Васіль Несьцярэнка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Несьцярэнка.
Васі́ль Бары́савіч Несьцярэ́нка (2 сьнежня 1934 — 25 жніўня 2008) — беларускі фізык, ганаровы дзяяч навукі і тэхнікі БССР (1979). Аўтар больш за 300 навуковых працаў, болей за 320 вынаходніцтваў.
Васіль Несьцярэнка | |
Дата нараджэньня | 2 сьнежня 1934[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 жніўня 2008[2] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Маскоўская вышэйшая тэхнічная вучэльня імя Баўмана |
Занятак | навуковец, дзяржаўны дзяяч |
Навуковая сфэра | Ядзерная энэргетыка |
Месца працы | Інстытут ядзернай энэргетыкі АН БССР Інстытут радыяцыйнай бясьпекі «Белрад» |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[d][3] (1968) |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Красны Кут (цяпер у Луганскай вобласьці Ўкраіны). У 1958 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую тэхнічную вучэльню імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя Баўмана). У 1958—1962 — навуковы супрацоўнік Інстытуту рухавікоў АН СССР. 1963—1965 — загаднік лябараторыі Інстытуту цепла- і масаабмену АН БССР.
1965—1977 — загаднік аддзелам і намесьнік дырэктара па навуковай працы, 1977—1987 — дырэктар Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР. Таксама ў 1971—1987 — генэральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі «Памір».
У 1980—1985 — дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.
З 1990 року — дырэктар незалежнага беларускага інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад», заснаванага ў 1989 пры дапамозе Андрэя Сахарава, Алеся Адамовіча і Анатоля Карпава[4]. 1990—1994 — старшыня аб’яднанага экспэртнага камітэту Беларусі, Украіны й Расеі.
За сваю дзейнасьць быў звольнены з працы і зазнаў пагрозы ад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, які пагражаў адправіць яго ў псыхіятрычную лякарню. Аднак пазьней беларускія ўлады прапанавалі яму працу ў дзяржаўным інстытуце «пры ўмове, што ён больш ня будзе займацца чарнобыльскай дзейнасьцю». Пазьбег двух замахаў на жыцьцё[5].
Апошнія рокі жыцьця быў праціўнікам пабудовы АЭС у Беларусі[6].
Памёр 25 жніўня 2008 року ў Рэспубліканскім шпіталі Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта пасьля апэрацыі на страўніку. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску[7].
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьПрацаваў у галіне ядзернай энэргетыкі і радыяцыйнай бясьпекі.
Аўтар больш як 300 навуковых працаў, у тым ліку 15 манаграфіяў, болей за 320 вынаходніцтваў.
Праца ў Чарнобылі
рэдагавацьУдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з самага пачатку, скідаючы кантэйнэры з вадкім азотам з гелікаптэру ў рэактар. Нягледзячы на высокі ўзровень радыяцыі над гэтай зонай, ён здолеў выжыць, аднак астатнія тры пажарнікі зь ягонага гелікаптэру памерлі[5][8].
Праводзіў досьледы прадуктаў харчаваньня ў забруджаных радыяцыяй раёнах Беларусі, дамагаўся выселіць людзей з зоны радыюсам 100 км ад ЧАЭС[9].
Узнагароды і званьні
рэдагаваць- Доктар тэхнічных навук (1968)
- Прафэсар (1969)
- Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972)
- Ордэн «Знак пашаны» (1975)
- Ганаровы дзяяч навукі і тэхнікі БССР (1979)
- Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за распрацоўку біятэхналёгіі і стварэньне прамысловай вытворчасьці рызатарфіну з выкарыстаньнем радыяцыйнага спосабу стэрылізаваньня субстрату і ўкараненьне прэпарату ў сельскую гаспадарку
- Мэдалі
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France Vasilij Borisovič Nesterenko // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ http://www.lalibre.be/debats/opinions/article/441496/mort-d-un-dissident.html
- ^ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі (белар.) — 2015.
- ^ Le Crime de Tchernobyl, le Goulag nucléaire, de Wladimir Tchertkoff, Actes Sud, avril 2006. p. 155.
- ^ а б Le Crime de Tchernobyl, le Goulag nucléaire, de Wladimir Tchertkoff, Actes Sud, avril 2006.
- ^ Іна Студзінская (27 жніўня 2008) “Вянок памяці”: Васіль Несьцярэнка Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 3 траўня 2011 г.
- ^ Архіў навін 2008 года Архив новостей. НАН РБ (27 жніўня 2008). Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
- ^ Майя Шендрик. Василий Нестеренко: «Нас сегодня облучают продукты питания» // 7 дней. — 2000. — № 46. — С. 5.
- ^ Юры Весялкоўскі. Ад Гарбачова да Белавежы. Чарнобыльская аварыя. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат». Праверана 14 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія (рас.)
- Qui est le professeur Vassili Borissovitch Nesterenko? (фр.)
- Успаміны, фота (рас.)