Сынгапур
Сынґапу́р (па-кітайску: 新加坡; па-малайску: Singapura) — горад-дзяржава, разьмешчаная ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі на паўднёвым ускрайку Малайскага паўвострава, за 137 кілямэтраў на поўнач ад экватару. Сынґапур складаецца з 63 астравоў, якія аддзеленыя ад Малайзіі пралівам Джахор на поўначы й Сынґапурскім пралівам ад Інданэзіі на поўдні. Сынґапур зьяўляецца высока ўрбанізаваным горадам, але амаль палова краіны пакрыта зелянінай. Большасьць зямель ствараецца на аснове мэліярацыі.
Сынгапур 新加坡共和国 சிங்கப்பூர் குடியரசு | |||
| |||
Нацыянальны дэвіз: Majulah Singapura («Наперад, Сынгапур») | |||
Дзяржаўны гімн: «Majulah Singapura» | |||
Афіцыйная мова | ангельская, кітайская, малайская, тамільская | ||
Сталіца | Сынґапур | ||
Найбуйнейшы горад | Сынґапур | ||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Тарман Шанмугаратнам Лоўрэнс Вонг[1] | ||
Плошча • агульная • адсотак вады |
187-е месца ў сьвеце 712 км² 1,444 | ||
Насельніцтва • агульнае (2015) • шчыльнасьць |
113-е месца ў сьвеце 5 535 000[2] 6814/км² | ||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
39-е месца ў сьвеце $560,205 млрд[3] $56 226 | ||
Валюта | Сынгапурскі даляр (SGD) | ||
Часавы пас | SST (UTC+8) | ||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
3 чэрвеня 1959 | ||
Аўтамабільны знак | SGP | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sg | ||
Тэлефонны код | +65 | ||
Сынґапур быў часткай розных мясцовых імпэрыяў, паколькі ён быў упершыню заселены ў II стагодзьдзі нашай эры. Сучасны Сынґапур быў заснаваны як гандлёвы цэнтар Ост-Індзкай кампаніі сэра Стэмфарда Рафлза ў 1819 годзе з дазволу султаната Джахора. Брытанцы атрымалі поўны сувэрэнітэт над востравам у 1824 годзе й Сынґапур стаў адной з брытанскіх калёніяў у праліве ў 1826 годзе. Сынґапур быў акупаваны японскімі войскамі ў Другой сусьветнай вайне й вярнуўся да брытанскага панаваньня пасьля яе. Горад атрымаў унутранае самакіраваньне ў 1959 годзе. Сынґапур аб’яднаўся зь іншымі былымі брытанскімі тэрыторыямі для фармаваньня Малайзіі ў 1963 годзе, аднак стаў цалкам незалежнай дзяржавай праз два гады пасьля аддзяленьня ад Малайзіі. З тых часоў Сынґапур меў значны паказчык росту багацьця й на сёньня зьяўляецца адным з чатырох так званых чатырох азіяцкіх тыграў (разам з Паўднёвай Карэяй, Ганконгам ды Тайванем). Эканоміка моцна залежыць ад галіны сфэры паслугаў. Сынґапур ёсьць сусьветным лідэрам у некалькіх галінах: горад ёсьць чацьвёрты вядучы сусьветны фінансавы цэнтар, другі па велічыні ў сьвеце па колькасьці казіно й рынку азартных гульняў, і трэці па велічыні ў сьвеце нафтаперапрацоўчы цэнтар. Порт Сынґапура зьяўляецца адным зь пяці самых ажыўленых партоў у сьвеце, найбольш характэрны тым, што тут зьдзяйсьняецца ажыўленая перавалка грузаў. Сусьветны банк адзначае, што Сынґапур ёсьць месцам, дзе прасьцей за ўсё ў сьвеце весьці бізнэс.
Сынґапур зьяўляецца парлямэнцкай рэспублікай з Ўэстмінстэрскай сыстэмай аднапалатнага парлямэнту. Партыя народнага дзеяньня (ПНД) выйграла ўсе выбары з 1959 году. Прававая сыстэма Сынґапуру мае свае фонды ў ангельскай сыстэме агульнага права, але зьмены былі ўнесены ў яе на працягу многіх гадоў, як то выдаленьне практыкі скліканьня суду прысяжных. Назва мае паходжаньне ад двух санскрыцкіх словаў: singa (леў) і pura (горад), і калі-нікалі Сынґапур называюць Горадам Ільва.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя згадкі аб Сынґапуры былі зроблены ў кітайскіх хроніках яшчэ III стагодзьдзя. Востраў Сынґапур была аплётам імпэрыі Шрыджывая, з цэнтрам на Суматры, і меў яванскі назоў Тэмасэк. Тэмасэк нейкі час быў важным гандлёвым цэнтрам, але потым прыйшоў у заняпад. Засталося вельмі мала сьведчаньняў аб гэтым горадзе акрамя асобных архэалягічных знаходак.
У XV—XVI стагодзьдзях Сынґапур уваходзіў у склад султаната Джахор. У часы малайска-партугальскай вайны ў 1617 годзе Сынґапур падвергнуўся нападу з боку партугальскага войска. У 1819 годзе сэр Стэмфард Рафлз, прадстаўнік Брытанскай Ост-Індыйскай кампаніі, заключыў дамову з султанам Джахора аб стварэньні ў Сынґапуры гандлёвай зоны з дазволам іміграцыі розных этнічных групаў. У 1867 годзе Сынґапур стаў калёніяй Брытанскае імпэрыі, ангельцы надавалі востраву вялікую значнасьць як важнаму пункту на шляху да Кітаю.
Сынґапур амаль ня быў уцягнуты ў Першую сусьветную вайну, паколькі канфлікт ня меў месца ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Адзінай значнай падзеяй таго часу стаўся бунт мусульманскіх сыпаяў з Брытанскае Індыі, якія былі раскватараваныя ў Сынґапуры. Гэты бунт адбыўся ў 1915 годзе празь зьяўленьне чутак, што сыпаі будуць адпраўленыя на барацьбу супраць Асманскае імпэрыі, якая зьяўлялася мусульманскай дзяржавай, што выклікала незадаволенасьць з боку сыпаяў. Яны забілі шэраг афіцэраў і некалькі брытанскіх грамадзянскіх асобаў першы чым мяцеж быў здушаны немусульманскімі сіламі, якія былі перакінуты з Джахору й Бірмы. Пасьля Першай сусьветнай вайны ангельцы пабудавалі вялікую Сынґапурскую ваенна-марскую базу ў рамках абарончай стратэгіі Сынґапуру. Першапачаткова пляны пра стварэньне базы былі абвешчаны ў 1923 годзе, аднак будаўніцтва працягвалася даволі павольна ажно да японскага ўварваньня ў Маньчжурыю ў 1931 годзе. Завяршэньне будаўніцтва адбылося толькі ў 1939 годзе, а новай базе далі мянушку «Гібральтар Усходу».
Падчас Другой сусьветнай вайны Японія захапіла Малайзію й перамагла ў бітве пры Сынґапуры, калі непадрыхтаванае ангельскае войска ня здолела аказаць супраціў, нягледзячы на сваю значную колькасную перавагу, 15 лютага 1942 году Сынґапур перайшоў пад уладу Японіі да самай паразы японцаў у верасьні 1945 году. У 1959 годзе Сынґапур стаў самакіраванаю дзяржаваю ў складзе Брытанскае імпэрыі, пасьля выбараў пасаду прэм’ер-міністра заняў Лі Куан Ю. У 1963 годзе па выніках рэфэрэндуму краіна ўвайшла ў склад Малазійскай Фэдэрацыі разам з Малаем, Сабахам і Саравакам. Аднак 7 жніўня 1965 году ў выніку канфлікту Сынґапур быў выключаны са складу Малайзіі й 9 жніўня абвясьціў аб незалежнасьці. 21 верасьня 1965 году Сынґапур быў прызнаны чальцом ААН. З 1959 году па 1990, падчас кіраваньня Лі Куан Ю, Сынґапур, ня маючы рэсурсаў, змог вырашыць многія з унутраных праблемаў і зьдзейсьніў вялікі штуршок ад краіны трэцяга сьвету да разьвітай краіны з высокім узроўнем жыцьця.
У 1990 годзе другім у гісторыі прэм’ер-міністрам стаў Го Чок Тонг[4]. 5 лютага 1993 году ў Сынґапуры пачаў дзейнасьць Сакратарыят Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы[5]. Падчас знаходжаньня Го на пасадзе прэм’ер-міністра, краіна перажыла некалькі крызаў, як то азіяцкая фінансавая крыза 1997 году й успышка атыповай пнэўманіі ў 2003 годзе[6]. У 2004 годзе наступным прэм’ер-міністрам стаў Лі Сянь Лун, старэйшы сын Лі Куан Ю[6]. За часам ягонага кіраўніцтва Сынґапур сутыкнуўся з глябальнай фінансавай крызай 2008 году, вырашэньне спрэчкі з нагоды выкарыстаньня малайскай чыгункі й прасоўваньне інтэграваных курортаў[7]. У Сынґапуры праведзеныя Летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2010 году. Не зважаючы на выключны рост эканомікі, ПНД атрымала свае горшыя вынікі на выбарах у 2011 годзе, атрымаўшы толькі 60% галасоў, сярод самых гарачых пытаньняў былі высокі прыток замежных працаўнікоў і высокі кошт жыцьця[8]. 23 сакавіка 2015 году сышоў з жыцьця Лі Куан Ю[9], першы кіраўнік дзяржавы, з гэтае нагоды ў Сынґапуры быў аб’яўлены тыдзень грамадзкай жалобы. У 2015 годзе ПНД захавала за сабой дамінуючае становішча ў парлямэнце на ўсеагульных выбарах у верасьні, атрымаўшы 69,9% галасоў выбаршчыкаў.
12 чэрвеня 2018 году ў Сынґапуры адбылася гістарычная сустрэча паміж прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональдам Трампам і лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, першая ў гісторыі сустрэча лідэраў дзьвюх краінаў. Сустрэча праходзіла на курорце на востраве Сэнтоса[10][11].
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьСынґапур падзелены на 5 рэгіёнаў і 55 раёнаў:
- Цэнтральны рэгіён.
- Паўночны рэгіён.
- Паўночна-Ўсходні рэгіён.
- Усходні рэгіён.
- Заходні рэгіён.
Геаграфія
рэдагавацьКраіна Сынґапур разьмяшчаецца на высьпе Сынґапур разам з групай невялікіх прылягаючых выспачак агульнай плошчай 572 км². З Малайскай паўвыспай выспа Сынґапур злучана праз насып ў паўночнай частцы выспы і праз мост у заходняй.
Самыя вялікія з астатніх 54 выспаў зьяўляюцца выспы Джуронг, Пулаў Тэконг, Пулаў Ўбін і Сэнтоса.
Глеба выспы Сынґапур складаецца з скальных пародаў. Максымальная вышыня выспы 177 м над узроўнем мора. Сынґапур амываецца цёплымі водамі Малакскай і Сынґапурскай затокаў, якія злучаюць Андаманскае мора з Паўднёва-Кітайскім, і пратокай Джахор, якая вузкім двухкілямэтровым пасам аддзяляе краіну ад Малайскай паўвыспы. Большасьць выспаў абкружаны каралавымі рыфамі. Самая доўгая рака краіны (Сэлатар) мае даўжыню 16 км.
Раней на высьпе расьлі вільготныя трапічныя лясы, але цяпер яны амаль поўнасьцю зьнішчаныя з прычыны хутка росту гораду.
Эканоміка
рэдагавацьСынґапур мае вельмі разьвітую рынкавую эканоміку, якая гістарычна паўстала аснове стварэньня портаў тыпу антрэпо. Нароўні з Ганконгам, Паўднёвай Карэяй і Тайванем, Сынґапур зьяўляецца адным зь першых так званых «чатырох азіяцкіх тыграў», пры гэтым перасягнуўшы астатнія з гэтых краінаў па ўзроўню СУП на душу насельніцтва. У пэрыяд з 1965 па 1995 гады тэмпы росту эканомікі краіны ў сярэднім складалі 6% у год, што значна зьмяніла ўзровень жыцьця насельніцтва[12]. Моцнае разьвіцьцё атрымала вытворчасьць электронікі, сэктар фінансавых паслугаў. А далейшаму разьвіцьцю эканомікі краіны спрыяюць нізкімі падаткі.
Сынґапурская эканоміка вядомая як адна з самых свабодных[13], інавацыйных[14], канкурэнтаздольных[15], дынамічных[16] і прыязных да бізнэсу[17]. Паводле індэксу эканамічнай свабоды на 2015 год Сынґапур займае другое месца ў сьвеце, а паводле індэксу лёгкасьці вядзеньня бізнэсу Сынґапур займае першае месца ў сьвеце[18]. Акрамя таго, Сынґапур успрымаецца як адна з найменей карумпаваных краінаў у сьвеце, разам з Новай Зэляндыяй і скандынаўскімі краінамі[19]. У 2016 годзе Сынґапур быў прызнаны самым дарагім горадам у сьвеце ўжо трэці год запар[20][21].
На працягу некалькіх гадоў Сынґапур быў адной зь нешматлікіх дзяржаваў, хто меў найвышэйшы крэдытны рэйтынг AAA ад «вялікай тройкі» крэдытных рэйтынгавых агенцыяў[22], і адзінай азіяцкай краінай, якая дасягнула гэтага рэйтынгу[23]. Сынґапур прыцягвае вялікую колькасьць замежных інвэстыцыяў дзякуючы сваёй лякацыі, кваліфікаванай працоўнай сіле, нізкіх падатковых ставак, разьвітой інфраструктуры й нулявой цярпімасьці да карупцыі[24]. Сынґапур мае адзінаццаты паводле велічыні ў сьвеце золатавалютны запас[25]. Таксама, краіна мае адзін з самых высокіх паказчыкаў чыстых міжнароднай інвэстыцыяў на душу насельніцтва[26]. У Сынґапуры працуюць больш за 7 тысячаў шматнацыянальных карпарацыяў з ЗША, Японіі й Эўропы, акрамя таго маюцца таксама каля 1,5 тысячы кампаніяў з Кітаю й столькі ж з Індыі. Прыкладна 44 адсоткаў ад Сынґапурскай працоўнай сілы складаюць замежнікі[27]. Краіна мае больш за дзесяць пагадненьняў аб свабодным гандлі зь іншымі краінамі й рэгіёнамі. Не зважаючы на свабоду рынку, урадавыя апэрацыі ў Сынґапуры складаюць значную долю ў эканоміцы, спрыяючы стварэньню 22% ад СУП[28].
Сынґапур зьяўляецца другім паводле велічыні замежным інвэстарам Індыі[29], а таксама чатырнаццатым паводле велічыні экспартэрам і пятнаццатым найбуйнейшым імпартэрам у сьвеце[30].
Дэмаграфія
рэдагавацьПасьля Манака, Сынґапур зьяўляецца адной з самых шчыльназаселеных краінаў. Большасьць насельніцтва жыве на высьпе Сынґапур, на астатніх выспах насельніцтва складае некалькі тысячаў чалавек.
Насельніцтва краіны вельмі разнастайнае ў этнічным пляне. Згодна зь перапісам 2002 году, этнічны склад выглядае:
У сувязі з гэтым рэлігійны склад насельніцтва таксама разнастайны:
- будысты — 42,5%
- хрысьціяне — 14,6%
- атэісты — 14,8%
- мусульмане — 13,9%
- тааісты — 8,5%
- індуісты — 4%
- іншыя — 1,6%.
Пасьля нацыянальных канфліктаў 1960-х гадоў урад стаў больш уважліва ставіцца да міжнацыянальных праблемаў і абвясьціў прынцып гармоніі, якому падпарадкоўваюцца сыстэма адукацыі, жыльлёвая сфэра, войска і іншыя дзяржаўныя ўстановы. З 1970-х гадоў міжнацыянальныя канфлікты спыніліся. У наш час забаронена насіць у школах ісламскія хусткі. У кастрычніку 2005 году за расісцкія камэнтары інтэрнэт-блогер быў прысуджаны да месяца турэмнага зьняволеньня.
Адукацыя і культура
рэдагавацьУ Сынґапуры дзейнічае Каледж міжнароднай супольнасьці ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mr Lawrence WONG (анг.). Prime Minister's Office Singapore. Праверана 20 ліпеня 2024 г.
- ^ Singapore - Population 2015 (анг.) countryeconomy.com Праверана 20 ліпеня 2024 г.
- ^ Report for Selected Countries and Subjects (анг.) World Economic Outlook database. International Monetary Fund (красавік 2021).
- ^ «Encyclopedia of Singapore». Singapore: Tailsman Publishing. 2006. — С. 82. — ISBN 978-9810556679.
- ^ Занятасьць у Сакратарыяце АЦЭС (анг.) // Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца, 2022 г. Праверана 7 сьнежня 2022 г.
- ^ а б «Goh Chok Tong». National Library Board.
- ^ «Country profile: Singapore». BBC News.
- ^ «GE2015: A look back at the last 5 general elections from 1991 to 2011». The Straits Times.
- ^ «Lee Kuan Yew: Our chief diplomat to the world». The Straits Times.
- ^ «President Trump meets Kim Jong Un: Live updates». CNN.
- ^ «Trump and Kim make history with a handshake». BBC News.
- ^ Baten, Jörg (2016). «A History of the Global Economy. From 1500 to the Present». Cambridge University Press. — С. 292. — ISBN 978-1107507180.
- ^ Singapore is most open economy: Report. AsiaOne. Архіўная копія
- ^ «Singapore ranked 7th in the world for innovation». The Straits Times.
- ^ The Global Competitiveness Index 2009–2010 rankings and 2008–2009 comparisons. World Economic Forum. 2010. Архіўная копія
- ^ «Singapore jumps to top of Global Dynamism Index». The Straits Times.
- ^ Singapore top paradise for business: World Bank. AsiaOne. Архіўная копія
- ^ Economy rankings. Doingbusiness.org. Архіўная копія
- ^ «Singapore climbs to 7th on global least-corrupt index». The Straits Times.
- ^ «Water price hike sparks rare public protest in Singapore». Reuters.
- ^ «Singapore ranked world’s most expensive city for 3rd year running». Today.
- ^ «The AAA-rated club: which countries still make the grade?». The Guardian.
- ^ Remaining countries with AAA credit ratings. NBC News. Архіўная копія
- ^ CPIB Corruption Statistics 2015. World Bank. Архіўная копія
- ^ Official Foreign Reserves. Monetary Authority of Singapore. Архіўная копія
- ^ «Based on USD/SGD rate of 1.221». Xe.com.
- ^ «44 Percent of Workforce Are Non-Citizens». Your Salary in Singapore.
- ^ «Ha-Joon Chang: Economics Is A Political Argument». The Huffington Post.
- ^ «S’pore is India’s second-largest foreign investor». Channel NewsAsia.
- ^ Singapore. Export Britain. Архіўная копія
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сынгапур. UCB Libraries GovPubs. Архіўная копія
- Сынґапур. Curlie.
- Сынґапур. BBC.
- Сынґапур. Encyclopædia Britannica.