Рыгор Васілевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Васілевіч.
Рыго́р Аляксе́евіч Васіле́віч (нарадзіўся 13 лютага 1955, г. Менск) — генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2008—2011). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Рыгор Аляксеевіч Васілевіч | |
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
8 лютага 2008 — 20 верасьня 2011 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Пётар Міклашэвіч |
Наступнік: | Аляксандар Канюк |
Старшыня Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь | |
4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 лютага 1955 (69 гадоў) Менск |
Адукацыя: | БДУ (1980) |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць1972—1977 — машыніст кампрэсарнай станцыі «Менскага мэханічнага заводу імя Вавілава», інжынэр па падрыхтоўцы кадраў на «Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова», служба ў Савецкай Арміі.
Зь ліпеня 1978 — юрысконсульт камбінату «Велторгтэхніка».
Зь верасьня 1979 — старшы арбітар юрыдычнага аддзелу з арбітражам Мінгандлю БССР.
У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
1983—1986 — выкладчык катэдраў дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва БДУ, грамадзянскага працэсу і працоўнага права БДУ.
1986—1989 — намесьнік загадніка юрыдычнага аддзелу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, загаднік аддзелу па пытаньнях заканадаўства і правапарадку Сакратарыяту Вярхоўнага Савету БССР.
Зь ліпеня 1990 г. чалец Канстытуцыйнай камісіі, намесьнік кіраўніка працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі.
Чэрвень 1993 — красавік 1994 — загаднік юрыдычнага аддзелу Сакратарыяту ВС РБ.
У 1994 абараніў доктарскую дысэртацыю ў галіне канстытуцыйнага права.
У красавіку 1994 г. абраны чальцом Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова дэманстраваў сваю нязгоду з пазыцыяй тагачаснага старшыні КС Валерам Ціхінем, падтрымоўваў прэзыдэнта Лукашэнку[1]. Працаваў над праектам канстытуцыі, прапанаваным Лукашэнкам на рэфэрэндуме 1996 году.
5 сьнежня 1996 г. прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Канстытуцыйнага суду замест Валера Ціхіні.
4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008 — судзьдзя і старшыня Канстытуцыйнага суду.
8 лютага 2008 году прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.
20 верасьня 2011 Васілевіч вызвалены з пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Аўтар болей за 100 навуковых працаў, у тым ліку чатырох манаграфіяў.
Узнагароды
рэдагавацьМае найвышэйшую кваліфікацыйную клясу судзьдзі. З прызначэньнем на пасаду Генэральнага пракурора атрымаў клясны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 1 клясы. За асабісты ўнёсак у распрацоўку Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых заканадаўчых актаў прысвоенае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».
Санкцыі ЭЗ
рэдагавацьПасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Васілевіч як генэральны пракурор рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году быў названы тым, хто кантраляваў перасьлед усіх асобаў, якія былі арыштаваны пасьля рэпрэсіяў мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 году[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)