Шача
рака ў Беларусі
Шача (Шачка) — рака ў Беларусі, правы прыток Пцічы (басэйн Прыпяці). Цячэ ва Ўзьдзенскім і Пухавіцкім раёнах. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 293 км². Сярэдні выдатак вады ў вусьці складае 1,82 м³/с.
Шача | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Пціч |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня |
|
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Шацак. Асноўны прыток — рака Кавалёўка (левы).
Выток каля вёскі Целякова (у кірунку на ўсход ад вёскі Карпілаўкі). Упадае ў Шаць за 2 км на ўсход ад вёскі Лучкаў (Пухавіцкі раён). Рэчышча Шаці моцна зьвілістае, каналізаванае ў верхняй і ніжняй плыні. Шырыня рэчышча складае 1—3,5 м. Каля Шацку на рацэ плаціна і вадасховішча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986.
Літаратура
рэдагаваць- Вайцяховіч Н. Шацк: Краязнаўчыя нарысы. — Менск: Пейто, 1999. — 80 с. — («Ведаць свой край Беларусь»). ISBN 985-6024-20-X.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.