Нарачанка

рака ў Беларусі

Нарача́нка, На́рачрака Беларусі, правы прыток Вяльлі. Цячэ ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 75 км. Шырыня ў вытоку 10—12 м, бліжэй да месца ўтоку — 30—40 м. Хуткасьць плыні ракі 2—3 км/г. Сярэдні выдатак вады ў вусьці 11,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Рака
Нарачанка
лац. Naračanka
Месца ўпадзеньня Нарачанкі ў Вяльлю
Месца ўпадзеньня Нарачанкі ў Вяльлю
Агульныя зьвесткі
Выток возера Нарач
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 75 км
Сярэднегадавы сьцёк 11,9 м³/с
Плошча басэйну 1650 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Вужык
Правыя Ганутка

Нарачанка — адзіная рака, якая выцякае з возера Нарачы.

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Панурка, Вузьлянка, Сьпягліца, Грузьдзеніца, Ганутка.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Выцякае на поўдзень з возера Нарачы ў Мядзельскім раёне, цячэ ў межах Нарачанска-Вялейскай нізіны, упадае ў Вяльлью за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Красьніцы Вялейскага раёну. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузьлянкі ўтварыўся гідралягічны заказьнік Чарэмшыцы.

Даліна ў верхняй плыні невыразная, у ніжняй трапэцападобная, шырынёй 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, часткова аблесеная, у верхняй і сярэдняй плыні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй за вёску Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасьць 6% (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча зьвілістае, яго шырыня 8—16 м, ад вёскі Слабады на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія[1].

У вытоку рака моцна парослая, уздоўж ракі сустракаюцца шматлікія крыніцы.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць