Артур Кларк

брытанскі пісьменьнік, навуковец, футуроляг, вынаходнік

А́ртур Чарлз Кларк (па-ангельску: Arthur Charles Clarke, 16 сьнежня 1917, Майнхэд, графства Самэрсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Калёмба, Шры-Ланка) — ангельскі пісьменьнік, навуковец, футуроляг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай з Стэнлі Кубрыкам працай па стварэньні культавага навукова-фантастычнага фільма «Касьмічная адысэя 2001» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званьне ад каралевы Лізаветы ІІ.

Артур Кларк
Arthur Charles Clarke
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Артур Чарльз Кларк
Нарадзіўся 16 сьнежня 1917(1917-12-16)[1][2][3][…]
Памёр 19 сакавіка 2008(2008-03-19)[4][1][2][…] (90 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Marilyn Mayfield[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці вынаходнік, сцэнарыст, навэліст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, падарожнік-дасьледнік, пісьменьнік, фізык, пісьменьнік-дакумэнталіст
Гады творчасьці з 1946
Жанр навуковая фантастыка
Мова ангельская
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр Прэмія «Нэб’юла» за найлепшы раман[d] (1974) мэдаль Ст’юарта Балантайна[d] (1963) Прэмія Калінгі[d] (1961) прэмія Марконі[d] (1982) Мэмарыяльная прэмія „Гросмайстар фантастыкі“ імя Дэймана Найта[d] (1986) Прэмія «Нэб’юла» за найлепшы раман[d] (1980) Прэмія «Г’юга» за найлепшы раман[d] (1974) Прэмія «Г’юга» за найлепшы раман[d] (1980) Заля славы навуковай фантастыкі і фэнтэзі[d] (1997) прэмія Тэадора фон Кармана[d] (1996) Geffen Award for Best Translated Science Fiction Novel[d] (2005) Шры Ланкабгіманья[d] (2005) Прэмія «Г’юга» за найлепшае апавяданьне[d] (1956) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову[d] (1969, 1985) Міжнародная прэмія фантастыкі[d] (1952) рэтрапрэмія Г’юга за найлепшае апавяданьне[d] (2004) Міжнародная заля касьмічнай славы[d] (1989) John W. Campbell Memorial Award for Best Science Fiction Novel[d] (1974) Прэмія «Локус» за найлепшы раман[d] (1974)
Подпіс Выява аўтографу
https://arthurcclarke.org/

Артура Кларка, Айзэка Азімава і Робэрта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагодзьдзя.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 16 сьнежня 1917 году ў горадзе Майнхэд, графства Самэрсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лёндан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжплянэтную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касьмічных палётаў; у 1940—1950-я гады двойчы абіраўся яго старшынёй. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званьні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сыстэмы для спрошваньня пілотам навігацыі ў складаных надворных умовах, пра што напісаў паўдакумэнтальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасьля вайны з адменнасьцю скончыў Каралеўскі каледж у Лёндане па спэцыяльнасьцях фізыка і матэматыка.

У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасьля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.

Артур Кларк — ляўрэат прэміі Калінгі за дасягненьні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпэpыі.

Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Калёмба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэньні сэрыі тэлеперадач, прысьвечаных легендам і мітам сучаснасьці.

У 1998 годзе ангельская каралева Лізавета II даравала Кларку рыцарскае званьне.

У апошнія гады жыцьця Артур Кларк цяжка хварэў (паводле некаторых зьвестак, на расьсеяны склероз), у выніку чаго змушаны быў перайсьці да супрацоўніцтва зь іншымі пісьменьнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 году з-за праблемаў з дыханьнем, якія зьявіліся ў яго з выяўленьнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сындрому.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Артур Кларксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Gregersen E. Arthur C. Clarke // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Arthur C. Clarke // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Arthur Charles Clarke // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Writer Arthur C Clarke dies at 90 (анг.)BBC News, 2008.
  5. ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)