшых жаўнераў. Поўная картатэка сёньня месьціцца ў музэі арганізацыі ў Жэнэве, права на доступ да яе па-ранейшаму строга абмежавана.
На працягу ўсёй вайны МКЧК сачыў за выкананьнем ваюючымі бакамі ўсіх палажэньняў Жэнэўскай Канвэнцыі 1907 году й накіроўвала скаргі аб парушэньнях у адпаведныя краіны. Калі хімічная зброя была ўпершыню выкарыстана ў гэтай вайне МКЧК актыўна пратэставалі супраць гэтага новага тыпу вайны. Нават ня маючы мандату ад Жэнэўскай канвэнцыі МКЧК спрабаваў зьмякчыць пакуты грамадзянскага насельніцтва. На тэрыторыях, якія былі афіцыйна пазначаны як «акупаваныя тэрыторыі», МКЧК аказваў дапамогу грамадзянскаму насельніцтву на аснове «законаў і звычаяў сухапутнай вайны» Гаагаўскай канвэнцыі 1907 году. Гэтая канвэнцыя была прававой асновай для дзейнасьці МКЧК. У дадатак Міжнароднае агенцтва зьняволеных ваеннапалонных праводзіла агляд лягераў ваеннапалонных. У агульнай складанасьці ўсе 524 лягеры па ўсёй Эўропе былі наведаны 41 дэлегатам ад МКЧК да канца вайны.
Паміж 1916 і 1918 гадамі МКЧК апублікаваў шэраг паштовак са сцэнамі зь лягераў для ваеннапалонных. Фатаздымкі паказвалі штодзённае жыцьцё ваеннапалонных, як то атрыманьне лістоў з дому. Мэта МКЧК таксама заключалася ў забесьпячэньні сем’яў зьняволеных інфармацыяў пра іхных родных, лёс якіх быў нявызначаны. Пасьля заканчэньня вайны МКЧК арганізаваў вяртаньне каля 420 тысячаў зьняволеных на радзіму. У 1920 годзе задача па рэпатрыяцыі была перададзена на створаную арганізацыю Ліга Нацый, які прызначыў нарвэскага дыплямата й навукоўца Фрыт’ёфа Нансі ў якасьці «Вярхоўнага камісара па справах рэпатрыяцыі ваеннапалонных». Ягоны юрыдычны мандат быў пазьней пашыраны для падтрымкі й догляду за ўцекачамі й перамешчаных асобаў. Нансі, які вынайшаў пашпарт Нансі для ўцекачоў без грамадзянства, быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру ў 1922 годзе.
За год да заканчэньня вайны МКЧК атрымаў у 1917 годзе Нобэлеўскую прэмію міру за выдатную ваенную працу. Гэта была адзіная Нобэлеўская прэмія міра прысуджаная ў пэрыяд з 1914 па 1918 гады. У 1923 годзе Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа прыняў зьмены ў сваю палітыку ў дачыненьні да выбару новых чальцоў. Да тых часоў, толькі грамадзяне з гораду Жэнэвы мелі магчымасьць служыць у камітэце. Гэтае абмежаваньне часткова скачавана, каб уключыць у сьпіс магчымых чальцоў камітэту швайцарскіх грамадзянаў. Як прамое сьледзтва Першай сусьветнай вайны быў складзены й падпісаны дадатковы пратакол да Жэнэўскай канвэнцыі ў 1925 годзе, які забараняў ужываньне задушлівых і атрутных газаў і біялягічных рэчываў у якасьці зброі. Праз чытыры гады арыгінальная Канвэнцыя была перагледжана, а другая Жэнэўскай канвэнцыя «аб абыходжаньні з ваеннапалоннымі» была створана. Падзеі Першай сусьветнай вайны й адпаведная дзейнасьць МКЧК значна павялічыла рэпутацыю й аўтарытэт з боку міжнароднай супольнасьці й прывяло да пашырэньня паўнамоцтваў арганізацыі.
Яшчэ ў 1934 годзе праект прапановы аб дадатковай канвэнцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас узброенага канфлікту была прынятая Міжнароднай канфэрэнцыяй Чырвонага Крыжа. На жаль, большасьць урадаў былі мала зацікаўлены ў рэалізацыі гэтага пагадненьня, і, такім чынам, праект быў пазбаўлены магчымасьці ўступіць у сілу да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Дзейнасьць падчас Другой сусьветнай вайны
рэдагавацьПрававая аснова дзейнасьці МКЧК падчас Другой сусьветнай вайны базавалася на Жэнэўскіх канвэнцыях, якая была перагледжана ў 1929 годзе. Дзейнасьць камітэту былі аналягічныя такой жа, як і падчас Першай сусьветнай вайны, як то наведваньне й маніторынг лягераў ваеннапалонных, арганізацыя гуманітарнай дапамогі для грамадзянскага насельніцтва й кіраваньне абменам паведамленьнямі аб зьняволеных і зьніклых бязь вестак. Да канца вайны 179 дэлегатаў правялі 12750 візытаў у лягеры ваеннапалонных у 41 краіне. Міжнароднае агенцтва зьняволеных ваеннапалонных (ням. Zentralauskunftsstelle für Kriegsgefangene) мелі ў сваім штаце 3 тысячы чалавек, які складалі картатэку для адсочваньня зьняволеных. Было складзена 45 мільёнаў картак, і праз агенцтва прайшло да 120 мільёнаў паведамленьняў паміж ваеннапалоннымі й іхнымі сем’ямі. Адной з асноўных перашкодаў у дзейнасьці камітэту была адмова нацыскай Нямеччыны ад супрацоўніцтва з камітэтам, нямецкі ўрад ажыцьцяўляў грубыя парушэньні, як то праводзіў дэпартацыю габрэяў зь Нямеччыны й масавыя забойствы ў канцэнтрацыйных лягерах. Акрамя таго, два іншыя асноўныя бакі канфлікту, СССР і Японія, не ўдзельнічалі ў падпісаньні ў 1929 годзе Жэнэўскіх канвэнцыяў і, юрыдычна, не былі абавязаны выконваць правілы канвэнцыі.
У час вайны МКЧК не ўдалося атрымаць пагадненьне з нацысцкай Нямеччыны з нагоды абыходжаньня й лячэньня зьняволеных у канцлягерах, але ў канчатковым выніку адмовіліся аказваць ціск на нямецкі бок, каб не парушыць працу з ваеннапалоннымі. МКЧК таксама ня здолеў атрымаць адказ на пэўную інфармацыю аб зьнішчэньні й масавых забойствах эўрапейскіх габрэяў і цыганаў у лягерах. Пасьля лістапада 1943 году МКЧК атрымаў дазвол на адпраўку пасылак да людзей, якія знаходзіліся ў канцэнтрацыйных лягерах. Паколькі дадзеныя аб затрыманых у лягерах часта атрымоўваліся ад іншых зьняволеных, МКЧК атрымалася зарэгістраваць каля 105 тысячаў зьняволеных асобаў у канцэнтрацыйных лягерах і даставіць каля 1,1 млн пасылак, у першую чаргу ў лягеры Дахаў, Бухэнвальд, Равэнсбрук і Заксэнгаўзэн.
Кіраваньне
рэдагаваць- Нарада. Склікаецца аднойчы на 4 гады. Правамоцная пры наяўнасьці траціны прадстаўнікоў. Складаецца з прадстаўнікоў таварыстваў, Міжнароднага камітэту ды Міжнароднага саюзу таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Ухваляе Статут ды Правілы парадку. Абірае 5 чальцоў Камісіі ад таварыстваў.
- Бюро. Ладзіць працу Нарады.
- Рада. Ухваляе парадак працы Нарады ды зьмяняе Правілы парадку 2/3 галасоў.
- Камісія. Зьбіраецца двойчы на год. Правамоцная пры наяўнасьці 5 чальцоў. Складаецца з 5 абраных Нарадай чальцоў, 2 прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту ды 2 — Міжнароднага саюзу. Вызначае час ды месца пасяджэньняў Нарады ды Рады. Выконвае пастановы Нарады[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ American Red Cross: Understanding the Movement.
- ^ Эдуард Вальчук Чырвонага крыжа беларускае таварыства // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2003. — Т. 17. — С. 312. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
- ^ Статут Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (анг.). Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (21 чэрвеня 2006). Праверана 17 студзеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Нарада руху (анг.)
- Камісія руху (анг.)