Лотвіны
Возера
Лотвіны
Лотвіны |
Лотвіны — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 10 км на поўнач ад Мядзела каля вёскі Лотва. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,42 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,1 м. Даўжыня Лотвінаў складае 1,44 км, найбольшая шырыня — 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,67 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,81 м³, плошча вадазбору возера — 1,4 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 13—20 мэтраў, на поўдні і паўднёвым усходзе — 3—7 мэтраў. На схілах разьмяшчаецца луг, заходні схіл парослы лесам.
Берагі возера знаходзяцца пад хмызьняком.
Найбольш глыбокай зьяўляецца паўднёва-заходняя частка возера. Мелкаводзьдзе Лотвінаў пяшчанае.
Каля 20% плошчы возера зарастае. На поўдні з возера ў раку Мядзелка выцякае ручай.
Крыніцы
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1