Лупалаўскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР
Лу́палаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1924—1931 гадох. Утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930). Цэнтар — мястэчка Лупалава (цяпер у складзе Магілёва).
Лупалаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён СССР[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Магілёўская акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Лупалава |
Улучае | 20 сельсаветаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 2 сакавіка 1931 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году раён быў падзелены на 20 сельсаветаў: Амхаўскі, Амхініцкі (Вялікаамхініцкі), Антонаўскі (5.8.1929 перайменаваны ў Хацетаўскі), Грабянёўскі, Еганоўскі, Жданавіцкі, Зарэсцкі, Заходзкі, Кароўчынскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Нічыпаравіцкі, Сідаравіцкі, Слабодкаўскі, Сухароўскі, Таранаўскі, Хацкавіцкі, Чэрнеўскі і Шчэжарскі.
2 сакавіка 1931 году раён быў скасаваны, ягоная тэрыторыя была падзелена паміж Дрыбінскім, Магілёўскім, Чавускім і Шклоўскім раёнамі.
Літаратура
рэдагаваць- Лупалаўскі раён // Лупалаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — С. 401—402.