Ла́зар Веніямі́навіч Шарашо́ўскі (па-ўкраінску: Лазар Веніамінович Шерешевський; 5 студзеня 1926, Кіеў — 15 студзеня 2008, Масква) — расейскі паэт, перакладнік.

Лазар Шарашоўскі
Лазар Веніамінович Шерешевський
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 студзеня 1926
Кіеў
Памёр 15 студзеня 2008
Масква
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік
Мова расейская
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шарашоўскі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька Лазара Веніямін Аронавіч нарадзіўся ў Наваградку. Напрыканцы XIX стагодзьдзя сям’я дзеда Веніяміна пераехала пад Кіеў[1]. Дзед з боку маці паходзіў з Мазыра, бабуля — зь Пінску. У 1938 бацька Лазара быў арыштаваны, а пасьля расстраляны[2].

Лазар навучаўся ў сярэдняй школе №44 Кіева. У 30-я належаў да кола маладых кіеўскіх паэтаў, у які ўваходзілі Якаў Хялемскі, Іван Ялагін, Рыталі Заслаўскі, Навум Каржавін.

У пачатку нямецка-савецкай вайны эвакуяваны ў Горкаўскую вобласьць, адкуль у 1943, пасьля скончыўшы дзевяць клясаў сярэдняй школы, пайшоў у Чырвоную армію, удзельнічаў у баявых дзеяньняў на Паўночна-Заходнім фронце. У 1944 па даносе быў арыштаваны і па абвінавачаньні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да 5 рокаў лягероў з паражэньнем у правох. Зьняволеньне адбываў у Бяскуднікаўскім лягеры (Комі АССР), дзе працаваў на будаўніцтве 501-й Запалярнай дарогі.

Пасьля вызваленьня жыў у Саляхардзе, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Каб ажаніцца, Геля мусіла выйсьці з партыі[3].

Па сьмерці Сталіна ў 1953 Шарашоўскія пераехалі ў Горкі, дзе Лазар скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Горкаўскага ўнівэрсытэту (1958).

Працаваў у рэдакцыях, пасьля на творчай працы. З 1971 — у Маскве[4].

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1966). Ляўрэат прэміі часопісу «Летува літаратурная» (1980).

Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца пачаў з 1955 року. Перакладаў на расейскую мову вершы Эдуардаса Межэляйціса, Юстынаса Марцінкявічуса, Кайсына Куліева, Геворга Эміна, Дэборы Хайкінай[4].

  • Дороги дальние. Горький, 1958
  • Доверие: Стихи. Горький, 1966
  • Созвездие весов: Стихи. Горький, 1969
  • Преломление. М., 1993
  • Да, и я прошагал войной. М., 1995
  • Перемещенье сроков: Стихи. М., 1996

Пераклады

рэдагаваць
  • Шахмурзаев С. Стихи. Нальчик, 1975
  • Сулейманов А. С. Симфония гор: Стихи и поэмы. Грозный, 1977
  • Межелайтис Э. Пантомима: Стихи. М., 1980

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Лазарь Шерешевский. Киев далёкий, Киев довоенный (рас.). Институт иудаики. Праверана 13 жніўня 2012 г.
  2. ^ Киевский календарь (рас.) Праверана 13 жніўня 2012 г.
  3. ^ Алина Чадаева. Но жаль того огня… // Литературная Россия. — 28 сакавіка 2008. — № 13.
  4. ^ а б ШЕРЕШЕВСКИЙ Лазарь Вениаминович (рас.) Российская еврейская энциклопедия Праверана 13 жніўня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • «Усмешка бытия». Лазарь Шерешевский: Жизнь и творчество. — М.: 2011.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць