Ірына Казуліна

беларуская навукоўка

Іры́на Казу́ліна (19 кастрычніка 1959 — 23 лютага 2008) — грамадзкі дзеяч, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Ірына Казуліна
Род дзейнасьці грамадзкая дзяячка
Дата нараджэньня 19 кастрычніка 1959(1959-10-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 лютага 2008(2008-02-23) (48 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца вучобы
Занятак навукоўца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Казуліна.

Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА «Планар», затым — у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Скончыла Міжнародную школу бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ (цяпер Інстытут бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ). Пасьля працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.

Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адной з арганізатараў праведзенай у Менску міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

Памерла ў 19:40 23 лютага 2008 году на 49-м годзе жыцьця[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць