Мястра

возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці

Мя́стра — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Нарачанкі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на паўднёвы захад ад Мядзелу. Належыць да Нарачанскай групы азёраў, другое велічынёй у гэтай групе. Плошча паверхні возера 13,1 км². Даўжыня 5,8 км, найбольшая шырыня 4,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,3 м, сярэдняя складае 5,4 м. Аб’ём вады 70,2 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 20,2 км[2].

Возера
Мястра
лац. Miastra
Панарама Мястра
Панарама Мястра
Возера Мястра
Краіна Беларусь
Плошча 13,1 км²
Плошча вадазбору 130 км²
Максымальная глыбіня 11,3 м
Сярэдняя глыбіня 5,4 м
Найбольшая даўжыня 5,8 км
Найбольшая шырыня 4,5 км
Даўжыня берагавой лініі 20,2 км
Вышыня над узроўнем мора 162 м[1]
Аб’ём вады 70,2 млн м³
Каардынаты 54°52′ пн. ш. 26°54′ у. д. / 54.867° пн. ш. 26.9° у. д. / 54.867; 26.9Каардынаты: 54°52′ пн. ш. 26°54′ у. д. / 54.867° пн. ш. 26.9° у. д. / 54.867; 26.9
Мястра на мапе Беларусі
Мястра
Мястра
Мястра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй 2—3 м (на поўначы і паўночным усходзе 6—10 м), разараныя, на поўдні і паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія ўтварае некалькі паўвыспаў і затокаў (Панасаўка, Мядзельская лука, Паўночная лука). Берагі на поўначы і паўночным усходзе зьліваюцца з схіламі, астатнія нізкія, пясковыя, на поўдні і ўсходзе забалочаныя. На асобных дзялянках уздоўж берагоў — берагавы вал вышынёй да 1 м.

Дно паўночнага плёса складанай будовы, з шматлікімі падняцьцямі, якія чаргуюцца з упадзінамі. Зона мелкаводзьдзя пясковая, на асобных дзялянках пяскова-галькавая, высьцілаецца валунамі. Глыбей пашыраюцца сапрапэлі і глей. Расьліннасьць утварае ўздоўж берагоў некалькі палосаў (падводная пашыраецца да глыбіні 4 м).

Возера эўтрофнае. Злучаецца ручаямі з Нараччу і Баторынам. Вада выцякае ў Нарач праз пратоку Скему, а ўцякае праз раку Дробню, што злучае возера з Баторынам. Водны балянс возера мае падабенства да воднага балянсу Нарачы.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры налічваецца 48 відаў водных расьлінаў (трысьнёг, чарот, рдзесты, эладэя, шышняк, харавыя водарасьці ды іншыя), 102 віды фітапланктона, 56 відаў зоапланктона. Сярэдняя біямаса складае ад 2 да 4,7 г/м³. Таксама налічваецца 56 відаў і формаў дольных жывёлаў, у тым ліку 30 хіранамідаў і 9 малюскаў.

Спрыяльны газавы, тэмпэратурны і хімічны рэжым возера і багатая харчавальная база станоўча ўплываюць на разьвіцьцё колькасьці і разнастайнасьці рыбаў. У возеры водзяцца ляшчы, шчупакі, вугры, платва, яльцы, язі, краснапёркі, ліні, пескары, выкляя, гусьцера, самы, налімы, уюны, акуні, залатыя і срэбныя карасі. Возера неаднаразова зарыблася судакамі, срэбнымі карасямі, сазанамі. Шырока разьвіцьцё атрымала прамысловая і аматарская рыбная лоўля.

На берагох возера разьмяшчаюцца Мядзел, а таксама вёскі Мікольцы, Гатавічы, Гірына, Качаргі. Возера ўваходзіць у курортную зону «Нарач».

Панарама

рэдагаваць
Панарамны выгляд на возера з боку вёскі Качаргоў
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 410.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.