Аляксандар Абдулаў

Алякса́ндар Гаўры́лавіч Абду́лаў (29 траўня 1953, Табольск, СССР — 3 студзеня 2008, Масква, Расея) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, заслужаны артыст РСФСР (1986), народны артыст Расеі (1991).

Аляксандар Абдулаў
Александр Абдулов
Імя пры нараджэньні Аляксандар Гаўрылавіч Абдулаў
Дата нараджэньня 29 траўня 1953
Месца нараджэньня Табольск, СССР
Дата сьмерці 3 студзеня 2008 (54 гады)
Месца сьмерці Масква, Расея
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор
рэжысэр
Гады дзейнасьці 1973—2007
Бацька Gavriil Abdulov[d]
Дзеці Ксенія Алфёрава[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0008311

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў горадзе Табольску Цюменскай вобласьці РСФСР у тэатральнай сям’і. Бацька яго быў рэжысэрам тэатру ў Фэргане, а маці працавала ў тэатры грымёрам. Хоць на тэатральную сцэну Абдулаў упершыню выйшаў яшчэ ў пяцігадовым узросьце, да акторскай кар’еры ён не імкнуўся — у школе займаўся спортам, захапляўся музыкай. Па патрабаваньні бацькі ён спрабаваў паступаць пасьля школы ў тэатральную вучэльню імя Шчэпкіна, але няўдала, таму, вярнуўшыся з Масквы, пасьпяхова здаў экзамэны на факультэт фізкультуры мясцовага пэдінстытуту. Тым ня менш, праз год Аляксандар Абдулаў ізноў едзе ў Маскву і паступае ў РАТМ (па-расейску: ГИТИС), на курс І. М. Раеўскага.

У кіно актор дэбютаваў у 1974 годзе, яшчэ студэнтам ён згуляў маленькую ролю дэсантніка Казлова ў фільме Міхаіла Пташука «Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту». У 1975 годзе гульню Абдулава ў дыплёмным спэктаклі адзначыў галоўны рэжысэр Маскоўскага тэатру імя Ленінскага камсамола («Ленкам») Марк Захараў і запрасіў маладога актора ў трупу.

З тых часоў імя Аляксандра Абдулава непарыўна зьвязанае з тэатрам Захарава. У ліку самых вядомых тэатральных працаў Абдулава — роля ў знакамітым «ленкамаўскім» спэктаклі «Юнона і Ану». За ролю ў спэктаклі «Варвар і ерэтык» ён ганараваўся «Крыштальнай Турандот» і прэміі фонду Станіслаўскага.

У сярэдзіне 1970-х разьвіцьцё атрымала кінакар’ера маладога актора. Аднак шырокая вядомасьць прыйшла да Аляксандра Абдулава толькі пасьля ролі Мядзьведзя ў тэлевізійным фільме «Звычайны цуд» (1978), пастаўленым Маркам Захаравым па аднайменнай п’есе Яўгена Шварца. Новым посьпехам стала мэлядрама Паўла Арсёнава па п’есе А. Валодзіна «З каханымі не раставайцеся» (1979), у якой Абдулаў гуляў галоўную мужчынскую ролю — Міця, а галоўную жаночую ролю выканала яго тагачасная жонка — Ірына Алфёрава. Незвычайны дар дазваляў Аляксандру Абдулаву з роўным посьпехам выконваць рознаплянавыя ролі, здымаючыся ў карцінах розных жанраў і ў розных рэжысэраў.

У ліку самых яго вядомых акторскіх працаў — Мікіта ў «Карнавале» Тацьцяны Ліознавай, забойца Рабэр з эксцэнтрычнага дэтэктыва Алы Сурыкавай «Шукайце жанчыну», лірычны герой Ян з «Чарадзеяў». Артыст шырокага творчага дыяпазону, Аляксандар Абдулаў здымаўся ў камэдыях («Самая абаяльная і прывабная», «За выдатных дам!», «Формула каханьня»), у драмах («Захоўвай мяне, мой талісман!» і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Рамана Балаяна, «Над цёмнай вадой» Зьмітра Мэсхіева), у крымінальна-прыгодніцкіх («Таямніцы мадам Вонг») і дэтэктыўных карцінах («Дзесяць нэгрыцятаў» Станіслава Гаварухіна), у гісторыка-касьцюмных стужках («Гардэмарыны, наперад!» Сьвятланы Дружынінай).

Адмыслова варта вылучыць працы Аляксандра Абдулава ў фільмах Марка Захарава, якія адразу палюбіліся гледачу, і ў карцінах Сяргея Салаўёва, сталых прыкметнай падзеяй кіно мяжы 80-90-х гадоў. У 1991 годзе пачалося супрацоўніцтва Абдулава з рэжысэрам Віктарам Сяргеевым, і іх першы фільм, круцельскі дэтэктыў «Геній», апынуўся адной з самых цікавых карцін тых гадоў і ўвайшоў у лік лідэраў відэапраката айчынных фільмаў; не мінула незаўважанай і крымінальная мэлядрама «Дзіўныя мужчыны Сямёнавай Кацярыны», дзе разам з Аляксандрам Абдулавым зьняліся Натальля Фісон і Андрэй Сокалаў. Але іншы фільм Віктара Сергеева «Шызафрэнія», для якога Абдулаў сам напісаў сцэнар, а кансультантам быў Аляксандар Каржакоў, які выйшаў на экраны ў 1997 годзе, ня стаў адкрыцьцём, як гэта было з «Геніем»…

Даволі часта ўдзельнічаў у журы Вышэйшай лігі КВЗ.

У верасьні 2007 году Аляксандру Абдулаву быў пастаўлены дыягназ — «чацьвертая стадыя раку лёгкіх»[1].

3 студзеня 2008 году ў 7:20 па маскоўскім часе Аляксандар Абдулаў сканаў у Цэнтры сардэчна-судзінкавай хірургіі імя Бакулева[2].

5 студзеня ў 11:00 у памяшканьні тэатру «Ленкам» прайшла грамадзянская паніхіда і разьвітаньне з Аляксандрам Абдулавым. На разьвітаньне зь ім прыйшлі вядомыя палітыкі, эстрадныя артысты, выбітныя мастацкія дзеячы. У гэты жа дзень, у 14:00 Абдулаў быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Аляксандар Абдулаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — акторка Ірына Алфёрава (Абдулаў удачарыў яе дачку Ксенію ад першага шлюбу), другая жонка — Галіна, тэатральны мэнэджар. Трэцяя яго жонка Юлія Міласлаўская маладзей за мужа на 23 гады; пры канцы сакавіка 2007 году ў іх нарадзілася дачка Яўгенія.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аляксандар Абдулаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў