Бледнае возера (Мядзельскі раён)
Бле́днае, Бляда, Бéлае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Нарачанкі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на паўднёвы захад ад Мядзелу, на поўдні ад вёскі Гатавічаў. Належыць да групы Нарачанскіх азёр. Плошча паверхні возера 1,95 км². Даўжыня возера 2,02 км, найбольшая шырыня 1,44 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,1 м, сярэдняя складае 2,9 м. Аб’ём вады 5,71 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 6,02 км[1].
Возера
Бледнае
± Бледнае | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Апісаньне
рэдагавацьЗнаходзіцца сярод лесу, на тэрыторыі гідралягічнага заказьніка «Чарэмшыцы».
Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасьцевай формы. Схілы маюць вышыню да 2 мэтраў, на паўднёвым захадзе — да 5 мэтраў, парослыя лесам. Берагі пясковыя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводзьдзе шырокае, пясковае. Дно глыбей за 3 мэтры сапрапэлістае.
Возера мэзатрофнае, бясьсьцёкавае. Зарастае да глыбіні 2 мэтраў. Шырыня палосы надводнай расьліннасьці да 180 мэтраў.
Флёра і фаўна
рэдагавацьУ возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, лінь, верхаводка, краснапёрка, гусьцяра, мянтуз.
На возера адзначаецца гнездаваньне лебедзя-шыпуна — рэдкага віду, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 68.
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 311.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.