Петразаводзк

горад у Расеі

Петразаводзк (па-карэльску: Petroskoi, па-фінску: Petroskoi, па-вэпску: Petroskoi, або Zavod, па-расейску: Петрозаводск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рэспублікі Карэліі. Горад месьціцца на берагах Петразаводзкае губы Анескага возера. Насельніцтва — 263,6 тыс. чалавек (2012 год).

Петразаводзк
лац. Pietrazavodzk
рас. Петрозаводск
Герб Петразаводзку Сьцяг Петразаводзку
Першыя згадкі: 1703
Горад з: 1777
Былыя назвы: Шуйскі завод, Пятроўскі завод, Яанісьліна
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Рэспубліка Карэлія
Кіраўнік: Inna Kolykhmatova[d]
Плошча: 135 км²
Вышыня: 50—60 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 263 639 чал.
шчыльнасьць: 1952,88 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 8142
Паштовы індэкс: 1850xx
Нумарны знак: 10
Геаграфічныя каардынаты: 61°47′0″ пн. ш. 34°21′0″ у. д. / 61.78333° пн. ш. 34.35° у. д. / 61.78333; 34.35Каардынаты: 61°47′0″ пн. ш. 34°21′0″ у. д. / 61.78333° пн. ш. 34.35° у. д. / 61.78333; 34.35
Петразаводзк на мапе Расеі
Петразаводзк
Петразаводзк
Петразаводзк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://петрозаводск.рф/

Гісторыя рэдагаваць

 
Шуйскі завод

Горад заснаваны 25 чэрвеня 1703 году Пятром І, як Шуйскі завод. У 1777 годзе Пятроўскі завод быў ператвораны ў павятовы горад Петразаводзк. У 1916 годзе праз горад была пракладзеная чыгунка Петраград — Раманаў-на-Мурмане. У час Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў акупаваны фінскімі войскамі і моцна разбураны. Блізу Петразаводзку, у пасёлку Шокша, выяўленыя радовішчы чырвоных і цёмна-малінавых кварцытаў і чырвоных кварцытапяшчанікаў (распрацоўваецца з 18 стагодзьдзя, выкарыстоўваліся пры аздабленьні многіх мясцовых будынкаў і збудаваньняў, а таксама Ісаакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу, Маўзалею Леніна ў Маскве). Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў вядомы, як месца палітычнай ссылкі.

Гісторыя назваў рэдагаваць

  • 1703 — Шуйскі завод
  • 1704 — Пятроўскі завод
  • 1777 — Петразаводзк
  • 1941 — Яанісьліна
  • 1944 — Петразаводзк

Рэкі рэдагаваць

У Петразаводзку працякаюць рэкі: Ласосінка, Шуя, Няглінка, Томіца.

Транспарт рэдагаваць

Тралейбус рэдагаваць

 
Транспарт у Петразаводзку

У 1961 годзе ў Петразаводзку адкрыты тралейбусны рух. На дадзены момант дзейнічае 7 маршрутаў. Раней у горадзе тралейбусная сетка налічвала да 10 маршрутаў. Першы тралейбусны парк адкрыты ў 1949 годзе на плошчы Маршала Жукава. Другое дэпо адкрытае ў 1998 годзе на Курганскай праездзе. З 1 чэрвеня 2011 г. праезд каштуе 12 рублёў.

Аўтобус рэдагаваць

9 траўня 1915 году ў Петразаводзку адкрыты аўтобусны рух. Па пачатку выкарыстоўваліся аўтамабілі.

Чыгуначная дарога рэдагаваць

 
Чыгуначны вакзал

З 1915 году ў Петразаводзку дзейнічае чыгуначны рух. З 1916 году ў Петразаводзк пачалі хадзіць міжгароднія цягнікі.

Аэрапорты рэдагаваць

У 1939 годзе ў Петразаводзку адкрыты аэрапорт Бесавец, побач зь вёскай Бесавец. Таксама дзейнічаюць аэрапорт Пяскі, зь якога зь лістапада па травень ажыцьцяўляюцца штотыднёвыя рэйсы на Кіжы ды Сянную Губу, і аэрапорт Пу́даж. Раней функцыянаваў гідрапорт.

Водны вакзал рэдагаваць

 
Водны вакзал гораду Петразаводзк

Зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя з Воднага вакзалу гораду Петразаводзку адпраўляюцца рэйсы ў Санкт-Пецярбург па рацэ Сьвір. З 1940 году рэйсы адпраўляюцца на Кіжы і на Бараньні Бераг.

Аўтамабільны дарогі рэдагаваць

Празь Петразаводзк праходзіць аўтадарога Санкт-Пецярбург — МурманскНарвэгія E105 М18 «Кола». Адлегласьць да Санкт-Пецярбургу складае 412 км, да Фінляндыі па маршруце міжнароднай аўтастрады «Блакітная дарога» не перавышае 350 км.

Раёны рэдагаваць

У савецкі час у Петразаводзку існавалі два раёны (Ленінскі і Кастрычніцкі), але ў 1988 годзе яны былі скасаваныя.

Вуліцы рэдагаваць

 
Плошча Кірава

На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца шмат вуліцаў, праспэктаў, бульвараў, завулкаў і плошчаў.

Плошчы рэдагаваць

Галоўная плошча Петразаводзку — плошча Леніна. Ад яе па праспэкце Карла Маркса разьмешчана плошча Кірава. Прывакзальная плошча Петразаводзку — плошча Гагарына.

Славутасьці рэдагаваць

 
Помнік Пятру 1

У Петразаводзку дзейнічаюць тры дзяржаўныя і рэспубліканскія музэі, 5 прафэсійных тэатраў, а таксама Карэльская дзяржаўная Філярмонія.

Нацыянальны склад рэдагаваць

Насельніцтва рэдагаваць

Значную колькасьць насельніцтва Петразаводзку складаюць расейцы, далей, паводле статыстыцы, прадстаўлены карэлы. Насельніцтва городу на 2010 год складае 263 тыс. чалавек. Колькасьць белрусаў — 7081 чалавек (на 2010 год) ці 3% насельніцтва Петразаводзку. Такім чынам, колькасьць беларусаў у горадзе раўняецца колькасьці фінаў.

Традыцыі рэдагаваць

Дзень гораду рэдагаваць

Дзень гораду ў Петразаводзку сьвяткуецца ў апошнюю суботу чэрвеня (за выключэньнем 2011 году, калі пад Петразаводзкам адбылося крушэньне самалёту).

 
300 гадоў Петразаводзку

У 2003 годзе Петразаводзку споўнілася 300 гадоў. Горад быў узнагароджаны ордэнам Пятра Вялікага.

Пятроў дзень рэдагаваць

Актыўна гэтае сьвята адзначае карэльская вёска Лахці, дзе ў 18 стагодзьдзі была пабудавана царква сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.

Адукацыя рэдагаваць

На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца тры вышэйшыя ўстановы, каля 50 школаў і дзіцячых садкоў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Петразаводзксховішча мультымэдыйных матэрыялаў