Ян Мыліюс (?, Турынгія — 1575, Ена) — паэт-гуманіст Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з Турынгіі. У 15601561 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, дэманстраваў бліскучыя веды ў галіне клясычных моў і літаратур. У 1562 на запрашэньне старосты віленскага і польнага гетмана літоўскага Рыгора Хадкевіча, Я. Мыліюс прыехаў ў Вільню, каб займацца навучаньнем дзяцей магната, Андрэя і Аляксандра.

У 1564 пакідае Вільню, каб апекавацца маладымі Хадкевічамі ў час іхняга выезду на вучобу ў Эўропу. У час знаходжаньня ў Вене ў 1565 паэт быў уганараваны за свае вершы ляўровым вянком з рук імпэратара Максіміліяна II. У 1567 дапамагае атрымліваць адукацыю ў Вітэнбэргу Язэпу Валовічу і Рыгору Сапегу. У 1560-х апынаецца на катэдры гебраістыцы ў Ене, дзе працуе да апошніх дзён жыцьця.

Творчасьць

рэдагаваць

Пасьля прыезду ў Вялікае Княства Літоўскае Я. Мыліюс спалучаў пэдагагічную дзейнасьць з паэтычнай творчасьцю. Пісаў эпініцыі, эпіталямы і эпітафіі, склаў цэлую кніжачку на гербы літоўскай і польскай шляхты. У сваіх творах услаўляе Жыгімонта Аўгуста як правадыра барацьбы хрысьціян супраць турак і татар[1]. Прысьвяціў оды М. Р. «Чорнаму» і Ф. Кміту-Чарнабыльскаму. Таксама склаў эпіталяму на вясельле Філона з Соф’яй Хадкевіч, а пасьля раптоўнай сьмерці нявесты суцяшаў яе блізкіх эпіцэдыюмам.

Аўтар памфлета «Да праслаўленага Хрысьціяніна супраць турэцкіх воінаў...» («Ad inclitos Christianorum contra Turcam milites...»).

Самым значным творчым дасягненьнем віленскага пэрыяду зьяўляецца ахвяраваная Р. Хадкевічу нізка вершаў пра Інфлянцкую вайну «Перамога над Маскавітамі, здабытая вяльможным панам Рыгорам Хадкевічам» («Viktoria de Moschis reportata per magnificum dominum Gregorium Chodkievitium»), выдадзеная ў 1564 у Вене. У вершах услаўляюцца вайсковыя подзьвігі самога гетмана, ягоных братоў — Юрыя і Яна, зяця — Філона Кміты-Чарнабыльскага, а таксама некаторых іхніх паплечнікаў (напр., Р. Сангушкі).

  1. ^ J. NOWAK-DŁUŻEWSKI Okolicznościowa poezja polityczna w Polsce. Czasy zygmuntowskie, W. 1966. С. 205

Літаратура

рэдагаваць
  • Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 108—110. — 376 с.