Родзень (Рудзень, Рутэн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Roden
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Roda + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рудзень, Рутэн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Родзень»

Паходжаньне

рэдагаваць

Гродзін, Родзін, Родзен, Рутэн або Рудзін (Hrodin, Rodin, Roden[a], Ruethen[b], Rudin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[2].

У 1649 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Casparus Johannes Rothenius, Gedano-Borussus[3].

Імя Рудзен бытавала ў Ноўгарадзе: Руденъ Трофимовъ… Руденъ Перховъ (1539 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jacub Rodzienicz… Piotr Rodzienicz… Stanko Rodzienicz (1563 год)[5]; Rudenówna (1823 год)[6]; Ewa Rudzien (1816 год)[7]; Barbara Ruten (1845 год)[7].

Носьбіты

рэдагаваць

У Ашмянскай парафіі існаваў засьценак Рудзенішкі (Rudeniszki)[8].

На гістарычнай Меншчыне існуе мястэчка Рудзенск.

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Rodenesleba
  2. ^ Паводле назвы мясцовасьці Ruethenesberch
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 888.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 505.
  4. ^ Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 4. — СПб., 1886. С. 392, 452.
  5. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 394—395.
  6. ^ Spis rodziców i dzieci urodzonych w parafii Daugieliszki w latach 1815—26
  7. ^ а б Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  8. ^ Parafia oszmiana 1909 r., Genealogia Wileńszczyzny