Таіса Бондар

беларуская пісьменьніца, перакладніца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бондар (неадназначнасьць).

Таі́са Мікала́еўна Бо́ндар (20 лютага 1945, Рудзенск, Пухавіцкі раён — 19 сьнежня 2005, Менск) — беларуская пісьменьніца, перакладчыца.

Таіса Бондар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 лютага 1945(1945-02-20)
Памерла 19 сьнежня 2005(2005-12-19) (60 гадоў)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, пісьменьніца
Гады творчасьці з 1970

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і працоўных. У 1967 годзе скончыла факультэт ангельскай мовы Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моў. Настаўнічала ў горадзе Фэлэшць (Малдова). У 1977 годзе вярнулася ў Беларусь. у 1978-81 гадах загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1981 году — загадчык аддзелу культуры, адказны сакратар, а з 1985 году намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Беларусь». У 2002-05 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва».

Творчасьць

рэдагаваць

Упершыню ў друку зь вершамі выступіла ў 1970 годзе. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленьне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «…І голас набыла душа» (вершы і паэмы, 1980), «Сьвяточны сьнег» (вершы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989), «Хачу назваць цябе каханым» (1991), «Адна» (1989), «Час душы, мой час вячэрні…» (1995). У яе паэтычных зборніках трывожны роздум над таямнічасьцю жаночай душы, лёсам і шчасьцем жанчыны, сьветлыя і трагічныя ноты, «летуценьні пра… недасяжны сьвет».

Аўтар кніг апавяданьняў «Сінія яблыкі» (1984), аповесьцей «Час, калі нас любілі» (1988), аповесьцей і апавяданьняў «Паветраны замак на дваіх» (1990). Уздымала праблемы сучаснай сям’і, адказнасьці перад людзьмі і часам, спасьціжэньня сэнсу жыцьця. Партрэт Эўфрасіньні Полацкай і яе драматычнай эпохі стварыла ў рамане «Спакуса» (1989). Раман «Ахвяры» (1992) пра складаныя пэрыпэтыі жыцьця ахвяр культу асобы і іх нашчадкаў, якіх хвалюе не лёс Бацькаўшчыны, а свой інтарэс. Таксама былі выдадзены кнігі, «Бог зусім побач. Старонкі дзёньніка» (2000), «Імем Айца і Сына» і раман-містэрыя «Павуціньне» (2004).

Перакладала з малдаўскай (Г. Віеру «Імя тваё», 1986), румынскай і ангельскай моў. Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1978.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменьнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X