Бурса (па-турэцку: Bursa) — горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацьверты паводле велічыні ў Турэччыне пасьля Стамбулу, Анкары і Ізьміру, адміністрацыйны цэнтар аднаіменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш разьвітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Разьмешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Ўлудаг. Насельніцтва — 1 854 285 чалавек (2015 год).

Бурса
турэц. Bursa
Бурса
Першыя згадкі: 202
Былая назва: Кіёс, Пруса
Краіна: Турэччына
Рэгіён: Мармуроваморскі
Плошча:
  • 11 043 км²
Вышыня: 100 м н. у. м.
Насельніцтва: 1 854 285 чал. (2015)
Тэлефонны код: 224
Паштовы індэкс: 16000
Геаграфічныя каардынаты: 40°11′29″ пн. ш. 29°4′50″ у. д. / 40.19139° пн. ш. 29.08056° у. д. / 40.19139; 29.08056Каардынаты: 40°11′29″ пн. ш. 29°4′50″ у. д. / 40.19139° пн. ш. 29.08056° у. д. / 40.19139; 29.08056
Бурса на мапе Турэччыны
Бурса
Бурса
Бурса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bursa.bel.tr/

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова горад быў вядомы пад назвай Кіёс. У 202 годзе Філіп V Македонскі падараваў горад каралю Бітыніі Прусію I за тое, што той падтрымаў яго ў вайне з Пэргамам і Гэраклеяй Пантыйскай. З таго часу горад стаў называцца Прусай (Алімпійскай).

З 395 па 1326 гг. горад належаў Бізантыйскай імпэрыі. У 1326 годзе, пасьля разгрому бізантыйцаў і пасьпяховай асады гораду, Бурса пераходзіць Асманскай імпэрыі. У 1326—1365 гадох — сталіца маладой Асманскай дзяржавы.

Горад моцна пацярпеў ад пажару 1801 году і землятрусу 1855 г. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў горад быў улетку 1920 акупаваны грэцкімі войскамі, вернуты Турэччыне ў канцы 1922 году, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.

Эканоміка

рэдагаваць

Сучасная Бурса — цэнтар турэцкай аўтамабільнай прамысловасьці. У горадзе працуюць заводы FIAT і «Рэно», шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталяў (Bosch і інш.). Высокаразьвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасьці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Бізантыі і пазьней Асманскай імпэрыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасьці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і разьвітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі гораду. Бурса таксама зьяўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).

Славутасьці

рэдагаваць
 
Зялёны мячэт

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бурсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў