Сьпіс памерлых у 2008 годзе
Студзень
рэдагаваць- 3 студзеня — Аляксандар Абдулаў, расейскі актор тэатру і кіно
- 11 студзеня — Эдмунд Гілары, новазэляндзкі вандроўнік, альпініст, які першым узышоў на Эвэрэст
- 12 студзеня — Генадзь Бачынскі, расейскі шоўмэн
- 15 студзеня — Лазар Шарашоўскі, расейскі паэт, перакладнік
- 17 студзеня — Робэрт «Бобі» Фішэр, амэрыканскі шахматыст, дысыдэнт, 11-ы чэмпіён сьвету ў шахматах
- 22 студзеня — Гіт Лэджэр, аўстралійскі актор кіно
- 29 студзеня — Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч на эміграцыі
Люты
рэдагаваць- 12 лютага — Бадры Патаркацышвілі, грузінскі бізнэсмэн, кандыдат у прэзыдэнты
- 18 лютага — Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік і сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў новага раману
- 19 лютага — Ягор Летаў, расейскі музыка і сьпявак, лідэр гурта «Гражданская Оборона»
- 23 лютага — Янэз Дрноўшэк, прэм’ер-міністар Славеніі ў 1992—2002, прэзыдэнт Славеніі ў 2002—2007
- 23 лютага — Ірына Казуліна, беларуская грамадзкая дзяячка
Сакавік
рэдагаваць- 19 сакавіка — Артур Кларк, ангельскі пісьменьнік, адзін зь «Вялікай тройкі» навуковых фантастаў
Красавік
рэдагаваць- 17 красавіка — Міхаіл Таніч, расейскі паэт-сьпеўнік, народны артыст Расеі
- 29 красавіка — Альбэрт Гофман, швайцарскі хімік, «бацька» ЛСД
Травень
рэдагаваць- 29 траўня — Валянцін Рабцэвіч, беларускі навуковец, гісторык-нумізмат
Чэрвень
рэдагаваць- 1 чэрвеня — Іў Сэн Ляран, францускі мадэльер, дызайнэр вопраткі
- 10 чэрвеня — Чынгіз Айтматаў, кіргіскі пісьменьнік
Ліпень
рэдагаваць- 6 ліпеня — Рамуальд Кропат, польскі кінаапэратар
- 25 ліпеня — Міхаіл Пугаўкін, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
Жнівень
рэдагаваць- 3 жніўня — Аляксандар Салжаніцын, савецкі і расейскі пісьменьнік, гісторык, грамадзкі дзяяч, нобэлеўскі ляўрэат
- 25 жніўня — Васіль Несьцярэнка, беларускі фізык-ядзернік
Верасень
рэдагаваць- 10 верасьня - Вэрнан Гэндлі, ангельскі дырыгент
- 26 верасьня - Пол Ньюман, амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар
Кастрычнік
рэдагаваць- 11 кастрычніка — Вія Артманэ, латыская акторка тэатру й кіно, народная артыстка СССР
- 17 кастрычніка — Урмас От, эстонскі журналіст
Лістапад
рэдагаваць- 14 лістапада — Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, гісторык
Сьнежань
рэдагаваць- 5 сьнежня — Аляксій II, Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі, ачольнік Расейскай праваслаўнай царквы
- 11 сьнежня — Бэці Пэйдж, амэрыканская фотамадэль
- 19 сьнежня — Ніна Мацяш, беларуская паэтка
- 24 сьнежня — Гаралд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2005 году
- 24 сьнежня — Сэмюэл Гантынгтан, амэрыканскі палітычны філёзаф
Сьпіс памерлых у 2008 годзе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў