Ігар Карпенка
І́гар Васі́льевіч Карпе́нка (нар. 1964, г. Новакузьнецк, Кемераўская вобласьць, цяпер Расея) — беларускі палітык і пэдагог.
Ігар Карпенка | |
Ігар Васільевіч Карпе́нка | |
![]() | |
5-ы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі | |
---|---|
13 сьнежня 2021 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Раман Галоўчанка |
Папярэднік | Лідзія Ярмошына |
7-ы міністар адукацыі Беларусі | |
15 сьнежня 2016 — 13 сьнежня 2021 | |
Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік | Міхаіл Жураўкоў |
Намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту | |
2011 — 15 сьнежня 2016 | |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі III і IV скліканьняў | |
17 кастрычніка 2004 — 2011 | |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 28 красавіка 1964 (60 гадоў) Новакузьнецк, Кемераўская вобласьць, Расейская СФСР, СССР |
Партыя | Камуністычная партыя Беларусі (1996—2021) |
Адукацыя | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1989), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі (2008) |
Узнагароды |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі III і IV скліканьняў (2004—2011), 7-ы міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016—2021) і 5-ы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (з 13 сьнежня 2021 году).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацоўную дзейнасьць пачаў старэйшым піянэрважатым у сярэдняй школе. У 1982—1984 гадох служыў у Савецкім войску на тэрыторыі Чэхаўскага раёну Маскоўскай вобласьці Расейскай СФСР. Сябра КПСС з 1984 году. У 1984—1989 гадох быў студэнтам Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (МДПІ). У 1989—2003 гады займаў пасаду начальніка аддзелу (з 1995-га — управы) выхаваўчай працы МДПІ, які ў 1993 годзе перайменавалі ў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (БДПУ). Адначасна да 1993 году быў сакратаром камітэту Камуністычнага саюзу моладзі ў ВНУ[1].
У 1996 годзе ўдзельнічаў у адраджэньні Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Быў другім сакратаром яе Цэнтральнага камітэту і першым сакратаром Менскага гарадзкога камітэту КПБ. У 2003—2004 гадох працаваў прарэктарам у выхаваўчай і сацыяльнай працы БДПУ. У 2004—2011 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Беларусі 3-га і 4-га скліканьняў. У 2004—2008 гады быў у Палаце прадстаўнікоў сябрам Пастаяннай камісіі ў ахове здароўя, фізычнай культуры і справах сям’і і моладзі. У 2008 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. У 2008—2011 гадах — намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД[1].
У 2011—2016 гадох — намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. У лістападзе 2016 году адкрываў новы помнік Леніну каля Менскага трактарнага заводу[2]. Пасьля прызначэньня яго міністрам адукацыі 15 сьнежня 2016 году — сышоў зь кіраўнічай пасады Камуністычнай партыі[3]. 13 сьнежня 2021 году А. Лукашэнка прызначыў Ігара Карпенку старшынём Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Яго параілі старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка і намесьнік старшыні ўраду Беларусі Ігар Петрышэнка[1]. Папярэдне на прэзыдэнцкіх выбарах 2006, 2010 і 2015 гадоў быў сябрам выбарчых камісіяў, у тым ліку старшынём Менскай гарадзкой выбарчай камісіі[4].
У сакавіку 2022 году Карпенка быў уключаны ў санкцыйны сьпіс Канады[5]. З чэрвеня 2022 году знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі ЭЗ як кіраўнік ЦВК РБ[6]; пасьля да гэтых санкцый далучылася і Швайцарыя[7]. Раней Карпенка ў 2011[8][9]—2016[10][11] гадах ужо знаходзіўся ў чорным сьпісе ЭЗ як старшыня Менскай гарадзкой выбарчай камісіі.
У сакавіку 2023 году Карпенку ды іншых сябраў беларускага ЦВК унесьлі ў санкцыйны сьпіс ЗША[12].
27 студзеня 2025 году быў унесены ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Лукашэнка прызначыў Карпенку кіраўніком ЦВК // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 сьнежня 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
- ^ Міністрам адукацыі стаў чыноўнік, які ўсталяваў нядаўна помнік Леніну ў Мінску Эўрапейскае радыё для Беларусі
- ^ Новы міністр адукацыі Ігар Карпенка сышоў з пасады кіраўніка Камуністычнай партыі Наша Ніва
- ^ Карпенка ў новым статусе кіраўніка ЦВК мае намер захаваць адкрытасьць і публічнасьць // БелТА, 13 сьнежня 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
- ^ Канада расширила санкции против белорусских властей (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
- ^ ЕС ввел санкции против Москвы и Минска. В списке основатель "Яндекса" Волож, Алина Кабаева и глава ЦИК Беларуси (рас.) Настоящее время Праверана 2023-01-20 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions (анг.) Архіўная копія ад 2021-09-09 г.
- ^ Олег Медведєв (2011-02-25) Чорний список ЄС. Як він може виглядати (укр.) Українська правда
- ^ Список белорусских чиновников, попавших под санкции ЕС (рас.) Telegraf.by Архіўная копія ад 2021-08-24 г.
- ^ Лавникевич, Денис (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.) Газета.ru Праверана 2021-09-10 г. Архіўная копія ад 2021-09-10 г.
- ^ История европейских санкций в отношении Белоруссии (рас.) ТАСС Праверана 2021-01-13 г. Архіўная копія ад 2020-10-17 г.
- ^ США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (рас.) РБК Праверана 2023-03-26 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Асоба на belarusprofile.com(недаступная спасылка)