Ваяводы кіеўскія
(Перанакіравана з «Ваявода кіеўскі»)
Ваявода кіеўскі — мясцовы ўраднік у Кіеўскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводзтва апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; ваявода кіеўскі засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай.
Ваяводамі кіеўскімі былі:
- Марцін Гаштольд (1471—1475)
- Іван Хадкевіч (1480—1484)
- Юры Пац (1486—1492)
- Дзьмітры Друцкі (Пуцяціч, 1492—1505)
- Іван Глінскі (1505—1506)
- Юры Мантоўтавіч (1507—1508)
- Юры Гальшанскі (1508—1510)
- Юры Радзівіл (1510—1514)
- Андрэй Неміровіч (1514—1540)
- А. М. Сангушка (1540—1542, фармальна спраўца, то бок намесьнік ваяводы)
- Ян Гальшанскі-Дубровіцкі (1542—1544)
- Фрыдэрык Пронскі (1544—1555)
- Рыгор Хадкевіч (1555—1559)
- Канстантын Астроскі (малодшы) (1559—1608)
- Станіслаў Жалкеўскі (1608—1618)
- Тамаш Замойскі (1619—1628)
- Аляксандар Заслаўскі (1628—1629)
- Стэфан Хмялецкі (1629—1630)
- Януш Тышкевіч (1630—1649)
- Адам Кісель (1650—1653)
- Станіслаў Патоцкі (1655—1558)
- Ян Замойскі (1658—1659)
- Іван Выгоўскі (1659—1664)
- Стэфан Чарнецкі (1664—1665)
- Міхал Станіслаўскі (1665—1668)
- Андрэй Патоцкі (1668—1681)
- Фэлікс Казімер Патоцкі (1682)
- Стэфан Неміровіч (1682—1684)
- Марцін Канцкі (1684—1702)
- Юзэф Патоцкі (1702—1744)
- Станіслаў Патоцкі (1744—1756)
- Францішак Салезы Патоцкі (1756—1772)
- Станіслаў Любамірскі (1772—1785)
- Юзэф Габрыэль Стэмпкоўскі (1785—1791)
- Антоні Пратазы Патоцкі (1791—1793)
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0