Царква Покрыва Багародзіцы (Хатляны)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Хатляны |
Каардынаты | 53°24′10″ пн. ш. 27°33′39″ у. д. / 53.40278° пн. ш. 27.56083° у. д.Каардынаты: 53°24′10″ пн. ш. 27°33′39″ у. д. / 53.40278° пн. ш. 27.56083° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Хатлянах. Знаходзілася ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Згарэла 6 студзеня 2013 году[1]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Хатлянах збудавалі ў 1897—1898 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.
У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад склад збожжа. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Царква згарэла ў пажары 6 студзеня 2013 году.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў крыжова-купальны 5-зрубны храм. Над цэнтральным кубападобным зрубам знаходзіўся 8-гранны сьветлавы барабан, над шатром якога ўзвышаўся меншы 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай на шыі. На вуглох зруба стаялі невялікія 8-гранныя барабаны з купаламі-цыбулінамі ў завяршэньні шатроў. Апсыда, прыдзелы і прытвор былі аднолькавымі 5-граннымі прырубамі. Архітэктурная выразнасьць будынка дасягалася багатым дэкаратыўным афармленьнем фасадаў, фігурнай шалёўкай і разным дэкорам: рустам, пілястрамі, ліштвамі прастакутных аконных праёмаў, падзорамі.
Малітоўная заля перакрывалася 8-гранным сьветлавым барабанам на ветразях. У яе шырокімі трапэцападобнымі прасьветамі адкрываліся памяшканьні апсыды, прыдзелаў і бабінца, над якім ўтварылася галерэя хораў. Пад апсыдай была крыпта[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Мінскай вобласці згарэла на Каляды драўляная царква, Наша Ніва, 6 студзеня 2013 г.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.