Ужгарад

места ў Ужгарадзкім раёне Закарпацкай вобласьці Ўкраіны

У́жгарад (па-ўкраінску: Ужгород, Užhorod, Аўдыё Uk-Ужгород2.oga , па-вугорску: Ungvár, па-славацку: Užhorod) — горад ва Ўкраіне, адміністрацыйны цэнтар Закарпацкай вобласьці і Ужгарадзкага раёну. Знаходзіцца на рацэ Вуж на мяжы са Славаччынай, за 785 км ад Кіева. Плошча — 40 км². Насельніцтва — 115 449 чалавек (2022).

Ужгарад
лац. Užharad
укр. Ужгород
Ужгарад
Герб Ужгараду Сьцяг Ужгараду
Першыя згадкі: IX стагодзьдзе
Краіна: Украіна
Вобласьць: Закарпацкая
Раён: Ужгарадзкі
Мэр: Багдан Андрэеў[d][1]
Плошча: 40 км² [2]
Вышыня: 120 м н. у. м.
Насельніцтва (2022)
колькасьць:  115 449 чал.[3]
шчыльнасьць: 2886,23 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 312(2)
Паштовыя індэксы: 88000-499
КОАТУУ: 2110100000
Геаграфічныя каардынаты: 48°37′26″ пн. ш. 22°17′42″ у. д. / 48.62389° пн. ш. 22.295° у. д. / 48.62389; 22.295Каардынаты: 48°37′26″ пн. ш. 22°17′42″ у. д. / 48.62389° пн. ш. 22.295° у. д. / 48.62389; 22.295
Ужгарад на мапе Ўкраіны
Ужгарад
Ужгарад
Ужгарад
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Ужгарадзкая меская рада

Этымалёгія

рэдагаваць

Паведамленьне Аль-Ідрысі ў 1154 р. — найдаўнейшая пісьмовая крыніца, у якой згадваецца Ужгарад. З часу першае згадкі фактычна да канца Першай сусьветнай вайны мела толькі адну назву: Унґвар (варыянты Гункбар, Гунґвар, Онґвар). Само слова складаецца зь дзьвюх частак: «Унґ» і «вар». Датычна другой навукоўцы аднадумныя ў паходжаньні ад вугорскага vár — «умацаваньне, фартэцыя, замак». Вялікія дыскусіі выклікае этымалёгія слова «Унґ». У 1860 року адзін зь першых гісторыкаў места Караі Мэйсараш (1821—1890) сьцьвярджаў, што «Унґ» азначае «хуткі». Тым часам для вызначэньня дадзенага панятку ў славянскіх мовах ужываюцца зусім іншыя словы. Адзін з дасьледнікаў Эдэ Маўкс, грунтуючыся на тым, што сярод качавых цюрскіх народаў правадыры плямёнаў называліся «онґ», і паколькі, адпаведна з гістарычнымі працамі вугорскага аўтара Ананіма (пач. XIII ст.) Арпад — адзін з правадыроў старажытных вугорцаў у канцы IX ст. — на пачатку X ст. — захапіў Ужгарад, то і фартэцыя (места) атрымала назву «Онґвар» («Унґвар»). Між іншым, самі продкі вугорцаў — вугры — маюць фіна-вугорскае, а ня цюрскае паходжаньне. Аднак, як высьветлілася, Арпад меў тытул «юлі» або «Дзюлі» (з чаго пазьней зьявілася ўласнае імя Дзьюла), а ня «онґ». Не пацьвярджаецца й дапушчэньне Пала Ясаі, што гэтая назва паходзіць ад імя пасла ўсходне-рымскага імпэратара Феадосія Анэгеса, накіраванага да караля гунаў Атылы (V ст.). Іван Ракоўскі лічыў, што назва Унґвар больш славянская, чым Ужгарад, і паходзіць ад такіх словаў, як Уґ (Унґ), што азначае поўдзень (рака Унґ (Уг па-славацку), цяперашні Уж, цячэ на поўдзень), і слова «твар» (тварыць, цьвердзь, фартэцыя), зь якога выпала літара «т», і яно атрымала форму вар. Барыс Яцэнка, вядомы дасьледнік «Велесавае кнігі» (большасьцю сучасных лінгвістаў і гісторыкаў лічыцца фальшыўкай, якая сканструяваная ў ХІХ ст. і зьмяшчае этымалягічна няслушныя імітацыі пад старажытнарускую мову), высунуў гіпотэзу, што ў назьве места крыецца этнічная назва ягоных жыхароў — украінцаў, якіх нібыта называлі таксама Унгара. У першай палове XIX ст. выдатны славіст Павал Шафарык (1795—1861) штучна з назвы Унґвар утварыў назву Угвар. З гэтай назвы пазьней была зробленая калька «Оўґгарад». Паралельна з гэтым выкладчык Ужгарадзкай духоўнай сэмінарыі Андрэй Балудзянскі (1807—1853) стварыў форму «Унґаград», пераклаўшы вугорскае слова «вар» (замак, умацаваньне) на славянскае «град», аднак ніводная назва не прыжылася. У сярэдзіне XIX ст. нарэшце зьяўляецца і назва Ужгарад. Зьявілася яна пад уплывам пад’ёму нацыянальных рухаў рускага насельніцтва краю, асабліва ў часы вугорскай рэвалюцыі 1848—1849 рр. Каму належыць аўтарства ў стварэньні гэтай назвы, пакуль невядома, ажнак існуюць уяўленьні, якім чынам яна ўтвораная. Замест элемэнту «Унґ» ужытае слова «Уж», а вугорскае «вар» перакладзена (дарэчы, памылкова) як «горад». Новая назва места — «Ужгарад» — у той час не прыжылася. Ёю спарадычна карысталіся да канца 1860-х толькі асобныя прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі (напрыклад, Аляксандар Духновіч). Насельніцтва ж краю, як пісаў у 1869 І. Ракоўскі, «зь недаразуменьнем зьвяртаецца да сьвятароў з пытаньнем: „Што гэта за места Ужгарад, дзе яно?“». Пра гэтую назву зноў згадалі толькі пасьля Першай сусьветнай вайны, калі Закарпацьце адышло да Чэхаславаччыны, і новая ўлада вырашыла славянізаваць назвы населеных пунктаў. З таго часу, за выняткам кароткага пэрыяду (1938—1944), калі Закарпацьце ўваходзіла ў склад Вугоршчыны, афіцыйна ўжываецца назва Ужгарад.

Геаграфія

рэдагаваць

Месца разьмешчанае на вышыні прыблізна 120 м у перадгор’ях Карпатаў на рацэ Вуж. Тэрыторыя места займае 41,56 км². Працягласьць з поўначы на поўдзень — 12 км, з усходу на захад — 5 км. Найвышэйшы пункт Ужгараду — гара Вялікая Дайбавецкая — 224 м. Плошча зялёных масіваў і насаджэньняў складае 1574 га, акрамя таго, Ужгарад з усіх бакоў аточаны лясамі. Значную частку плошчы займае правабярэжная частка (Старое Места), якая крыху большая за левабярэжную. Берагі ракі Вуж зьвязваюць 7 мастоў: 6 пешаходна-транспартных і 1 чыгуначны.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва Ужгараду расло нераўнамерна. Да пачатку 90-х рокаў XX стагодзьдзя колькасьць жыхароў дасягнула максымальнага ўзроўню 120 тысячаў чалавек. У наступныя гады адзначалася дэпапуляцыя насельніцтва. У табліцы пададзеныя зьвесткі перапісаў і ацэнак дасьледнікаў[4].

Асноўныя этнічныя групы (паводле вынікаў перапісу 2001 року):

Таксама ў месьце пражываюць цыганы, немцы, жыды й іншыя (агулам 3,5% насельніцтва).

Гістарычная дынаміка нацыянальнага складу:

1959[5] 1989[6] 2001[6]
украінцы  50,2%  69,8%  77,8%
расейцы  17,3%  14,9%  9,6%
вугорцы  12,2%  7,9%  6,9%
славакі  12,0%  3,3%  2,2%
цыганы  1,0%  1,7%  1,5%
жыды  3,8%  0,8%  0,2%
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская вугорская цыганская славацкая
77,55% 12,40% 7,03% 1,29% 0,85%

Эканоміка

рэдагаваць

Ужгарад — істотны эканамічны цэнтар вобласьці, мае разгалінаваную бізнэс-інфраструктуру падтрымкі прадпрымальніцтва. У месьце засяроджана 4358 аб’ектаў гаспадараньня (25,4% агульнай колькасьці аб’ектаў вобласьці). На 10 тысячаў насельніцтва места прыпадае 164 дробныя прадпрыемствы пры сярэднім паказьніку па вобласьці і Ўкраіне — 60 адзінак. Зарэгістравана 9,6 тыс. прадпрымальнікаў-фізычных асобаў.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг займае гуртовы і раздробны гандаль, гандаль транспартнымі сродкамі і паслугі па іх рамонце — 75,2%, прамысловасьць − 14,5%, будаўніцтва — 4,4%, транспарт — 2,3%, апэрацыі зь нерухамасьцю — 1,5%, гатэльны і рэстаранны бізнэс — 0,6%, фінансавая дзейнасьць — 0,3%. Інвэстыцыйную дзейнасьць у месьце зьдзяйсьняюць інвэстары з 28 дзяржаваў. Найбольшая колькасьць інвэстыцый накіраваная ў разьвіцьцё апрацоўнай прамысловасьці (35,3 млн. $), гандаль і побыт (8,8 млн. $), гатэлі і рэстараны (2,3 млн. $) і будаўніцтва (1,4 млн. $).

Прамысловасьць

рэдагаваць

Ужгарад — найістотнейшы эканамічны цэнтар Закарпацьця, тут знаходзіцца болей за 5 тыс. суб’ектаў гаспадараньня, зь іх 90% — прыватнай або калектыўнай уласнасьці. Асноўныя галіны прамысловасьці — харчовая, лёгка, дрэваапрацоўчая, мэблевая, выраб машын і абсталяваньня. Вядучыя прадпрыемствы места, скарыстаўшы ўнутраныя рэзэрвы й замежныя інвэстыцыі, правялі рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасьці, выпускаюць на сёньня канкурэнтаздольную прадукцыю на ўнутраным і зьнешнім рынках.

Транспарт

рэдагаваць

Ужгарад — найбольшы транспартны вузел Закарпацкай вобласьці, празь які праходзіць нізка эўрапейскіх аўташляхоў — E50, E58, E573, а таксама міжнародныя аўтадарогі М06, М08 і аўтамабільны шлях нацыянальнага значэньня Н13. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя і аэрапорт. У месьце разьмешчаны пункт пропуску на граніцы са Славаччынай Ужгарад — Вышне Нямецке.

Ужгарад — адзіны абласны цэнтар Украіны, у якім адсутнічае электратранспарт.

Адукацыя і навука

рэдагаваць

3 гімназіі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Культура

рэдагаваць

У Ужгарадзе дзейнічаюць Закарпацкі абласны тэатар лялек і Закарпацкі абласны дзяржаўны ўкраінскі музычна-драматычны тэатар.

Музэі і карцінныя галерэі:

 
Ужгарадзкі катэдральны сабор

Рэлігійнае жыцьцё места ёсьць поліканфэсійным і прадстаўленым як традыцыйнымі, так і нетрадыцыйнымы рэлігійнымы напрамкамі. У месьце зарэгістраваныя 65 рэлігійных грамадаў. Сярод іх 23 праваслаўныя (УПЦ МП — 16, УПЦ КП — 5, УАПСЦ — 2), 11 — грэка-каталіцкія, 2 — рыма-каталіцкія, 12 — пратэстанцкія грамады. Зарэгістраваныя 8 нэахрысьціянскіх цячэньняў (Царква Жывога Бога, хрысьціянская эвангельская царква, мармоны), плыня праваслаўнага паходжаньня (Праваслаўная царква Божай Маці), плыня хрысьціянскага паходжаньня (Царква Сабраньня Новага Запавету), 2 — усходнія рэлігійныя плыні (будызм, Сьвядомасьці Крышны), 3 — ісламскія грамады, 3 — юдаізму і грамада Армянскай Апостальскай царквы. Акрамя таго, без рэгістрацыі дзейнічаюць яшчэ каля 10 грамадаў (дыянэтыка, рун-вера, вера Бахаі ды іншыя).

Архітэктура і славутасьці

рэдагаваць

Ужгарад адносіцца да катэгорыі месцаў са значнаю архітэктурнаю спадчынаю. Зьберагліся ансамблі, асобныя ўнікальныя будынкі — помнікі архітэктуры дзяржаўнага і мясцовага значэньня. Гістарычна сфармаваная забудова цэнтральнай часткі места — жыльлёвыя кварталы, падзеленыя гаспадарскімі пабудовамі на вузкія дзялянкі. Гэтая забудова адносіцца ў асноўныму да XIX стагодзьдзя. Пераважная большасьць будынкаў малапавярховыя (да трох паверхаў).

Якасна іншым этапам местабудаўнічага разьвіцьця стала забудова 30-х рокаў XX стагодзьдзя. Гэта яскравы прыклад чэскага функцыяналізму, узор удалага выкарыстаньня адкрытых прастораў у плянаваньні і фармаваньні маштабнага мескага асяродку. Пасьляваенная забудова вялася ў асноўным за межамі гістарычнай часткі. Яна ў пэўнай меры аднастайная па характары архітэктуры і адрозьніваецца іншымы падыходамі ў плянаваньні. Вялікія па памерах пляцы, шырыня вуліцаў і тыповыя жыльлёвыя будынкі паўднёвай часткі кантрастуюць з гістарычна сфармаваным характарам забудовы места.

Сымбалі места
 
 
 
 
Ужгарадзкі замак
Катэдральны сабор
Харальная сынагога
Пешаходны мост цераз Вуж

Унікальнымі помнікамі архітэктуры ёсьць Гаранская ратонда — храм сьв. Ганны ХІ ст., Ужгарадзкі замак (ХІІ—ХVІІІ стагодзьдзі) — найстарэйшы помнік фартыфікацыйнага мастацтва і архітэктуры, Крыжаўзьвіжанскі сабор (1644), аформлены ў стылі позьняга барока, Шалесьціўская царква сьвятага Міхаіла (пабудаваная ў 1777 без адзінага цьвіка), Цэгальнянская царква (1802), абласная філярмонія — колішняя сынагога (1902), Пакроўская царква, пабудаваная расейскімі эмігрантамі як храм-помнік палеглым у І сусьветнай вайне (1930).

  1. ^ а б Андріїв Богдан ЄвстафійовичUzhhorod city council.
  2. ^ [1]
  3. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2022 PDF  (укр.)
  4. ^ Портал г. Ужгорода
  5. ^ Кабузан В. М. — Украинцы в мире динамика численности и расселения. 20-е годы XVIII века — 1989 год Форм. этн. и политических границ укр. этноса. Ин-т рос. истории РАН. М. Наука, 2006.
  6. ^ а б кількість та склад населення України за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць