Гомельскі радыёзавод
Го́мельскі радыёзаво́д (да 1975 г. завод мэталаканструкцыяў «Прамень»[1]) — буйное прамысловае прадпрыемства з шырокімі тэхналягічнымі мажлівасьцямі вырабу з мэталу, пластмасы і дрэва. За савецкім часам прадпрыемства выпускала прылады касьмічнай сувязі і мела больш за 7 тыс. супрацоўнікаў[2]. У 2010 годзе большасьць вырабаў паставіла за мяжу[3].
Гомельскі радыёзавод | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1969 |
Разьмяшчэньне | Гомель, вул. Аб’язная, д. 9 |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Горбач, Мікола Кавалёў |
Галіна | машынабудаўнічая прамысловасьць |
Прадукцыя | дажджавальная машына, мясарубка, электрапліта |
Абарачэньне | 16 666 млн рублёў (2010; 5567 тыс. $) |
Апэрацыйны прыбытак | –2970 млн руб. (2010; –992 тыс. $) |
Чысты прыбытак | –4729 млн руб (2010; –1580 тыс. $) |
Лік супрацоўнікаў | 995 (2010) |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць заводу[4]. У жніўні таго ж году да санкцый супраць Гомельскага радыёзаводу далучылася Вялікабрытанія[5].
Вырабы
рэдагаваць- Рамонт радыёлакацыйнай тэхнікі, выраб зборна-разборных мачтаў тыпу «Унжа»
- Сельгастэхніка: перасоўныя дажджавальныя машыны і вадаводы для іх, дажджавальныя машыны кругавога тыпу, выдаляльнік бацьвіньня (з гародніны: цыбуля, морква), транспарцёр для ўборкі гародніны (прыстасаваны для капусты), прычэп трактарны ПТС-4,5, у тым ліку з падвойнымі бартамі
- Абсталяваньне для ўстановаў грамадзкага харчаваньня: пліта электрычная прамысловая, шафа для смажаньня, мясарубка электрычная
- Электрапліткі 1- і 2-х канфоркавыя
- Камплект пячной фурнітуры: каласьнік, дзьверка топачная, дзьверка паддувала, пліта 2-х канфоркавая
- Устаноўкі водаачышчальныя прадукцыйнасьцю ад 100 да 800 м³ у суткі (ачыстка вады ад жалеза для мястэчак).
- Мэбля драўляная, шкляная, і фурнітура для яе.
- Вырабы з плястмасы (змацоўкі, посуд, заціскі для фіранак).
- Шампуры.
- Паслугі па вытворчасьці мэталавырабаў, у тым ліку буйнагабарытных мэталаканструкцыяў, гальванапакрыцьцю, радыёмантажнай, штамповачнай, зборачнай вытворчасьці паводле замовы.
- Асфальтабэтонныя заводы.
- Вытворчасьць плястмасавых вырабаў паводле замовы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гомельскі радыёзавод // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1997. — Т. 5. — С. 348. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Занядбаная савецкая спадчына Грамадзтва. Радыё «Свабода» (8 сьнежня 2011). Праверана 7 траўня 2012 г.
- ^ Вольга Халадовіч (22 чэрвеня 2011) Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка наведаў шэраг прадпрыемстваў Гомеля Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 7 траўня 2012 г.
- ^ Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну (бел.) Новы час
- ^ Великобритания ввела санкции против гражданина Словакии Мкртычева, подозреваемого в причастности к поставкам оружия из КНДР в Россию (рас.) Настоящее время