Геранім Хадкевіч (сын Аляксандра)

Геранім Хадкевіч (каля 1500 — 1561) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (15421544), кашталян троцкі (15441549), адначасна староста генэральны жамойцкі1545) і кашталян віленскі1559)[1]. Заснавальнік сярэдняй (быхаўскай) лініі роду Хадкевічаў.

Геранім Хадкевіч
POL COA Chodkiewicz.svg
Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1500
Памёр 1561
Род Хадкевічы
Бацькі Аляксандар Хадкевіч
Васіліса з Галоўчынскіх
Жонка Ганна з Шэметаў
Дзеці Ян, Крыстына, Барбара, Альжбета, Соф'я, Ганна, Канстанцыя
Дзейнасьць пісьменьнік

Трымаў Ашмянскае (15381541), Радуньскае (15421545), Цельшаўскае (15461554), Вількійскае (1536 або 15501561) і Шклоўскае (15501554) староствы. Граф на Шклове і Быхаве.

БіяграфіяРэдагаваць

Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Рыгора і Юрыя.

У 1555 ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста выправіўся з дыпляматычнай місіяй да Папы Рымскага Паўла IV і імпэратара Фэрдынанда, які дараваў яму і нашчадкам тытул графа Сьвятой Рымскай імпэрыі. Умацаваў становішча роду ў найвышэйшых дзяржаўных колах[2].

Сьпярша вызнаваў праваслаўе, каля 1530 перайшоў у каталіцтва, а ў 1555 пад уплывам Рэфармацыі — у кальвінізм.

Ажаніўся з Ганнай Шэмет. У шлюбе меў сына Яна і дачок Крыстыну, Барбару, Альжбету, Соф’ю, Ганну, Канстанцыю.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 709—710.
  2. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 710.

ЛітаратураРэдагаваць