Гіт Лэджэр

аўстралійскі актор

Гіт Лэ́джэр (па-ангельску: Heath Ledger; 4 красавіка 1979, Пэрт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія — 22 студзеня 2008, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — аўстралійскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну (2008).

Гіт Лэджэр
Heath Ledger
Імя пры нараджэньні Гіткліф Эндру Лэджэр
Дата нараджэньня 4 красавіка 1979
Месца нараджэньня Пэрт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія
Дата сьмерці 22 студзеня 2008 (28 гадоў)
Месца сьмерці Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША
Прычына сьмерці атручаньне лекамі[d][1][2][3]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1996—2008
Жанры баявік[d] і мэлядрама
Бацька Kim Ledger[d][4]
Маці Sally Ramshaw[d][4]
Дзеці Matilda Ledger[d][5]
Узнагароды
IMDb ID nm0005132
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Гіткліф Эндру Лэджэр нарадзіўся ў горадзе Пэрце (Заходняя Аўстралія). Маці — Сэлі Лэджэр Бэл, настаўніца францускай, ейныя продкі паходзяць з шатляндзкага клану Кэмпбэл; бацька — Кім Лэджэр, аўтагоньнік і горны інжынэр зь вядомай у Пэрце сям’і. Гіт і яго сястра Кэтрын былі названыя бацькамі ў гонар герояў раману Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Бацькі разьвяліся, калі Гіту было 10 гадоў, хлопчык застаўся з маці, але працягваў падтрымліваць добрыя адносіны і з бацькам.

Падчас вучобы ў Гілфардзкай граматычнай школе для хлопчыкаў, Гіткліф актыўна займаўся спортам у школьнай хакейнай камандзе, захапляўся танцамі, а акрамя таго гуляў у школьнай тэатральнай студыі. У 15 гадоў ён стаў кіраўніком школьнай акторскай каманды, якая прымала ўдзел у спаборніцтвах і канчаткова зрабіў выбар у карысьць акторскай прафэсіі.

22 студзеня 2008 году ў 15:31 Гіт Лэджэр быў знойдзены мёртвым у сваёй нью-ёрскай кватэры на Мангэтане.

Выкрыцьцё не змагло ўсталяваць дакладны чыньнік сьмерці, таму спатрэбілася правесьці дадатковую таксыкалягічную экспэртызу, па выніках якой была абвешчаная афіцыйная прычына сьмерці Лэджэра — вострая інтаксыкацыя, выкліканая сумесным дзеяньнем болесуцішальных, снатворных і антыдэпрэсантаў (аксікадона, гідракадона, дыязэпама, тэмазэпама, альпразалама і даксіламіна)[6].

Актор пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай парывам адносін зь Мішэль Ўільямз.

Цела актора было адпраўлена ў Аўстралію. 9 лютага 2008 году ён быў пахаваны на радзіме, у горадзе Пэрце. Разьвітацца з Гітам Лэджэрам прыйшлі каля паўтысячы чалавек, у тым ліку і былая нявеста актора Мішэль Ўільямз, а таксама акторка Кейт Бланшэт.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць