Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
(Перанакіравана з «Міністэрства прамысловасьці Беларусі»)
Міністэ́рства прамысло́васьці Рэспу́блікі Белару́сь — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне прамысловасьці. Міністар прамысловасьці прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 27 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Аляксандар Яфімаў[4].
Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | Мінпрам Беларусі |
---|---|
Штаб-кватэра | Менск, Партызанскі пр., д. 2, корп. 4 |
Міністар | Аляксандар Яфімаў |
Першы намесьнік | Аляксандар Агароднікаў |
Намесьнікі | Аляксей Казлоў, Андрэй Кузняцоў[1], Дзьмітры Харытончык |
Зьвязаныя кампаніі | «Віцязь», МАЗ, МТЗ, «Ратон», «Белколермэт» |
Бюджэт | 106 млрд рублёў[2] (2009 год; 38 млн $[3]) |
Сайт | minprom.gov.by |
Склад
рэдагаваць- Цэнтральны апарат — 1 галоўная ўправа, 10 управаў, па два аддзелы й сэктары[5];
- Навучальныя ўстановы — Жлобінскі мэталюргічны тэхнікум, Інстытут кадраў індустрыі;
- Аб’яднаньні «Белаграмаш», «Белдругмэт», «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» («БелОМА»), «Інтэграл», «Планар»;
- Прадпрыемствы ў:
- Берасьцейскай вобласьці: «Баранавіцкі аграагрэгатны завод», «Захад» (Берасьце), «Кавальлітмаш» (Пінск), «Камэртон» (Пінск), «Колератрон» (Берасьце), «Палесьсеэлектрамаш» (Лунінец), «Пружанскі завод радыёдэталяў», «Сітома» (Кобрынь);
- Гарадзенскай вобласьці: «Белтапаз» (Горадня), «Гораднягандальмаш», «Конус» (Ліда), «Оптык» (Ліда), «Смаргонскі агрэгатны завод», «Смаргонскі завод аптычнага станкабудаваньня»;
- Гомельскай вобласьці: «Беларускі мэталюргічны завод» (Жлобін), «Белколермэт» (Гомель), «Гідрапрывад» (Гомель), «Гомельскі радыёзавод», «ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы» (Гомель), «Гомсельмаш», «Граніт» (Гомель), «Дыяпраектар» (Рагачоў), «Мазырсельмаш», «Рэчыцкі метызны завод», «Сьвятло» (Жлобін), «Цэнтраліт» (Гомель);
- Віцебскай вобласьці: «ВіСтан» (Віцебск), «Віцязь», «Віцебскі мэханічны завод», «Маналіт» (Віцебск), «Вымяральнік» (Наваполацак), «Чырвоны змагар» (Ворша);
- Магілёўскай вобласьці: «Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Магілёўліфтмаш», «НДІ па тэхналягічных лініях і абсталяваньні для вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў» (Магілёў), «Ольса» (Магілёў), «Электрарухавік» (Магілёў);
- Менскай вобласьці: «Аўтагідраўзмацняльнік» (Барысаў), «Аўтарампрампраект», «БелАЗ» (Жодзін), ДЭМЗ (Дзяржынскі экспэрымэнтальна-мэханічны завод; Койданаў), «Завод Эпас» (Лагойск), «Зэніт» (Вялейка), «Кобальт» (Плешчаніцы, Лагойскі раён), «Спадарожнік» (Маладэчна), «Сьветлагорсккорммаш», «Шацкі мэханічны завод» (Габрыэлеўка, Пухавіцкі раён), «Экран» (Барысаў), «Эмальпосуд» (Слуцак);
- Менску: «Аптычнае станкабудаваньне і вакуўмная тэхніка», «Беларгстанкіпрам», «БелаўтаМАЗ», «Белколермэт», «Белпраммаркет», «БелНДІліт» (Беларускі навукова-дасьледніцкі інстытут ліцьця), «Белпрамбудпраект», «Белпрамімпэкс», «Гарант», «Гіпражыўмаш», «Завод паўправадніковых прыбораў», «Завод сродкаў комплекснай аўтаматызацыі», «Завод Транзыстар», «Завод Электроніка», ЛЭМТ (Лазэры ў экалёгіі, мэдыцыне, тэхналёгіі), МАЗ, «Менскагрампраммаш», «Менскі завод аўтаматычных лініяў», «Менскі завод спэцыяльных інструмэнтаў і тэхналягічнай аснасткі», «Менскі завод шасьцярон», «МЗКР» (Менскі завод імя кастрычніцкай рэвалюцыі), «Менскі маторны завод», «Менскі мэханічны завод імя Вавілава», «Менскі электратэхнічны завод імя Васіля Казлова», МТЗ, «Няміга», «Оптаэлектронныя сыстэмы», «Плянгандаль», «Прамдрук», «Прамень», «Прамстандарт», «Радыёхваля», «Ратон», «Тэрмапласт», «ЦНДІТК» (Цэнтральны навукова-дасьледніцкі інстытут тэхнікі кіраваньня), «Электронмаш»[6].
Задачы
рэдагаваць- правядзеньне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэньне ўмоваў для эфэктыўнай работы дзяржаўных арганізацыяў, падначаленых Мінпраму, і гаспадарчых таварыстваў, акцыі (часткі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраваньне Мінпраму, з мэтаю задавальненьня патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва краіны ў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэньня, таварах народнага спажываньня і паслугах;
- распрацоўка прагназаваньня вытворча-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага разьвіцьця адпаведных галін;
- удзел у распрацоўцы і ажыцьцяўленьні праграмаў разьвіцьця прыярытэтных галінаў прамысловасьці;
- разьвіцьцё супольна зь іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржкіраваньня зьнешнегандлёвай дзейнасьці шляхам нарошчваньня экспарту тавараў (паслугаў), якія вырабляюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі, прыцягненьне замежных інвэстыцыяў, стварэньне камэрцыйных арганізацыяў з замежнымі інвэставаньнямі.
Паўнамоцтвы
рэдагаваць- ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падпарадкаваных установаў;
- атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
- стварэньне міжведамасных камісіяў ды правядзеньне нарадаў аб прамысловасьці з адмыслоўцамі;
- запыт ва ўстановах зьвестак аб прамысловасьці.
Мінуўшчына
рэдагавацьНа 23 лістапада 2016 году на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасьці Беларусі працавала звыш 160 000 чалавек[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Руководство (рас.). Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 ліпеня 2024 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 8 верасьня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 8 верасьня 2010 г.
- ^ Лукашенко сменил Алейника на Рыженкова и отправил министра промышленности послом в Россию (рас.) Reform.by(be)
- ^ Структура Міністэрства прамысловасці Аб міністэрстве. Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 980 (рас.). Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 верасьня 2010 г.
- ^ Холдынгі Мінпрама забясьпечваюць заказамі больш як 370 арганізацый Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 23 лістапада 2016 г. Праверана 7 лістапада 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Міністэрства прамысловасьці Беларусі(недаступная спасылка)