Мікасецкі (гідралягічны заказьнік)
«Мікасецкі» — дзяржаўны гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня.
Заказьнік «Мікасецкі» разьмешчаны на поўдзень ад шашы Мядзел — Ваўкалата, паміж вёскамі Мікасецак і Навасёлкі Мядзельскага раёну. Плошча заказьніка складае 83 га (0,83 км²). Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Заказьнік быў створаны з мэтай захаваньня ў натуральным стане ўнікальнага балотна-лугавога ляндшафтнага комплексу поўдня Беларускага Паазер’я. Больш за 77% тэрыторыі заказьніка займае дробналесьсе і хмызьняк, 12,4% плошчы тэрыторыі займае нізіннае балота.
На тэрыторыі заказьніка існуюць шмат расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх сустракаюцца ятрышнік мужчынскі, ятрышнік дрэмлік, купальніца эўрапейская, касацік сібірскі, шпажнік чарапітчавы, званочак пэрсікаліставы, тайнік яйкападобны, палапялёстнік зялёны, зязюльнік даўгарогі, пальчатакарэньнік Фукса.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |