Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)
Мікала́еў (па-ўкраінску: Миколаїв) — места на поўдні Ўкраіны, на сутоках рэчак Паўднёвага Бугу і Інгулу. Адміністрацыйны цэнтар Мікалаеўскай вобласьці, Вітаўскага ды Мікалаеўскага раёнаў. Горад-герой Украіны (2022)[3]
Мікалаеў лац. Mikałajeŭ | |||||
укр. Миколаїв | |||||
Будынак-візытоўка места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1789 | ||||
Горад з: | 1789 | ||||
Былая назва: | Вітаўка | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Мікалаеўская | ||||
Раён: | Мікалаеўскі, Вітаўскі | ||||
Мэр: | Аляксандар Сянкевіч[d][1] | ||||
Плошча: | 260 км² | ||||
Вышыня: | 53 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 430 000 чал. (2024)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1653,85 чал./км² (2024) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 72,6%, расейцы — 22,6%, беларусы — 0,8%, габрэі — 0,5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-512 | ||||
Паштовыя індэксы: | 54000—54490 | ||||
Нумарны знак: | BE, НЕ / 15 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°58′30″ пн. ш. 31°59′42″ у. д. / 46.975° пн. ш. 31.995° у. д.Каардынаты: 46°58′30″ пн. ш. 31°59′42″ у. д. / 46.975° пн. ш. 31.995° у. д. | ||||
Мікалаеў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Мікалаеўская меская рада |
Знаходзіцца за 65 кілямэтраў ад Чорнага мора. Празь места праходзяць аўтамабільны шлях эўрапейскага значэньня E58: Вена — Браціслава — Кашчыцэ — Ужгарад — Бая-Марэ — Ясі — Кішынёў — Адэса — Мікалаеў — Марыюпаль — Растоў-на-Доне, а таксама рэгіянальны аўтамабільны шлях Крапіўніцкі — Мікалаеў. Вузел чыгуначных лініяў на Адэсу, Хэрсон, Сьнегіроўку, Далінскую. Аэрапорт.
У 1399 року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Мікалаева места Вітаўку як памежную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага.[4]
Гісторыя
рэдагавацьВітаўка
рэдагавацьСтаражытная гісторыя мясцовасьці, дзе цяпер знаходзіцца Мікалаеў, зьвязаная з падзеямі ў паўднёвай частцы сучаснага места — Вітаўцы. Уласна сваю назву гістарычная мясцовасьць атрымала ад вялікага князя літоўскага Вітаўта, які ўзьвёў тут у 1399 року Вітаўтаўскі замак (фартэцыю) і мытню для кантролю гандлю з татарамі.
Пазьней, пасьля экспансіі Турэччыны, назва места ўскладнілася турэцкім словам «гаммані», якое мае значэньня «лазьня», «купальня», «фантан».
Згодна з Кючук-Кайнарджыйскай мірнай дамовай 1774 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, назва Вітальд-Гаммані была скарочаная і прыстасаваня да расейскай і ўкраінскай моваў — Вітаўка. Ад 1789 року Вітаўку перайменавалі ў Богаяўленскае (з 1938 року — Кастрычніцкае, з 1962 — Жаўтнэвае).
Мікалаеў
рэдагавацьУ 1789 року князь Рыгор Пацёмкі непадалёк ад Вітаўкі, на паўвысьпе пры сутоках Інгулу і Паўднёвага Бугу, заснаваў флётскае і карабельнае места. Першым грамадзянінам Мікалаева зрабіўся прадпрымальнік, вайсковы дзеяч і будаўнік М. Фалееў. Менавіта ордэр № 1065 ад 9 верасьня 1789 для яго і зьяўляецца першай дакумэнтальнай згадкай сучаснай назвы места:
Фабэраву дачу называць Спаскім, а Вітаўку — Богаяўленскім, а новую вэрф, якая ўзводзіцца на Інгуле — местам Мікалаевам… | ||
Існуе вэрсія, што места атрымала сваю назву ў гонар перамогі расейскіх войскаў 1788 року падчас узяцьця турэцкай фартэцыі Ачакаў, якая супала з Днём Сьв. Мікалая.[5]
Будаваўся горад паводле спэцыяльна складзенага расейскім архітэктарам І. Старовым пляну — з простымі вуліцамі і кварталамі правільнай формы. Жыцьцё Мікалаева цалкам падпарадкоўвалася суднабудаваньню і флёту. Амаль сто рокаў тут знаходзіўся штаб Чарнаморскага флёту. Падчас губэрнатарства А. Грэйга ў 1-й траціне XIX стагодзьдзя ў Мікалаеве ўпершыню была зробленая спроба пабудаваць вадаправод, на вуліцах зьявіўся брук, азеляненьне.
У 1862 року ў месьце адкрыўся камэрцыйны порт, што паслужыла штуршком да пераўтварэньня Мікалаева ў значны эканамічны і гандлёвы цэнтар. Ужо ў канцы XIX ст. Мікалаеўскі порт займаў трэцяе месца пасьля Пецярбургу і Адэсы па аб’ёмах гандлю з замежнымі дзяржавамі, а паводле экспартым збожжы, галоўнымі пастаўнікамі якога былі стэпавыя губэрні, — першае месца ў Расейскай імпэрыі.
У 1918 року ў Мікалаеве знаходзіліся хаўрусныя войскі гетмана П. Скарападзкага. Савецкая ўлада на Мікалаеўшчыне ўмацавалася толькі ў 1920 року. За часамі галадамору 1932—1933 рокаў у Мікалаеве, як вялікім прамысловым асяродку, прыймаліся пэўныя захады па барацьбе зь бедзтвам, тады як сяляне вобласьці засталіся без дапамогі і цярпелі ад голаду.[6]
З 1942 па 28 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У паваенны час Мікалаеў зрабіўся адным з найбольшых цэнтраў суднабудаваньня ў СССР.
1 сьнежня 1991 року мікалаеўцы разам з жыхарамі вобласьці на Ўсеўкраінскім рэфэрэндуме 89,45 % галасоў «за» пацьвердзілі Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны. У 1990-я рокі эканоміка Мікалаева, як і ўсёй дзяржавы, адчула шэраг істотных, часьцяком нэгатыўных наступстваў лібэралізацыі рынку і эканамічных пераўтварэньняў. Рэзультатам гэтага стала амаль поўнае зьнішчэньне прамысловасьці, напрыклад, заводаў ЧСЗ, імя 61 камунары і «Акіян».
Геаграфія
рэдагавацьМікалаеў месьціцца на поўдні Ўкраіны, у межах Прычарнаморскай нізіны.
Места знаходзіцца каля Бускага ліману на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул, у сухастэпавай зоне.[7]
Клімат Мікалаева ўмерана-кантынэнтальны, засушлівы, стэпавы, з гарачым сонечным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае –3 °C, зіма мяккая, маласьнегавая, з частымі адлігамі, зьменлівая, адлігі зьмяняюцца пахаладаньнямі. Уначы замаразкі практычна штодзень.
На клімат места значна ўплывае разьмешчанае паблізу Чорнае мора. У сувязі з гэтым сакавік і красавік параўнальна халодныя, а восень параўнальна цёплая.
Лета сьпякотнае, сонечнае, сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае 22 °C, пры паступленьні гарачага паветра з Сахары, які добра выграваецца ўлетку ва ўмовах яснага неба тэмпэратура нярэдка даходзіць і да +40 °C у цені. На працягу апошніх рокаў, з прычыны глябальнага пацяпленьня тэмпэратура дасягала вельмі высокіх для поўдня Ўкраіны значэньняў.
Сярэднярочная колькасьць ападкаў 450—500 мілімэтраў. Выпаральнасьць дасягае амаль 1000 мілімэтраў ападкаў у рок. У сувязі з гэтым клімат Мікалаева і вобласьці вельмі засушлівы. Ападкі выпадаюць даволі раўнамерна, але галоўным чынам у летні пэрыяд пасьля навальніцаў і ўзімку ў выглядзе сьнегу.
Кліматычныя зьвесткі для Мікалаева | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдняя t, °C | −3,1 | −1,8 | 2,6 | 10,2 | 16,5 | 20,4 | 22,3 | 21,8 | 16,9 | 10,3 | 4,4 | −0,1 | 10,0 |
Норма ападкаў, мм | 36 | 35 | 30 | 32 | 44 | 54 | 58 | 41 | 39 | 22 | 36 | 45 | 472 |
Вільготнасьць, % | 84 | 83 | 78 | 69 | 64 | 63 | 62 | 60 | 66 | 75 | 84 | 86 | 73 |
Крыніца: Клімат Миколаєва // www.meteoprog.ua |
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 92 012 чал.
- XX стагодзьдзе: 1926 год — 104 909 чал.; 1939 год — 168 676 чал.; 1959 год — 226 207 чал.; 1970 год — 331 037 чал.; 1979 год — 439 915 чал.; 1989 год — 502 776 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 514 136 чал.; 2015 год — 494 763 чал.
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | баўгарская |
---|---|---|
42,17% | 56,81% | 0,25% |
Эканоміка
рэдагавацьУ структуры прамысловасьці Мікалаева галоўнае месца займае машанабудаваньне і мэталаапрацоўка, сярод якіх асабліва вылучаюцца галіны суднабудаваньня і энэргетычнага машынабудаваньня.
Прамысловыя прадпрыемствы места забясьпечваюць да 50 % аб’ёмаў прадукцыі суднабудаваньня Ўкраіны, звыш 90 % дзяржаўнай вытворчасьці газавых турбінаў, 80 % гліназёму.
Апроч цяжкай, у месьце разьвітая харчовая прамысловасьць (асаблівы ўзрост якой адбыўся пасьля 1991 року дзякуючы замежным інвэстыцыям) — так, ува Ўкраіне ды за яе межамі нязьменная папулярнасьцю карыстаецца прадукцыя ТАА «Сандора», ЗАТ «Лакталіс-Ўкраіна», піўзаводу «Янтар» і інш.
Найбольшыя мікалаеўскія прадпрыемствы:
- Акцыянэрная холдынгавая кампанія «Чарнаморскі суднабудаўнічы завод», найбольшае суднабудаўнічае прадпрыемства ўва Ўкраіне і адно з наймагутнейшых у Эўропе.
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Суднабудаўнічы завод імя 61 камунара».
- ААТ «Дамэн Шыпьярдс Акіян», суднабудаўнічая кампанія.
- «Мікалаеўскі гліназёмны завод», найбольшы вытворца гліназёму ў Эўропе.
- Мікалаеўскі авіярамонтны завод «НАРП».
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Мікалаеўскі марскі гандлёвы порт».
- Піўзавод «Янтар».
- ЗАТ «Лакталіс-Україна».
- ТАА «Сандора»
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьУ Мікалаеве знаходзіцца адзін з найлепшых ува Ўкраіне ды найвядомейшых у Эўропе заапаркаў. У месьце дзейнічае шэраг музэяў, у т.л. мастацкі музэй імя Васіля Верашчагіна.
Да ліку прыкметных архітэктурна-гістарычных помнікаў места належаць:
- Абсэрваторыя Чарнаморскага флёту (1827) — цяпер гэта Мікалаеўская астранамічная абсэрваторыя;
- Афіцэрскі сход (1824);
- Катэдральны сабор Касьпераўскай іконы Маці Божай (1908) УПЦ Кіеўскага патрыярхату;
- Катэдральны Сьвята-Раства-Багародзіцкі сабор (1800—1828) УПЦ Маскоўскага патрыярхату;
- Касьцёл Сьв. Ёсіфа (1886);
- Лютэранская кірха (1852);
- Штаб камандуючага Чарнаморскім флётам (1793) — цяпер гэта Музэй суднабудаваньня і флёту;
- Яхт-клюб (1904).
Галерэя
рэдагаваць-
Катэдральны Сьвята-Раства-Багародзіцкі сабор
-
Катэдральны сабор Касьпераўскай іконы Маці Божай
-
Капліца Сьв. Мікалая
-
Усіхсьвяцкая царква
-
Штаб камандуючага Чарнаморскім флётам
-
Праваруч удалечыні — мескі тэатар
-
У цэнтры места
-
Лютэранская кірха
Месты-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Мікола Аркас (1853—1909) — украінскі гісторык і кампазытар
- Юры Байко-Блахін (1909—2002) — украінскі літаратуразнавец
- Фёдар Брадыхін (1831—1904) — расейскі астраном
- Сьцяпан Макараў (1848—1904) — расейскі адмірал
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Миколаївський міський голова — Mykolaiv urban hromada.
- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення на травень 2024 року». — Миколаїв, Державна служба статистики України, 2024 [1] (укр.)
- ^ Ще 4 міста в Україні стали Героями, Украінская праўда, 25-03-2022
- ^ Добровольський О.А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [2](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ^ Nikołajew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 149
- ^ Голодомор 1932-1933 років. Документи Державного архіву Миколаївської області свідчать [3] // Державний архів Миколаївської області
- ^ Атлас. География Украины. 2001 год. 9 класс. Издательство «Освіта».
- ^ Договір про співробітництво між меріями міст Бурси (Туреччина) і Миколаєва (Україна)
- ^ Договір про співробітництво між виконавчим комітетом міської ради м. Миколаїв (Україна) та мерією м. Галац (Румунія)
- ^ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
- ^ Протокол про дружбу та співробітництво між Москвою та Миколаєвом
- ^ Угода про співробітництво між адміністрацією міста Петрозаводська (Республіка Карелія, Росія) та виконавчим комітетом Миколаївської міської Ради (Україна)
- ^ Угода між Адміністрацією Санкт-Петербурга Російської Федерації та виконавчим комітетом Миколаївської міської ради України про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях
- ^ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
- ^ Угода між виконавчим комітетом Миколаївської міської ради (Україна) та Адміністрацію нового регіону Примор'я м. Тяньцзінь (Китайська Народна Республіка) про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мікалаеўская меская рада
- Cities & towns of Ukraine (анг.)
- Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2015 zip (укр.)
- Банк даних Державної служби статистики України (укр.)