Уладзімер Міхайлавіч Цу́мараў (нар. 6 сьнежня 1960, в. Ананьеўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Магілёўскага гарвыканкаму.

Уладзімер Цумараў
16 красавіка 2013 — 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Станіслаў Пятровіч Барадаўка[d]
Наступнік Аляксандар Студнеў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 сьнежня 1960(1960-12-06) (64 гады)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны мэдаль «За працоўныя заслугі»

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ананьеўка Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці[1]. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1985 годзе — Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 — Расейскую акадэмію дзяржаўнае службы пры Прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі.

У 1980 годзе працаваў старэйшым тэхнікам канструктарска-тэхналягічнага бюро з вопытнай вытворчасьцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР у Менску. У 1985—1990 гадах займаў розныя пасады ў Магілёўскіх абласным, а затым гарадзкім камітэтах ЛКСМБ.

У 1990—1992 гадах быў кіраўніком аддзелу па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкаму. У 1992—1995 гадах быў дырэктарам Магілёўскага абласнога цэнтру занятасьці. З 1995 па 1999 гг. працаваў на пасадзе намесьніка старшыні Магілёўскага гарвыканкаму. У 1999 годзе стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну г. Магілёва. З 2003 г. па красавік 2013 г. працаваў на пасадзе кіраўніка ўправы Ленінскага раёну Магілёва.

16 красавіка 2013 году прызначаны старшынём Магілёўскага гарвыканкаму[2].

Узнагароды

рэдагаваць

У шлюбе з Таісіяй (нар. 8 лістапада 1961). Мае сына Максіма (нар. 18 лютага 1983), дачок Марыю (нар. 13 студзеня 2008) і Маргарыту (нар. 25 верасьня 2009).