Жан Анры Дзюнан
Жан Анры́ Дзюна́н (па-француску: Jean Henri Dunant; 8 траўня 1828 — 30 кастрычніка 1910) — швайцарскі прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч.
Жан Анры́ Дзюна́н | |
Jean Henri Dunant | |
Род дзейнасьці | прадпрымальнік і грамадзкі дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 траўня 1828 (196 гадоў) |
Месца нараджэньня | Жэнэва, Швайцарыя |
Дата сьмерці | 30 кастрычніка 1910 |
Месца сьмерці | Гайдэн, Швайцарыя |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Швайцарыя |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальнік, пісьменьнік, заснавальнік, гандляр |
Навуковая сфэра | філянтрапія[d] і гуманітарная арганізацыя[d][2] |
Месца працы | |
Бацька | Jean Jacques Dunant[d][3] |
Маці | Anne Antoinette Colladon[d][3] |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія міру (1901) |
Подпіс | |
У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальфэрына, калі дзевяць тысячаў параненых засталіся паміраць на полі бою. Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітвў пры Сальфэрына» і спрабуе стварыць таварыства дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганьням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнэўская канвэнцыя аб паляпшэньні долі параненых ў сухапутнай вайне. У 1901 разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ва ўплывовай жэнэўскай кальвінісцкай сям’і. Бацька — Жан-Жак Дзюнан, бізнэсмэн, чалец гарадзкой рады Жэнэвы. Маці — Антуанэта Дзюнан-Каландон, займалася пераважна сьвецкім жыцьцём і дабрачыннасьцю. Сям’я прывіла А.Дзюнану цікавасьць да сацыяльнай працы.
З 18 гадоў Дзюнан займаецца грамадзкімі справамі (Жэнэўскае таварыства давальнікаў падаяньняў, YMCA і г. д.). У 21 год кідае вучобу ў Collège Calvin з прычыны кепскіх адзнак, наймаецца на нізавую пасаду ў банк.
З 1856 працуе на францускую аграрна-гандлёвую кампанію ў Альжыры. Спрабуючы вырашыць праблемы з каляніяльнымі ўладамі Дзюнан накіроўваецца на аўдыенцыю да імпэратара Напалеона ІІІ, які на той момант знаходзіцца ў дзеючай арміі ў Лямбардыі. Там Дзюнан становіцца сьведкам крывавай бітвы пры Сальфэрына. Шакаваны Дзюнан спрабуе арганізаваць мясцовае насельніцтва для дапамогі параненым, купляе мэдыцынскія сродкі і матэрыялы. Дамагаецца вызваленьня аўстрыйскіх урачоў з францускага палону, каб тыя дапамагалі параненым.
Яшчэ ў сваім доме ў Жэнэве, ён вырашыў напісаць кнігу пад назвай «Памяць аб Сальфэрына», якую ён апублікаваў на ўласныя грошы ў 1862 годзе. Ён паслаў копіі кнігі вядучым палітычным і ваенным дзеячам па ўсёй Эўропе. У дадатак да яркага апісаньня свайго вопыту ў Сальфэрына ў 1859 годзе, ён адкрыта выступаў за фармаваньне нацыянальных грамадзкіх арганізацыяў дапамогі, якія былм бы абавязаныя на дапамогу параненым жаўнерам у выпадку вайны. Акрамя таго, ён заклікаў да разьвіцьця міжнародных дамоваў, каб гарантаваць абарону нэўтральных мэдыкаў і палявым шпіталям для жаўнераў, параненых на полі бою.
9 лютага 1863 году ў Жэнэве Жан-Анры Дзюнан заснаваў «Камітэт пяці» (разам з чатырма іншымі вядучымі постацямі зь вядомых сем’яў Жэнэвы) у якасьці сьледчай камісіі Жэнэўскага Таварыства грамадзкага дабрабыту. Іхняй мэтай было вывучыць мэтазгоднасьць ідэй Дзюнана й арганізаваць міжнародную канфэрэнцыю аб іхняй магчымай рэалізацыі. Праз восем дзён пяць чалавек вырашылі перайменаваць камітэт у «Міжнародны камітэт па аказаньні дапамогі для параненых». У 26—29 кастрычніка 1863 году міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная камітэтам была праведзена ў Жэнэве з мэтай распрацоўкі магчымых мераў па паляпшэньню мэдычнага абслугоўваньня на полі бою. У канфэрэнцыі прынялі ўдзел 36 чалавек: васямнаццаць афіцыйных дэлегатаў ад нацыянальных урадаў, шэсьць дэлегатаў зь іншых няўрадавых арганізацыяў, сем неафіцыйных замежных дэлегацыяў, а таксама пяць чальцоў Міжнароднага Камітэту. На камітэце прысутнічалі афіцыйныя прадстаўнікі наступных краінаў.
Таксама ў 1867 годзе, Жан-Анры Дзюнан быў вымушаны абвесьціць аб банкруцтве з-за фінансавай няўдачы ў Альжыры, збольшага таму, што ён грэбаваў сваімі дзелавымі інтарэсамі ў час сваёй нястомнай дзейнасьці Міжнароднага Камітэту. Спрэчкі наконт Дзюнанавых бізнэсовых адносінаў і ў выніку нэгатыўнай грамадзкай думкі, у спалучэньні з працяглым канфліктам з Гюставам Муанье, прывялі да выгнаньня Дзюнана з пасады чальца й сакратара. Ён быў абвінавачаны ў злосным банкруцтве й нават быў выдадзены ордэр на ягоны арышт. Такім чынам, ён быў вымушаны пакінуць Жэнэву й ніколі больш не вяртаўся ў свой родны горад. У наступныя гады, нацыянальныя таварыствы былі створаныя амаль ва ўсіх краінах Эўропы.
З 1895 у грамадзтве зноў прачынаецца ўвага да яго асобы. У 1901 ён становіцца першым узнагароджаным Нобэлеўскай прэміяй міру. Больш важным чым гэтая прэмія стала афіцыйнае віншаваньне Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа, якое пратэрмінова рэабілітавала Жан-Анры Дзюнана, і ўяўляла сабой даніну ягонай ключавай ролі ў фармаваньні Чырвонага Крыжа. Дзюнан памёр праз 9 гадоў у маленькім швайцарскім курортым мястэчку Гайдэн. Пахаваны ў Цюрыху.
Шанаваньне памяці
рэдагавацьДзень нараджэньня А. Дзюнана, 8 мая — адзначаецца як Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
У многіх гарадах сьвету ўстаноўлены помнікі А.Дзюнану ў знак удзячнасьці за праяўленыя ім гуманізм, спачуваньне і міласэрнасьць.
У 1948 годзе ў Францыі быў зьняты фільм «Чалавек чалавеку» (The Man in the White) пра жыцьцё Дзюнана[4].
7 мая 2010, у сотую гадавіну сьмерці А.Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэньня, у Менску на перакрыжаваньні вуліцаў Леніна і Карла Маркса недалёка ад галоўнага офісу Чырвонага Крыжа ў Беларусі быў адкрыты помнік А.Дзюнану (скульптар А.Купрыянаў, архітэктурная прывязка — ТМ-7, бронза).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.stadt-zuerich.ch/content/dam/stzh/prd/Deutsch/Bevoelkerungsamt/rund-um-den-tod/wissen---faq/prominente-friedh%c3%b6fe/1462-P_FH%20Sihlfeld%20D%20und%20Urnenhain_Prominente.web.pdf
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Чалавек чалавеку. Кіно-театр.ру
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |