Мікалай Пятровіч Корбут
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корбут.
Мікала́й Пятро́віч Ко́рбут (1 лістапада 1948 в. Гутніца Слуцкі раён) — прэзыдэнт фэдэрацыі гімнастыкі РБ. Экс-міністар фінансаў Беларусі.
Мікалай Пятровіч Корбут | ||||
Міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|
1997 — 14 жніўня 2008 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Папярэднік: | Павал Дзік | |||
Наступнік: | Андрэй Харкавец | |||
намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь | ||||
1996 — 1997 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
1 лістапада 1948 (76 гадоў) Гутніца, Слуцкі раён | |||
Партыя: | беспартыйны | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСлужыў у Савецкім войску ў 1970—1972 гадох. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава.
Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў, намесьнікам старшыні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь у 1992—1996 гадох. Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь у 1996—1997 гадох.
З 1997 году міністар фінансаў Беларусі.
У сакавіку 2008 перанёс абшырны інсульт.
14 жніўня 2008 прэзыдент РБ вызваліў Корбута ад пасады міністра фінансаў.
Беспартыйны.
Прэзыдэнт Беларускай фэдэрацыі гімнастыкі з 1998 году.
Прыватнае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты, мае дваіх сыноў. Захапляецца тэатрам, спортам, паляваньнем і рыбалкаю.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Пашаны (2006)[1].
Літаратура
рэдагаваць- Корбут Николай // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)