Рыкі (Магілёўскі раён)

Вёска на ўсходзе Магілёўскага раёну Беларусі.

Ры́кі[2] — вёска ў Беларусі, на ручаі Падолах (прыток Расты). Уваходзяць у склад Сухарэўскага сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзяцца за 25 на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава (лінія Магілёў — Крычаў); мясцовая дарога злучаецца з шашой Магілёў — Амсьціслаў.

Рыкі
лац. Ryki
Першыя згадкі: 1643
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Сухарэўскі
Вышыня: 174 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  45 чал. (2009)
нацыянальны склад: беларусы
колькасьць двароў: 30 (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 213116[1]
СААТА: 7244856041
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′30.8698696140″ пн. ш. 30°45′9.2516880672″ у. д. / 53.941908297115° пн. ш. 30.75256991335° у. д. / 53.941908297115; 30.75256991335Каардынаты: 53°56′30.8698696140″ пн. ш. 30°45′9.2516880672″ у. д. / 53.941908297115° пн. ш. 30.75256991335° у. д. / 53.941908297115; 30.75256991335
Рыкі на мапе Беларусі ±
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Асноўны артыкул: Рык

Рых або Рыка, пазьней Рык (Rih, Rico, Rick) — імя германскага паходжаньня[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Ускраек вёскі Рыкаў, 2020 г.

У 1643 годзе Рыкі ўпершыню ўпамінаюцца як сяло ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі (Аршанскі павет, Вялікае Княства Літоўскае), у дзяржаўнай уласнасьці. На 1742 год тут было 17 двароў, працавала карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рыкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1785 год вёска ў складзе маёнтку Сухароў Чавускага павету (Магілёўскае намесьніцтва), налічвалі 40 двароў. На 1849 год тут было 28 двароў, на 1852 год — 31 двор.

Паводле перапісу 1897 году, Рыкі ўваходзілі ў склад Гладкаўскай воласьці Чавускага павету (Магілёўская губэрня) і налічвалі 44 двары. На 1909 год у вёсцы было 50 двароў. У 1912 годзе адчынілі земскую школу, якую разьмясьцілі ў наёмным памяшканьні[4].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рыкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 20 жніўня 1924 году ў Сухарэўскім сельсавеце Лупалаўскага раёну (Магілёўская акруга, Беларуская ССР). У 1925 годзе земскую школу пераўтварылі ў працоўную школу 1-й ступені, што налічвала 34 вучні. Настаўнікам у беларускамоўнай школе быў мясцовы вясковец Навум Папкоў. На 1926 год у вёсцы было 59 двароў. З 2 сакавіка 1931 году Рыкі знаходзіліся ў складзе Чавускага раёну. У 1930-х гадох вяскоўцы ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 году Рыкі ў складзе Магілёўскай вобласьці. На 1941 год у вёсцы было 64 дамы. У час Нямецка-савецкай вайны знаходзілася пад нямецкай акупацыяй зь ліпеня 1944 году па 27 чэрвеня 1944 году.

З 25 сьнежня 1964 году Рыкі ў складзе Магілёўскага раёну. У 1990 годзе Рыкі знаходзіліся ў складзе калгасу «Камуністычны маніфэст» з цэнтрам у вёсцы Сухары і налічвалі 57 гаспадарак, працавалі сьвінафэрма і фэрма буйной рагатай жывёлы (кароўнікі), зернедрабільня[4]. На 2007 год — 30 гаспадарак.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 291 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1834 год — 111 чал.; 1849 год — 168 чал.; 1852 год — 181 чал.; 1897 год — 299 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 238 чал.; 1910 год — 338 чал.[5]; 1926 год — 357 чал.; 1941 год — 320 чал.; 1990 год — 113 чал.; 1999 год — 71 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 51 чал.; 2009 год — 45 чал.

Забудова

рэдагаваць

Складаюцца з просталінейнай Зарэчнай вуліцы амаль мэрыдыянальнай скіраванасьці, на захад ад якой праходзіць крывалінейная Партызанская вуліца, скіраваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Шчыльная 2-баковая забудова вёскі складаецца пераважна з драўляных сядзібных дамоў. На поўдзень між вуліцамі месьціцца гаспадарчы сэктар[4].

  1. ^ г. Магілеў і Магілёўскі раён (Сухары) // УП «Белпошта», 2018 г. Праверана 23 траўня 2018 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 260.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1256.
  4. ^ а б в Магілёўскі раён (Рыкі) // Гарады і вёскі Беларусі / дыр. Тацяна Бялова, нав.рэд. Аляксандар Лакотка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2009. — Т. 6. Кніга 2. Магілёўская вобласьць. — С. 558-559. — 592 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0440-2
  5. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 196.