Валер Дайнэка
Вале́ры Сярге́евіч Дайнэ́ка (нарадзіўся 29 лістапада 1951 году ў Рудзенску) — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, вакаліст і аранжыроўшчык. З 1977 да 1992 году і з 1998 да нашых дзён прымае ўдзел у вакальна-інструмэнтальным ансамблі «Песьняры».
Валер Дайнэка | |
Валеры Сяргеевіч Дайнэка | |
Дата нараджэньня | 29 лістапада 1951 |
---|---|
Месца нараджэньня | Рудзенск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявак, вакаліст, аранжавальнік |
Інструмэнты | альт і голас[d] |
Гурты | Песьняры, Беларускія Песьняры |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў музычнай сям’і (бацька — харавік-дырыгент, былы дырэктар музычнай школы, маці — сьпявачка, брат — піяніст). У 1959 годзе паступіў у музычную школу пры Менскай кансэрваторыі па клясе скрыпкі, але скончыў яе як альтыст. У часы вучобы ў школе захапляўся джазавай музыкай і ў старшых клясах удзельнічаў у групе «Менэстрэлі», творчасьць якой кіравалася на творы стылю рок-н-рол і рытм-энд-блюз.
У 1970 годзе Дайнэка ня змог паступіць у кансэрваторыю і быў прыняты на трэці курс менскага Музычнага вучылішча. У гэты час, паралельна з працай у групе «Менэстрэлі», Валер працаваў у эстрадна-джазавым вакальным квартэце на радыё і аркестры Райскага.
З 1972 да 1976 году Валер Дайнэка працаваў у ансамблях «Равесьнікі» і групе Валянціна Бадзьярава. У 1976 годзе працаваў ва Ўкраіне ў Чарнаўцах у групе «Чырвона Рута» разам з Сафіяй Ратару.
З 1977 да 1992 году Дайнэка працаваў у ансамблі «Песьняры». У 1980-я гады скончыў Менскі інстытут культуры (цяпер Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў) па спэцыяльнасьці дырыгент-харавік.
З 1993 да 1997 году працаваў у Дзяржаўным аркестры Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
З 1998 году і да нашых дзён працуе ў ансамблі «Беларускія Песьняры», жыве ў Маскве.