Пётар Міклашэвіч
Пятро Пятровіч Міклашэвіч (нар. 1954, в. Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
Пятро Міклашэвіч | |
Старшыня Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
8 лютага 2008 — зараз на пасадзе | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Рыгор Васілевіч |
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь | |
29 лістапада 2004 — 8 лютага 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Віктар Шэйман |
Наступнік: | Рыгор Васілевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 кастрычніка 1954 (70 гадоў) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міклашэвіч (неадназначнасьць).
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1954 г. у в. Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці.
Скончыў у 1981 годзе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
З 1981 па 1982 год праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах. Затым з 1982 году працаваў судзьдзём, старшынём суду Буда-Кашалёўскага раёну, судзьдзём Гомельскага абласнога суду. У 1989 годзе абраны старшынём Гомельскага абласнога суду. У студзені 1998 году прызначаны першым намесьнікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1999 па 2004 гг. займаў пасаду першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны кляс судзьдзі.[1]
29 лістапада 2004 г. прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і прысвоены клясны чын дзяржаўнага дарадніка юстыцыі 2 кляса.[1][2]
8 лютага 2008 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і прызначаны судзьдзём і Старшынём Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь з наступным узгадненьнем яго прызначэньня з СР НС РБ. Гэтым жа ўказам яму прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны кляс.[1][3]
У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Са складу Савбяса разам зь Пятром Міклашэвічам выведзеныя Генадзь Нявыглас, Віктар Шэйман і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец[4].
Санкцыі
рэдагавацьУ лютым 2007 году патрапіў у Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША (санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША і замарожваньне фінансавых рахункаў на тэрыторыі краіны)[5]. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў здушэньні грамадзянскае супольнасьці і дэмакратычнае апазыцыі(be), фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году. Адпаведныя санкцыі прыняў і Эўрапейскі Зьвяз, дадаў Міклашэвіча ў чорны сьпіс Эўразьвязу[6].
У лютым 2011 году быў зноўку ўключаны ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу[7].
Пасля прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 году быў унесены ў санкцыйныя сьпісы балтыйскіх краін у верасьні таго ж году[8][9]. 6 лістапада 2020 году на Пятра Міклашэвіча чарговы раз былі накладзены санкцыі ЭЗ[10]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11], а 11 снежня — і Швайцарыя[12]. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[13] ды Канады[14].
Узнагароды
рэдагавацьУказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2003 годзе П. П. Міклашэвічу прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»[1]. 6 траўня 2022 году атрымаў ордэн Пашаны, які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка[15].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Юстыцыя Беларусі, Прызначэньні(недаступная спасылка), (рас.) №2 2008
- ^ Хартыя'97, Лукашенка памяняў месцамі генпракурора і старшыню Канстытуцыйнага суду
- ^ Наша Ніва, Ракіроўка па-беларуску: Пятра Міклашэвіча памянялі на Рыгора Васілевіча
- ^ Ежедневник, Шеймана вывели из состава Совбеза (рас.)
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ^ Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Прэс-рэлізы за 2007 год: Меры Міністэрства фінансаў ЗША супраць беларускіх афіцыйных асобаў
- ^ Список белорусских чиновников, попавших под санкции ЕС
- ^ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ^ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (анг.). Фэдэральная рада Швайцарыі (2020-12-11). Праверана 2021-09-06 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Урад Вялікабрытаніі. Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Belarus sanctions (анг.). Урад Канады (2020-11-06). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Сергяенка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер за развіццё беларускай дзяржаўнасці // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 траўня 2022 г. Праверана 6 траўня 2022 г.