Урмас От
У́рмас От (па-эстонску: Urmas Ott; 23 красавіка 1955, Отэпя, ЭССР, СССР — 17 кастрычніка 2008, Тарту, Эстонія) — савецкі й эстонскі сьпявак і тэлежурналіст.
Урмас От | |
Urmas Ott | |
Дата нараджэньня | 23 красавіка 1955 |
---|---|
Месца нараджэньня | Отэпя, Валгамаа |
Дата сьмерці | 17 кастрычніка 2008 |
Месца сьмерці | Тарту |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Грамадзянства | Эстонія |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак, тэлевядучы |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУрмас От пачаў сваю кар’еру ў 1980-я на Эстонскім тэлебачаньні ў якасьці дыктара навінаснай праграмы «Актуальная камэра». У 1981—1983 паралельна з дыктарскай працай быў вядоўцам папулярнай музычнай перадачы «Азбука эстрады» (эст. «Estraaditähestik»).
Праславіўся напрыканцы 1980-х у эпоху перабудовы, працуючы вядоўцам папулярнай праграмы «Телевізыйнае знаёмства» (эст. «Teletutvus»; 1986—1993), якая трансьлявалася як па Эстонскім тэлебачаньні, так і па Цэнтральным тэлебачаньні СССР. У 1984 здымаўся ў фільме «Дзьве пары і самота» ў ролі Карла.
У 1992—1998 вёў перадачу «Карт-блянш» на Эстонскім тэлебачаньні, у 1998—1999 быў вядоўцам нізкі перадачаў-інтэрвію «Урмас От з…» на расейскім тэлеканале «РТР».
У 1998 перанёс першы інфаркт, а праз рок стаў выпадковай ахвярай злачыннага нападу на аўтастаянцы, падчас якога атрымаў 9 нажавых раненьняў.
У 2001 От вёў перадачу «Жнівеньскае сьвятло» (эст. «Augustivalgus») на Эстонскім тэлебачаньні.
У 2003—2004 выступаў у ролі камэнтатара ў перадачы «Найлепшыя шоў сьвету з Урмасам Отам» на расейскім тэлеканале REN-TV.
У 2003—2006 быў вядоўцам перадачы «Happy Hour» на прыватным эстонскім тэлеканале «Kanal-2», аднак быў вымушаны спыніць уласную тэлевізійную кар’еру з прычыны хваробы.
2 апошнія гады жыцьця Урмас От хварэў на лейкемію, аднак усутыч да апэрацыі не спыняў працы. З 2007 да чэрвеня 2008 року вёў перадачу «У межах прыстойнасьці» на расейскамоўным канале Эстонскага радыё Raadio 4.
Памёр ад інфаркту міякарду 17 кастрычніка 2008 у клініцы Тартускага ўнівэрсытэту, праз тыдзень па пасьпяховай апэрацыі па перасадцы касьцявога мозгу.
Урмас От ня быў жанаты і ня меў дзяцей.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Прэмія Саюзу журналістаў СССР за сэрыю перадачаў-інтэрвію «Тэлевізійнае знаёмства» (1988)
- Кавалер Ордэна Белай зоркі 4-й ступені (2005)
- «Гербавы знак Таліну» за заслугі ў разьвіцьці журналістыкі і нацыянальнай культуры (2008)
Бібліяграфія
рэдагавацьУрмас От быў суўладальнікам выдавецтва SE&JS, якое выдала наступныя ягоныя кнігі:
- «Плэйбэк» («Playback») (1994)
- «Карт-блянш» («Carte Blanche») (1995) — складанка інтэрвію са знакамітасьцямі, якія аўтар браў у сваёй перадачы «Карт-блянш»
- «Анкор! Нээме Ярві» («Encore! Neeme Järvi») (2001) — пра дырыгента Дэтройцкага сымфанічнага аркестра эстонца Нээме Ярві
- «Сэплэйс» — асабістая кніга пра Эрыке Салумяэ (Isikuraamat Erika Salumäest «Surplace») (2002) — пра двухразовую алімпійскую чэмпіёнку па веласпорце і дэпутатцы эстонскага парлямэнту Эрыке Салумяэ
- «Ан фас» — асабістая кніга пра Варда Румесэне (Isikuraamat Vardo Rumessenist «En face») (2002) — пра эстонскага піяніста, музыказнаўцу і палітыка Варда Румесэне
- «Асмэры. У двайным люстэрку». («Asmerid. Topeltpeeglis») (2007).