Гаралд Пінтэр
Гаралд Пінтэр (па-ангельску: Harold Pinter) (10 лістапада 1930 — 24 сьнежня 2008) — вядомы брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.
Гаралд Пінтэр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1930[1][2][3][…] |
Памёр | 24 сьнежня 2008[5][1][2][…] (78 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Джэк Хаім Пінтэр[d][7] Фрэнсіс Масковіц[d][7] |
Сужэнец | Віўен Мэрчант[d][7] і Антонія Фрэйзэр[d][7] |
Дзеці | Дэніэл Брэнд[d][7] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, актор, кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік, тэатральны рэжысэр, паэт, навэліст, рэжысэр |
Гады творчасьці | 1947 — 2003 |
Мова | ангельская мова[8] |
Узнагароды | Срэценскі ордэн[d] Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2005) прэмія Лоўрэнса Аліўе[d] прэмія Германа Кестэна[d] Прэмія Франца Кафкі[d] (2005) Амэрыканская прэмія па літаратуры[d] (1995) сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства[d] Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (1973) Спецыяльная прэмія таварыства Лонданскага тэатра[d] Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d] прэмія «Еўропа – тэатру»[d] (2006)
|
http://www.haroldpinter.org/ |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Лёндане ў сям’і габрэйскага краўца. Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. У пачатку 1950-х гадоў пачаў друкаваць вершы, а ў 1957 годзе была пастаўленая яго першая п’еса «Пакой». Потым ён засяродзіўся на тэатральнай драматургіі, быў рэжысэрам, пісаў сцэнары для кіно і тэлебачаньня, сам шмат граў у тэатры.
Пінтэр шырока вядомы ня толькі як аўтар такіх вядомых п’есаў, як «Пакой», «Нямы афіцыянт», «Дзень нараджэньня», «Вартаўнік», але і як праваабаронца і публічны праціўнік амэрыканскіх ваенных кампаніяў ў Аўганістане і Іраку, дзеяньняў НАТО ў Югаславіі.
Нобэлеўская прэммя 2005 году ў галіне літаратуры прысуджаная яму за п’есы, у якіх ён «прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасьцю паўсядзённасьці, і ўрываецца ў вязьніцы прыгнёту». Вялікую частку сваёй Нобэлеўскай прамовы Пінтэр прысьвяціў асуджэньню Амэрыкі і палітыкі Джорджа Буша.
П’есы
рэдагаваць- The Room («Пакой», 1957)
- The Birthday Party («Дзень народзінаў», 1957)
- The Dumb Waiter («Дурны афіцыянт», 1957)
- A Slight Ache («Невялікі боль», 1958)
- The Hothouse (1958)
- The Caretaker (1959)
- A Night Out (1959)
- Night School (1960)
- The Dwarfs (1960)
- The Collection (1961)
- The Lover (1962)
- The Homecoming (1964)
- Tea Party (1964)
- The Basement (1966)
- Landscape (1967)
- Silence (1968)
- Old Times (1970)
- Monologue (1972)
- No Man’s Land (1974)
- Betrayal (1978)
- Family Voices (1980)
- Other Places (1982)
- A Kind of Alaska (1982)
- Victoria Station (1982)
- One For The Road (1984)
- Mountain Language (1988)
- The New World Order (1991)
- Party Time (1991)
- Moonlight (1993)
- Ashes to Ashes (1996)
- Celebration (1999)
- Remembrance of Things Past (2000)
Празаічныя творы
рэдагаваць- Kullus (1949)
- The Dwarfs (1952—1956)
- Latest Reports from the Stock Exchange (1953)
- The Black and White (1954—1955)
- The Examination (1955)
- Tea Party (1963)
- The Coast (1975)
- Problem (1976)
- Lola (1977)
- Short Story (1995)
- Girls (1995)
- God’s District (1997)
- Sorry About This (1999)
- Tess (2000)
- Voices in the Tunnel (2001)
Фільмаграфія
рэдагавацьАўтар кінасцэнарыяў «Жанчына францускага лейтэнанта» і шэрагу іншых фільмаў.
Пінтэр таксама сыграў некалькі роляў у кіно:
- «Слуга»
- «Здарэньне»
- «Дзёньнік чарапахі»
- Mansfield Park («Мэнсфілд-Парк», 1999; сэр Томас Бэртрам)
- Tailor of Panama («Кравец з Панамы», 2001; дзядзька Бэні)
Беларускія пераклады
рэдагавацьНа беларускую мову перакладзеная п’еса Пінтэра «Каханак»[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Harold Pinter // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Harold Pinter // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Lundy D. R. Harold Pinter // The Peerage (анг.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118594494 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ http://www.nytimes.com/2008/12/26/theater/26pinter.html
- ^ а б Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б в г д Kindred Britain
- ^ Pinter, Harold, 1930-2008 // CONOR.SI
- ^ Пінтэр, Гаралд. Каханак: П’еса / Пер. з англ. V. K. // ARCHE. — 2006. — № 1. — С. 116—130.