Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь
Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь — абаронна-спартовае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе.
Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі | |
Абрэвіятура | ДТСААФ РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 16 кастрычніка 1991 (33 гады таму) |
Тып | спартовае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | спрыяньне ўмацаваньню абароны Беларусі |
Штаб-кватэра | Кастрычніцкі раён, Аэрадромная вул., д. 3а[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°52′27″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 53.87417° пн. ш. 27.53694° у. д.Каардынаты: 53°52′27″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 53.87417° пн. ш. 27.53694° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | РКРКППГА |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Андрэй Некрашэвіч |
Намесьнікі | Тацяна Губаныч, Алег Бурак, Ігар Кузьмук, Георгі Кудраўцаў[2] |
Кіроўны орган | Рада |
Бюджэт | 14 269 млн рублёў[3] (2011; 2545 тыс. $[4]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 2800 (2025 год) |
Колькасьць валянтэраў | 180 тыс. (2025 год) |
Сайт | beldosaaf.by/be |
Колішняя назва | Беларускае абароннае спартова-тэхнічнае таварыства (да 20 жніўня 2003 году) |
На 2025 год рыхтавала аўтакіроўцаў і разьвівала авіяцыйныя і тэхнічныя віды спорту ў Беларусі. Сярод іншага, ДТСААФ Беларусі навучала адмыслоўцаў для Ўзброеных сілаў Беларусі[5].
Будова
рэдагавацьНа 2025 год Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі мела звыш 180 000 сябраў у складзе больш як 2200 суполак у 93 раённых установах. На ДТСААФ Беларусі працавала звыш 2800 супрацоўнікаў[5]. У склад Таварыства ўваходзілі:
- 5 аэраклюбаў — Бабруйскі (Сычкава), Берасьцейскі (Міхалін), Віцебскі (Новакукавячына, Ноўкінскі сельсавет), Магілёўскі (Новае Пашкава) і Менскі (Ліпкі ў Партызанскім раёне і Хажова пад Мойсічамі);
- 5 дзіцяча-юнацкіх спартова-тэхнічных школ — водных відаў спорту (Менск, вул. Ігнаценкі, д. 7), Наваполацкая водных відаў спорту (падводны і мотабол), радыёспорту (Менск, вул. Кульман, д. 15), стралковага спорту (вул. Сямашкі, д. 15) і мотаспорту (з аддзяленьнямі ў Ашмянах, Воршы, Нясьвіжы і Слуцку)[6];
- 5 гасьцініцаў-інтэрнатаў;
- 2 асяродкі павышэньня кваліфікацыі кіраўнікоў і адмыслоўцаў;
- аўтамабільная школа (Менск, Камсамольская вул., д. 11) і стралкова-спартовы-клюб (Менск, Даўгабродзкая вул., д. 75)[5].
ДТСААФ Беларусі мела 1755 транспартных сродкаў:
- 825 легкавікоў, зь іх 747 навучальных;
- 356 цяжкавікоў, зь іх 300 навучальных;
- 246 прычэпаў і паўпрычэпаў;
- 205 матацыклаў;
- 111 аўтобусаў, зь іх 86 навучальных;
- 76 паветраных суднаў;
- 58 адмысловых самаходаў, зь іх 3 навучальныя;
- 24 трактары[5].
Для навучаньня прапаноўвалі:
- 440 тэарэтычных і 48 кампутарных клясаў;
- 129 аўтадромаў;
- 79 лябараторыяў;
- 6 мотабольных палёў;
- 4 тэхнічныя стадыёны;
- мотакросавую трасу[5].
Кіраваньне
рэдагаваць- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Абірае Раду і Рэвізійную камісію.
- Рада. Абірае старшыню і Прэзыдыюм.
- Прэзыдыюм. Кіруе дзейнасьцю супрацоўнікаў.
- Рэвізійная камісія. Назірае за дзейнасьцю ўстановаў таварыства.
Задачы
рэдагавацьПаводле Статуту задачамі таварыства ёсьць:
- падрыхтоўка насельніцтва да абароны;
- разьвіцьцё тэхнічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных гульняў і тэхнічнай творчасьці моладзі;
- садзейнічаньне патрыятычнаму выхаваньню;
- падрыхтоўка моладзі да вайсковай службы і працы;
- платная падрыхтоўка адмыслоўцаў на замову Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных установаў, дзе прадугледжваецца вайсковая служба, для Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх утварэньняў;
- лётнае навучаньне курсантаў авіяцыйнага факультэту Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка ваенна-тэхнічных адмыслоўцаў;
- ваеннае навучаньне насельніцтва.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗ 2004 году Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі брало ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[7]. З 23 траўня 2007 году пасаду старшыні займаў Анатоль Сьцяпук. Ад 2008 год штогод рыхтавала траціну новых аўтакіроўцаў краіны[8][9]. На 2012 год мела ва ўласнасьці 27 аўташколаў, 5 аэраклюбаў, 3 спартовыя комплексы, 4 стралковыя клюбы і 5 спэцыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартова-тэхнічных школаў[10]. Налічвала 110 тыс. сябраў.
За 2013 год Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі атрымала даход у 262 млрд рублёў (27,5 млн даляраў). На 2014 год ДТСААФ Беларусі налічвала звыш 115 000 чалавек і разьвівала 19 тэхнічных, авіяцыйных і вайскова-дастасоўных відаў спорту. Сярод іншага, рыхтавала запас спартоўцаў для зборных дружынаў Беларусі ў 5 дзіцяча-юнацкіх спартова-тэхнічных школах[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты // Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі, 2025 г. Праверана 13 сакавіка 2025 г.
- ^ Кіраўніцтва // Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі, 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 13 сакавіка 2025 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2011 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 сьнежня 2011). Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (5605,84) набыцьця даляра. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ а б в г д Аб ДТСААФ // Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі, 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 13 сакавіка 2025 г.
- ^ Структура // Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі, 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 13 сакавіка 2025 г.
- ^ Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
- ^ Кожны трэці кіроўца ў Беларусі падрыхтаваны ДТСААФ Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (27 сакавіка 2008). Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Уладзімер Каралёў (27 лютага 2012) ДТСААФ адзначае юбілей Спорт. Белтэлерадыёкамапанія. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Віталь Пятровіч (24 лютага 2012) ДТСААФ выхавала мільёны патрыётаў, гатовых з гонарам адстойваць інтарэсы краіны - А.Лукашэнка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ БелТА. Надзейная апора вайскоўцаў // Зьвязда : газэта. — 24 чэрвеня 2014. — № 116 (27726). — С. 2. — ISSN 1990-763X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронныя звароты грамадзянаў (рас.) // Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі, 2025 г. Праверана 13 сакавіка 2025 г.
- Навіны (рас.)