Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пэйдж.

Бэты Пэйдж (па-ангельску: Bettie Page; 22 красавіка 1923 году, Нэшвіл, ЗША — 11 сьнежня 2008, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканская мадэль, якая атрымала вядомасьць у 1950-х г.г. за яе эратычныя фатаграфіі ў часопісах, для якіх яна здымалася ў адным купальніку. Так сама, яна была адной зь першых дзяўчынаў месяцу часопіса Плэйбой.

Бэты Пэйдж
Дата нараджэньня 22 красавіка 1923
Месца нараджэньня Нэшвіл, ЗША
Дата сьмерці 11 сьнежня 2008 (85 гадоў)
Рост 166 см
Грудзі 90 см
Стан 58 см
Сьцёгны 91 см
Колер валасоў чорныя
Вочы блакітныя
Старонка пра Бэты Пэйдж

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дзяцінства

рэдагаваць

Бэты Мэй Пэйдж нарадзілася ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, 22 красавіка 1923 году, і была другім дзіцём у сям’і. Бацькі разьвяліся, калі ёй было 10 гадоў. З раньніх гадоў Бэты прыйшлося клапаціцца аб сваіх сёстрах. Год яны змушаныя былі пражыць у дзіцячым доме, пакуль маці, Эдна Піртал, зарабляла грошы для ўтрыманьня сям’і.

Пасьпяховая вучаніца ў школе і каледжы, Пэйдж зьбіралася абраць прафэсыю настаўніцы. Аднак ужо ўвосень 1940 году яна пачала займацца ў школе акторскага майстэрства, марачы стаць акторкай. У 1943 годзе быў зарэгістраваны шлюб Пэйдж зь яе аднакурсьнікам Білі Нілам. Неўзабаве пасьля вельмі сьціплай цырымоніі шлюбу Білі прызвалі ў войска для ўдзелу ў Другой сусьветнай вайне. У 1947 годзе шлюб быў скасаваны.

Пасьля разводу Пэйдж пераехала ў Нью-Ёрк і паспрабавала стаць акторкай. У гэты жа час яна зарабляла сабе на хлеб, працуючы сакратркай. У 1950 годзе адбылася выпадковая сустрэча Бэты з Джэры Тодам — паліцыянтам, зацікаўленым у фатаграфіі. Ён дапамог ёй стварыць першыя здымкі для разьдзявалак. Іх трэба было прышпіліць да сьценкі. З-за таго здымкі зваліся ў народзе ў ЗША «прышпіліць»[a].

Вельмі хутка Пэйдж набыла папулярнасьць у жанры эратычнае фатаграфіі, у тым ліку пазіруючы аголенай. Яе здымкі публікавалі найвядомейшыя часопісы таго часу. У 1952—1957 гадах Бэты працавала ў якасьці мадэлі ў Нью-Ёрку, супрацоўнічаючы з рознымі фатографамі. У 1955 годзе зьявіліся яе першыя знакамітыя фатаграфіі ў Плэйбой. У гэтым жа годзе яна выйграла тытул «Міс Прышпіліць».

Канец здымкаў

рэдагаваць

У 1958 годзе Пэйдж зацікавілася рэлігіяй, а ў 1959 годзе прыняла хрысьціянства. Яна актыўна працавала ў хрысьціянскіх арганізацыях і нават спрабавала стаць місыянэрам у Анголе, аднак царква ёй адмовіла, з-за таго, што ў гэты момант яна была двойчы разьведзена.

У 1958 годзе быў складзены яе другі шлюб, які быў разарваны ў 1963 годзе.

У 1960 годзе Бэты канчаткова вярнулася ў Нэшвіл. Тамака быў складзены кароткачасовы шлюб зь першым мужам, Білі Нілам. У 1967 годзе новым мужам Бэты стаў Гару Леар, аднак і гэты зьвяз распаўся ў 1972 годзе.

У 1970-х гг. некалькі выданьняў выпусьцілі кнігі з фатаздымкамі Пэйдж 1950-х, і да яе асобы зноў узьнікла вялікая цікавасьць. У апошнія гады жыцьця Бэты Пэйдж карысталася паслугамі адвакатаў, каб атрымаць грошы, якія зарабляліся іншымі кампаніямі на праектах, зьвязаных зь яе імем.

У 1979 годзе ў Бэты здарыўся нэрвовы зрыў. Ёй быў пастаўлены дыягназ шызафрэнія, пасьля чаго яна правяла 20 месяцаў у псыхіятрычнай лякарні штата. У наступным яна знаходзілася пад назіраньнем, а канчаткова была вызваленая з клінікі ў 1992 годзе.

6 сьнежня 2008 году Бэты Пэйдж была шпіталяваная з дыягназам сардэчны прыступ у клініку ў Лос-Анджэлесе, дзе неўзабаве запала ў кому. Апарат штучнага жыцьцезабесьпячэньня па рашэньні сваякоў быў адключаны 11 сьнежня 2008 году.

Прыхільнікі Бэты Пэйдж лічаць, што яе эратычныя здымкі сталі адным з асноўных фактараў, які спрыяў разьвіцьцю сэксуальнай рэвалюцыі ў Амэрыцы ў пачатку 1960-х гг. Заснавальнік часопіса «Playboy» Хью Хафнэр лічыць яе «культавай фігурай, якая спрыяла зьмяненьню адносінаў да сэкса, моды, усяго грамадзтва».

За сваю кар’еру Бэты зьнялася ў некалькіх фільмах. Ёй прыпісвалі эратычную сувязь з Мэрылін Манро. Аб яе жыцьці напісана некалькі біяграфічных кніг, а таксама зьнята два фільма — «Бэты Пэйдж: Цёмны анёл» (2004) і «Непрыстойная Бэты Пэйдж» (2005).

  1. ^ Па-ангельску: «Pin up».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бэці Пэйджсховішча мультымэдыйных матэрыялаў