Каледжы аб’яднанага сьвету

Каледжы аб’яднанага сьвету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасьці (па-ангельску: United World Colleges, UWC)[1] — група навучальных установаў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіцьцё ўзаемаразуменьня паміж народамі праз адукацыю. Прыём навучэнцаў зь Беларусі — з 1994.

Месцазнаходжаньне каледжаў

Асноўныя зьвесткі рэдагаваць

У большасьць каледжаў міжнароднай супольнасьці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16—17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучаньня — 2 гады. Навучаньне вядзецца па праграме міжнароднага бакалаўрата (па-ангельску: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплём, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і зь ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Ініцыятарам заснаваньня першага каледжу быў нямецкі пэдагог і грамадзкі дзяяч Курт Хан. Цяпер працуюць 13 такіх каледжаў (2009). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 120 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў. Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненьне да каледжаў, складаюць сусьветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасьці (па-ангельску: UWC International). Старшыня руху з 1995 — Яе Вялікасьць каралева Ярданіі Нур.

Каледжы рэдагаваць

  • Атлянтычны каледж аб’яднанага сьвету — Ланілцід-Ваўр, графства Бро-Морганвг, Княства Камры (валійская мова); г. Лантуіт-Мэйджар, графства Вэйл-оф-Гламорган, Княства Уэльс (ангельская мова), Вялікабрытанія, заснаваны ў 1962.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Паднёва-Ўсходняй Азіі — Сынгапур, 1971.
  • Ціхаакіянскі каледж аб’яднанага сьвету імя Л. Б. Пірсана — г. Вікторыя, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада, 1974.
  • Паўднёваафрыканскі каледж аб’яднанага сьвету «Уотэрфорд-Камхлаба» — г. Мбабанэ, Сўазілэнд, заснаваны ў 1963, статус КАС з 1981.
  • Заходнеамэрыканскі каледж аб’яднанага сьвету імя А. Хамэра — г. Мантэсума, акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мэксыка, ЗША, 1982.
  • Адрыятычны каледж аб’яднанага сьвету — г. Дуіно, камуна Дуіно-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыулі-Вэнэцыя-Джулія, Італія, 1982.
  • Сельскагаспадарчы каледж аб’яднанага сьвету імя С. Балівара — г. Барынас, штат Барынас, Вэнэсуэла, заснаваны ў 1986, статус з 1987.
  • Каледж аб'яднанага сьвету «Лі По Чун» — г. Ганконг, Кітай, 1992.
  • Паўночны каледж аб’яднанага сьвету Чырвонага Крыжа — в. Флеке, камуна Фьялер, фюльке Сагн-ог-Фьюране, Нарвэгія, 1995.
  • Каледж аб’яднанага сьвету «Махіндра» — в. Хубавалі, талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра, Індыя, 1997.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Коста-Рыке — г. Санта-Ана, правінцыя Сан-Хасэ, Коста-Рыка, заснаваны ў 2000, статус з 2006.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Мостары — г. Мостар, кантон Герцагавіна-Нерэтва, Фэдэрацыя Босьнія і Герцагавіна, Босьнія і Герцагавіна, 2006.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Маастрыхце — г. Маастрыхт, правінцыя Лімбург, Нідэрлянды, 2009.

Вядомыя выпускнікі рэдагаваць

 
ЯКВ прынц Аранскі Вільлем-Аляксандар

Сярод вядомых выпускнікоў каледжаў (зьвесткі на 2010 г.):

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Міжнародная назва: United World Colleges — «Каледжы аб’яднанага сьвету», у Беларусі выкарыстоўваецца таксама найменьне «Каледжы міжнароднай супольнасьці»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць